Калекцыю экспанатаў музея Мінскай духоўнай семінарыі папоўнілі новыя набыцці

10 ліпеня 2018

Збор царкоўна-археалагічнага музея Мінскай духоўнай семінарыі папоўніўся новымі экспанатамі, якія будуць прадстаўлены ў пятай музейнай зале, якая рыхтуецца да адкрыцця.

Па благаславенню рэктара Мінскай духоўнай семінарыі архіепіскапа Навагрудскага і Слонімскага Гурыя для царкоўна-археалагічнага музея семінарыі былі набыты новыя экспанаты. Музейную калекцыю ўзбагацілі наступныя кнігі, якія маюць дачыненне да гісторыі праваслаўнай духоўнай адукацыі на беларускіх землях:

Вучэбны дапаможнік протаіерэя Пятра Смірнова «Краткая Священная история (с 2 картамі і 71 малюнкамі ў тэксце)» (Санкт-Петербург: Тип. «Труд», 1902).

11.jpg

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

Кніга прафесара П. В. Знаменскага «Православие и современная жизнь: Полемика 60-х гг. об отношении православия к современности: (A.M. Бухарев)» (Москва, 1906).

13.jpg

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

Брашура прафесара А. І. Увядзенскага «Мировая трагедия знания. Вступительная лекция в курс истории философии» (Сергиев Посад: Типография Свято-Троицкой Сергиевой Лавры, 1908).

14.jpg

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

«Записки по православно-христианскому вероучению. Курс VII класса гимназий» (Варшава: Синодальная типография, 1928).  Склаў протаіерэй Антоній Мірановіч, законатлумач урадавай польскай і рускай прыватнай гімназіі ў горадзе Вілейцы.

12.jpg

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

«Инструкция приходскому духовенству в деле катехизации православного юношества» (Варшава: Синодальная типография, 1932).

16.jpg

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

Кніга прафесара Мікалая Сяргеевіча Арсеннева «Православная Церковь и Западное Христианство» (Варшава: Синодальная типография, 1929).

15.jpg

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

Кніга прафесара В. А. Бяднова «Московский митрополит Макарий (Булгаков) (1816-1882)» (Варшава: Синодальная типография, 1929).

17.jpg

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

Кніга М. І. Пятрова «Воспоминания о Высокопреосвященнейшем Димитрии (Ковальницком), архиепископе Херсонском и Одесском († 3-го февраля 1913 года)» (Одесса, 1916).

19.jpg

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

Новыя экспанаты (за выключэннем апошняга) будуць прадстаўлены ў рыхтуемай да адкрыцця пятай зале царкоўна-археалагічнага музея, прысвечанай гісторыі духоўнай адукацыі на беларускіх землях.

Царкоўна-археалагічны музей Мінскай духоўнай семінарыі створаны ў 2014 годзе па ініцыятыве рэктара архіепіскапа Навагрудскага і Слонімскага Гурыя. У цяперашні час музей уключае чатыры залы, прысвечаныя гісторыі Мінскай духоўнай семінарыі, гісторыі Жыровіцкага манастыра, царкоўнаму мастацтву XII-XX стагоддзяў, рукапісным і старадрукаваным кнігам XVI-XVIII стагоддзяў. Загадчык музея — прарэктар па навуковай рабоце А. В. Слесараў.

МінДС / Church.by