Падведзены прамежкавыя вынікі конкурсу «Моладзь Беларусі за жыццё, маральнасць і сямейныя каштоўнасці»

02 чэрвеня 2021

top.jpg

Конкурс сацыяльных праектаў стартаваў у студзені пры падтрымцы Міністэрства адукацыі, Беларускай Праваслаўнай Царквы, дабрачыннага фонду падтрымкі сям'і, мацярынства і дзяцінства «Пакроў» і ГА «Беларускі саюз жанчын».

У цэнтры ўвагі — падтрымка грамадскіх ініцыятыў маладых людзей і іх аб'яднанняў, накіраваных на вырашэнне сацыяльных праблем і негатыўных выклікаў часу.

Каманды навучэнцаў і педагогаў устаноў сярэдняй і сярэдняй спецыяльнай адукацыі прапанавалі ідэі праектаў па вырашэнню сацыяльных праблем і ўмацаванню інстытута сям'і ў Беларусі праз спартыўныя, адукацыйныя і культурныя мерапрыемствы.

Намінацыя «Моладзь за сямейныя каштоўнасці дзеля жыцця!» уключае праекты, накіраваныя на падтрымку маральных каштоўнасцяў і павышэнне іміджу сем'яў, якія выхоўваюць 3 і больш дзяцей.

Моладзевыя праекты, якія прапануюць ўкараненне эфектыўных сацыяльных тэхналогій працы з маладымі людзьмі па ўключэнні іх у канструктыўныя формы вольнага часу, прасоўванне і папулярызацыю спорту і здаровага ладу жыцця, адносяцца да намінацыі «Моладзь за здароўе дзеля жыцця!». У тым ліку, у дадзенай катэгорыі гучыць тэма абароны чалавечага жыцця, падымалася і праблема абортаў.

Культурныя праекты ўключаны ў намінацыю «Моладзь за творчы прарыў дзеля жыцця!»: дзейнасць моладзевых СМІ, тэатральных, мастацкіх і музычных пляцовак для прасоўвання духоўна-маральных і сямейных каштоўнасцяў у маладзёжным асяроддзі.

Адна з папулярных намінацый — намінацыя «Моладзь за міласэрнасць дзеля жыцця!».

Праекты, якія прадстаўляюць эфектыўныя валанцёрскія практыкі моладзевых аб'яднанняў, накіраваныя на ўзаемадзеянне «чалавек-чалавек» з'яўляюцца прыкладам праявы міласэрнасці, дабрыні і любові.

На працягу красавіка ўдзельнікі ўсіх намінацый конкурсу прайшлі навучальную праграму па сацыяльным праектаванні ў Zoom, якая ўключае працу як з куратарамі праектаў (педагогамі), так і ўсёй праектнай камандай.

Па выніках праграмы ідэі праектаў былі палепшаны і прапісаны ў рабочым сшытку. Дэталёва каманды яшчэ раз праверылі сваю гатоўнасць па наступных асноўных пунктах будучага праекта: ролі ў камандзе, пастаноўка праблемы, выбар мэтавай аўдыторыі, прапрацоўка мэты і задач з каляндарным планам мерапрыемстваў. Рабятамі быў створаны вобраз мая 2022 з меркаванымі вынікамі працы.

На працягу мая канкурсанты дасылалі свае дапрацаваныя ідэі і 1 чэрвеня стала вядома, якія лепшыя ідэі сацыяльных моладзевых праектаў працягнуць свой удзел у рэспубліканскім конкурсе.

Наталля Ярашэвіч, член журы конкурсу, дырэктар дабрачыннага фонду падтрымкі сям'і, мацярынства і дзяцінства «Пакроў» звярнула ўвагу на тэматыку пададзеных прапаноў: «Мы ўбачылі распрацоўкі эфектыўных механізмаў захавання традыцый у сучаснай сям'і, фарміравання патрыятычных пачуццяў, перадачы вопыту старэйшага пакалення. Ёсць праекты па ўкараненню ў агульную практыку дапамогі ветэранам, людзям з абмежаванымі магчымасцямі, якія маюць патрэбу, сем'ям.

У той жа час, хацелася б раскрыцця і прасоўвання праз праектную дзейнасць паняцця «Цнатлівасць» як цэльнасці і прыгажосці душы і цела, якое першапачаткова было заяўлена ў адной з намінацый. Таму што разуменне важнасці фарміравання сям'і на аснове павагі да сябе і да будучых мужа або жонкі, каштоўнаснага супадзення заснавана на першапачатковым агаленні душ, а не цел. У цэлым, зацікаўленасць моладзі ў вырашэнні сацыяльных выклікаў не можа не радаваць. І мы будзем падтрымліваць каманды на працягу ўсяго шляху», — адзначыла дырэктар Фонду.

Разам з прэзентацыяй праекта ўдзельнікі рыхтавалі дзвюххвілінныя відэа з апавяданнем аб праблеме і прапановай шляхоў для яе вырашэння. Дадзеная форма справаздачнасці дазволіла завочна пазнаёміцца з усімі ўдзельнікамі каманд.

Па зводнай статыстыцы прадстаўнікі ўстаноў адукацыі ўсіх абласцей Беларусі ўдзельнічаюць у Конкурсе, максімальна прадстаўлены ў трэцім этапе Брэсцкая і Магілёўская вобласці: па 21% і 22% адпаведна.

Далейшая праца будзе выбудавана з каардынатарамі конкурсу з ліку арганізатараў, якія будуць побач з праектнымі камандамі на працягу года.

Сhurch.by