Летні багаслоўскі інстытут на базе Мінскай духоўнай семінарыі завяршыў сваю працу
03 ліпеня 2021З 28 чэрвеня па 3 ліпеня 2021 года на базе Мінскай духоўнай семінарыі прайшоў чарговы Летні багаслоўскі інстытут для ўсіх жадаючых павысіць свой узровень ведаў у галіне праваслаўнага багаслоўя.
Праца інстытута пачалася з здзяйснення малнбна на пачатак вучэння, які здзейсніў прарэктар па выхаваўчай рабоце іераманах Агафангел (Будзішын) і загадчык аддзялення завочнага навучання дыякан Арцемій (Кірко) у семінарскім Трохсвяціцельскім храме. У рамках адукацыйнай праграмы Інстытута былі асветлены наступныя тэмы:
- «Маральныя праблемы сучаснага грамадства» — мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Веніямін, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі.
- «Экзэгетычны разбор другога паслання апостала Паўла да Фесаланікійцаў» — іераманах Яўстафій (Халіманкоў).
- «Антытэзы Нагорнай пропаведзі» — іерэй Канстанцін Мачан.
- «Апошнія дні зямнога жыцця Спасіцеля» — прафесар архімандрыт Іаасаф (Морза).
- «Асаблівасці праваслаўнага вучэння пра Царкву» — іерэй Іаан Канановіч.
- «Практыка прымянення епіцімійных статутаў» — протадыякан Генадзь Малееў.
- «Суд чалавечага сумлення: значэнне фактараў ведання і свабоды» — протадыякан Генадзь Малееў.
- «Праваслаўе на Беларускіх землях: мінулае і сучаснасць» — протаіерэй Аляксандр Раманчук.
- «Гісторыя Рускай Праваслаўнай Царквы ў XX стагоддзі», «Сэнс пакут чалавека па кнізе Іава» — протадыякан Павел Бубноў.
- «Грузінская Праваслаўная Царква: гістарычны экскурс» — іераманах Агафангел (Будзішын).
- «Уводзіны ў кнігу Псалмоў», «Экзэгетычны разбор Першага Псалма» — протаіерэй Георгій Рой.
- «Эсхаталогія ў Праваслаўнай Царкве» — іерэй Аляксандр Палхоўскі.
- «Катэхумэнат у старажытнай Царкве паводле апостальскага падання святога Іпаліта Рымскага», «Страсці і цноты ў працах свяціцеля Феафана Затворніка» — іераманах Андрэй (Васілюк).
- «Старажытнагрэчаская мова як аснова ўспрымання богаслужэбных тэкстаў» — Яўген Уладзіміравіч Коваль.
- «Навука і рэлігія» — ігумен Ермаген (Панасюк).
- «Ідэйны сэнс і змест Бажэственнай літургіі» — протаіерэй Генадзь Логін.
- «Памылкі місіянера», «Тэорыя аргументацыі» — іерэй Сергій Цімашэнкаў.
- «Багаслоўе практычнага іканапісу» — Вольга Анатольеўна Раеўская.
Штодня, пасля вячэры насельнік Жыровіцкай Успенскай абіцелі іераманах Агапій (Голуб) праводзіў са слухачамі інстытута практычныя гутаркі аб сутнасці духоўнага жыцця сучаснага чалавека і аб шляхах пераадолення крытычных з'яў у жыцці асобнай асобы і сям'і.
У вольны ад лекцый і гутарак час слухачы наведалі манастырскі падворак «Эдэмскі сад», дзе пазнаёміліся з рэдкімі відамі жывёл і пагулялі па тэрыторыі старажытнай сядзібы; наведалі Георгіеўскую горку са старажытнай драўлянай царквой святога велікамучаніка Георгія Перамаганосца і манастырскімі могілкамі з унікальнымі надмагіллямі; храм-крэпасць абароннага тыпу XV стагоддзя ў вёсцы Сынкавічы.
2 і 3 ліпеня слухачы прынялі ўдзел у святочных малебнах у дзень Ангела ганаровага папячыцеля Мінскай духоўнай семінарыі архіепіскапа Навагрудскага і Слонімскага Гурыя, намесніка Жыровіцкага Успенскага стаўрапігіяльнага манастыра. У суботу, 3 ліпеня, у завяршэнне працы інстытута ў Трохсвяціцельскім храме Мінскай духоўнай семінарыі быў здзейснены падзячны малебен, а ў актавай зале рэктар протаіерэй Віктар Васілевіч уручыў слухачам сертыфікаты аб праходжанні навучання ў Летнім багаслоўскім інстытуце. Прыемным дадаткам завяршальнага этапу стаў канцэрт царкоўных спеваў у выкананні мужчынскага хору Мінскай духоўнай семінарыі.