Мінская духоўная акадэмія запрашае да ўдзелу ў Трэціх чытаннях памяці протаіерэя Іаана Грыгаровіча (1792-1852)
19 мая 201913 чэрвеня 2019 года кафедра царкоўнай гісторыі і царкоўна-практычных дысцыплін Мінскай духоўнай акадэміі праводзіць навукова-практычную канферэнцыю «III Чытанні памяці протаіерэя Іаана Грыгаровіча (1792-1852): гісторыка, археографа, археолага».
Протаіерэй Іаан Грыгаровіч нарадзіўся ў сям'і настаяцеля Петра-Паўлаўскага сабора горада Гомеля ў 1792 годзе. Скончыў Магілёўскую духоўную семінарыю і Санкт-Пецярбургскую духоўную акадэмію. Кандыдат багаслоўя. Здзяйсняў прыходскае служэнне ў Гомелі, Віцебску, Санкт-Пецярбургу. Член Археаграфічнай камісіі. Выдавец першага беларускага археаграфічнага збору крыніц «Беларускі архіў старажытных грамат», зборніка дакументаў «Акты, якія адносяцца да гісторыі Заходняй Расіі» (у 5 тамах), твораў свяціцеля Георгія Каніскага, архіепіскапа Магілёўскага. Аўтар даследавання «Беларуская іерархія».
Мэта канферэнцыі: асэнсаванне шырокага кола пытанняў гісторыі Праваслаўнай Царквы і сучаснага стану царкоўна-гістарычнай навукі.
Праблемнае поле канферэнцыі:
- Гісторыя Праваслаўнай Царквы на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь
- Гісторыя Рускай Праваслаўнай Царквы
- Гісторыя Памесных Праваслаўных Цэркваў
- Гісторыя заходніх хрысціянскіх вызнанняў
- Гісторыя і сучасны стан міжхрысціянскіх адносін
- Гістарычныя аспекты станаўлення праваслаўнай літургічнай традыцыі
- Актуальныя пытанні сучаснай агіялогіі і агіяграфіі
- Гісторыя царкоўнай навукі і праваслаўнай багаслоўскай адукацыі
- Сучасныя выклікі адзінства Праваслаўнай Царквы
Да ўдзелу ў канферэнцыі запрашаюцца выкладчыкі і студэнты Мінскай духоўнай акадэміі, свецкіх і духоўных вышэйшых навучальных устаноў, спецыялісты ў галіне гісторыі, літургікі, рэлігіязнаўства.
Месца правядзення: вул. Зыбіцкая, 27, г. Мінск, Беларусь, 220030. Мінская духоўная акадэмія.
Пачатак рэгістрацыі ўдзельнікаў: 13 чэрвеня 2019 г. у 13: 30 (фае акадэмічнага храма, уваход з боку Свята-Духава кафедральнага сабора).
Пачатак работы канферэнцыі: 13 чэрвеня 2019 г. у 14: 00.
Форма ўдзелу: вочная і завочная.
Рабочыя мовы канферэнцыі: беларуская і руская.
Рэгламент выступленняў: 10 хвілін.
Заяўкі ўдзельнікаў паводле дададзенай формы прымаюцца да 10 чэрвеня 2019 года на адрас: minda.history@gmail.com.
Тэлефоны для даведак: +375 33 641 12 46 (Дзмітрый Усцімчук).
Па факце атрымання заяўкі аргкамітэт накіроўвае пацверджанне.
Заяўка ўдзельніка:
- Прозвішча, Імя, Імя па бацьку без скарачэнняў
- Назва арганізацыі (без скарачэнняў, паводле статута)
- Назва дакладу
- Неабходнасць мультымедыйнага суправаджэння (так/не)
- Форма ўдзелу (вочная/завочная)
- Паштовы адрас, кантактныя тэлефоны
- Адрас e-mail (абавязкова ўказваць)
Па матэрыялах канферэнцыі плануецца выданне зборніка дакладаў. Тэкст дакладаў просім даслаць да 10 чэрвеня 2019 года.
Патрабаванні да афармлення тэзісаў дакладаў:
Аб'ём не больш за 10 старонак фармату А4 (210 Х 297 мм), у фармаце Microsoft Word (97-2007), шрыфт Times New Roman, кегль 14, без пераносаў, міжрадковы інтэрвал паўтарачны, палі: верхняе, ніжняе — 20 мм, левае — 30 мм, правае — 10 мм. Назва даклада вялікімі літарамі, ніжэй — прозвішча і ініцыялы аўтара звычайным шрыфтам, у дужках горад, назва ўстановы (скарочана). Усе радкі — выраўноўванне па цэнтры. Асноўны тэкст з абзацным водступам і выраўноўваннем справа і злева.
Спасылкі на крыніцу паказваюцца ў тэксце ў квадратных дужках: нумар крыніцы і нумар старонкі (напрыклад, [10, с. 789]). Спіс літаратуры ў алфавітным парадку прыводзіцца ў канцы тэксту.
Афармленне спісу літаратуры павінна адпавядаць патрабаванням, устаноўленым Вышэйшай атэстацыйнай камісіяй Рэспублікі Беларусь у дачыненні да бібліяграфічнага апісання ў спісе крыніц, якія прыводзяцца ў дысертацыі і аўтарэфераце (гл. http://www.vak.org.by/bibliographicDescription).
Тэксты дакладаў, не аформленыя ў адпаведнасці з дадзенымі патрабаваннямі, да публікацыі не прымаюцца.