Мітрапаліт Веніямін прымае ўдзел у пленуме Міжсаборнай прысутнасці Рускай Праваслаўнай Царквы, які праходзіць у Маскве

26 мая 2021

top.jpg

26 мая 2021 года ў Зале царкоўных сабораў кафедральнага саборнага Храма Хрыста Збавіцеля ў Маскве пад старшынствам Свяцейшага Патрыярха Маскоўскага і ўсяе Русі Кірыла адкрыўся чарговы пленум Міжсаборнай прысутнасці Рускай Праваслаўнай Царквы.

Пленум пачаўся з малебнага спеву, здзейсненага сакратаром Патрыярха Маскоўскага і ўсяе Русі па г. Маскве протапрасвітарам Уладзімірам Дзіваковым.

Затым Прадстаяцель Рускай Праваслаўнай Царквы прачытаў малітву:

«Госпадзі Іісусе Хрысце, Божа наш, прымі стараннае маленне нашае і благаславі добры намер і справу Праасвяшчэнных архіпастыраў, пастыраў, манахаў і міран, якія на сход гэты сышліся, каб паспяхова яго пачаць і бесперашкодна дзеля славы Тваёй здзейсніць. Спашлі ім мудрасць і розум, каб Царкву нашу, Табою заснаваную, добра ўправіць і дасканаласць сілаю Прасвятога Твайго Духа паспяхова прывесці.

Бо Тваё гэта — мілаваць і спасаць, і Табе славу ўзносім з Беспачатным Тваім Айцом, і Прасвятым, і Добрым, і Жыватворчым Тваім Духам, цяпер, і заўсёды, і на векі вякоў».

У склад Прэзідыума пасяджэння ўвайшлі: мітрапаліт Васкрасенскі Дыянісій, кіраўнік спраў Маскоўскай Патрыярхіі, сакратар Міжсаборнай прысутнасці; мітрапаліт Ташкенцкі і Узбекістанскі Вікенцій, кіраўнік Сярэднеазіяцкай мітрапалічай акругі; мітрапаліт Санкт-Пецярбургскі і Ладажскі Варсанофій; мітрапаліт Круціцкі і Каломенскі Павел, Патрыяршы намеснік Маскоўскай мітраполіі; мітрапаліт Валакаламскі Іларыён, старшыня Аддзела знешніх царкоўных сувязяў; мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Веніямін, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі.

Свяцейшы Патрыярх Кірыл звярнуўся да членаў Міжсаборнай прысутнасці з уступным словам.

«Рады, што, нягледзячы на складаныя абставіны часу, мы змаглі сабрацца на чарговы пленум Міжсаборнай прысутнасці. Ужо больш за адзінаццаць гадоў гэты дарадчы орган, якому няма аналагаў у праваслаўным свеце, дапамагае Архіерэйскаму Сабору і Свяшчэннаму Сіноду, рыхтуючы рашэнні, якія маюць вялікае практычнае значэнне ў сучасным жыцці Царквы, практычна рыхтуючы ўсе, якія праходзяць у нас, Саборы. Вось і сёння, а таксама ў наступныя дні нам трэба будзе абмеркаваць некаторыя праекты тэкстаў для перадачы іх Архіерэйскаму Сабору, які, пры садзейнічанні Бога, пройдзе ў лістападзе гэтага года. Асаблівыя словы прывітання звяртаю сёння да тых, хто ўвайшоў у склад Міжсаборнай прысутнасці з часу нашага апошняга пленума ў студзені 2020 года», — сказаў Свяцейшы Уладыка.

Па прапанове Яго Свяцейшасці ўдзельнікі пасяджэння праспявалі вечную памяць спачыўшаму члену Міжсаборнай прысутнасці протаіерэю Дзімітрыю Смірнову.

Затым Свяцейшы Патрыярх Кірыл прадставіў рабочы парадак пленума, падчас якога будуць разглядацца праекты дакументаў, распрацаваныя ў камісіях Міжсаборнай прысутнасці і затым вынесеныя на папярэдняе агульнацаркоўнае абмеркаванне: «Палажэнне аб кананічных спагнаннях і дысцыплінарных пакараннях святароў», «Аб свецкай працоўнай дзейнасці святароў», «Аб благаславенні праваслаўных хрысціян на выкананне воінскага абавязку», «Аб недатыкальнасці жыцця чалавека з моманту зачацця».

* * *

Міжсаборная прысутнасць з'яўляецца дарадчым органам, які садзейнічае вышэйшай царкоўнай уладзе Рускай Праваслаўнай Царквы ў падрыхтоўцы рашэнняў, якія тычацца найбольш важных пытанняў унутранага жыцця і знешняй дзейнасці Рускай Праваслаўнай Царквы.

Міжсаборная прысутнасць заклікана да абмеркавання актуальных пытанняў царкоўнага быцця, у прыватнасці тых, якія адносяцца да сферы багаслоўя, царкоўнага кіравання, царкоўнага права, богаслужэння, пастырства, місіі, духоўнай адукацыі, рэлігійнай асветы, дыяканіі, узаемаадносін Царквы і грамадства, Царквы і дзяржавы, Царквы і іншых канфесій і рэлігій.

Задачай Міжсаборнай прысутнасці з'яўляецца папярэдняе вывучэнне пытанняў, якія разглядаюцца Памесным і Архіерэйскім саборамі, а таксама падрыхтоўка праектаў рашэнняў па гэтых пытаннях. Рашэнні па прапановах Міжсаборнай прысутнасці могуць прымацца таксама Свяшчэнным Сінодам.

Міжсаборная прысутнасць з'яўляецца ўнікальнай пляцоўкай, якая прадстаўляе магчымасць для адкрытага абмеркавання тых пытанняў, якія цікавыя кожнаму верніку.

Склад Міжсаборнай прысутнасці зацвярджаецца Свяшчэнным Сінодам на чатырохгадовы перыяд. У цяперашні момант у склад Міжсаборнай прысутнасці ўваходзяць 211 чалавек: 84 архіерэя, 75 святароў, 2 дыякана, 13 манаскіх сясцёр, 37 міран і міранак.

Пры Міжсаборнай прысутнасці ўтвораны спецыялізаваныя профільныя камісіі: Камісія па багаслоўі і багаслоўскай адукацыі, Камісія па царкоўным кіраванні, пастырстве і арганізацыі царкоўнага жыцця, Камісія па царкоўным праве, Камісія па богаслужэнню і царкоўным мастацтве, Камісія па царкоўнай асвеце і дыяканіі, Камісія па арганізацыі жыцця манастыроў і манаства, Камісія па пытаннях грамадскага жыцця, культуры, навукі і інфармацыі.

Патрыярхія.ру/Church.by