На Гродзеншчыне ствараюць інтэрактыўную карту «Храмы малой радзімы ў гады Вялікай Айчыннай вайны»
12 чэрвеня 2020Да 75-годдзя Вялікай Перамогі цэнтрам ідэалагічнай, выхаваўчай і сацыяльнай работы Гродзенскага абласнога інстытута развіцця адукацыі сумесна з Гродзенскай епархіяй было ініцыявана стварэнне інтэрактыўнай карты «Храмы малой радзімы ў гады Вялікай Айчыннай вайны» на працягу юбілейнага 2020 года.
Гэтая ініцыятыва была падтрымана на рэспубліканскім узроўні і ўвайшла ў праграму супрацоўніцтва паміж Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь і Беларускай Праваслаўнай Царквой на 2020-2025 гады як адно з мерапрыемстваў у галіне выхавання і сацыяльнай работы (п.3.1). Праграма супрацоўніцтва была падпісаная 26 сакавіка 2020 года ў Мінску.
Пачатак рэалізацыі праекта быў паложаны ў красавіку 2020 года, калі навучэнцы ўстаноў адукацыі Гродзенскай вобласці, якія вывучаюць факультатыўны курс «Асновы праваслаўнай культуры», педагогі, бацькі, святары і прыхаджане мясцовых храмаў, прадстаўнікі Гродзенскай, Навагрудскай, Лідскай епархій, мясцовых супольнасцяў, члены даследчых груп, іншыя зацікаўленыя асобы прадставілі ў аргкамітэт праекта фотадакументы і іншыя неабходныя матэрыялы.
Сумесная праца дапаможа рэалізаваць галоўныя задачы праекта — адкрыць невядомыя старонкі гісторыі Праваслаўнай Царквы, жыцця святароў і вернікаў праваслаўных храмаў Гродзенскага краю ў гады Вялікай Айчыннай вайны, калектыўна стварыць інтэрактыўную карту.
Інтэрактыўная карта — выдатны сродак візуалізацыі інфармацыі, бо падзеі адбываліся ў розных геаграфічных пунктах. Гэта выдатная магчымасць раскрыць ваенную гісторыю малой радзімы максімальна ярка і даступна, а таксама прапанаваць універсальны гід для інтэрнэт-карыстальнікаў, які, дарэчы, падыходзіць для ўсёй сям'і.
На дадзеным этапе прадстаўленыя матэрыялы рэдагуюцца, праходзяць тэхнічную апрацоўку. Наперадзе яшчэ шмат працы. Прэзентацыя інтэрактыўнай карты плануецца ў пачатку снежня 2020 года ў Гродне на ІХ Каложскіх адкрытых абласных навукова-адукацыйных чытаннях.
Каардынатар праекта ад Гродзенскай вобласці-Людміла Анатольеўна Кіўлюк, намеснік начальніка цэнтра ідэалагічнай, выхаваўчай і сацыяльнай работы дзяржаўнай установы адукацыі «Гродзенскі абласны інстытут развіцця адукацыі» (працоўны тэл.+357 29 84 19 557).
Тэхнічнае суправаджэнне праекта ажыццяўляе абласны віртуальны рэсурсны цэнтр «Метадычная падтрымка духоўна-маральнага выхавання навучэнцаў на праваслаўных традыцыях беларускага народа», які дзейнічае на базе ДУА «Сярэдняя школа № 1 горада Навагрудка». Кантактная асоба: Наталля Вячаславаўна Клок, супрацоўнік Цэнтра, настаўнік інфарматыкі (+375 29 193 54 95).