Навігатар: Навіны / Анонсы / Епархіі

Велікодная Радасць чакае кожнага

05 красавіка 2019

Афиша_Радость.jpgВелікодны фестываль «Радасць» пройдзе з 11 па 21 красавіка ў Палацы мастацтва

(г. Мінск, вул. Казлова, 3).
Чакаем вас:
з 11:00 да 20:00 (па буднях),
з10:00 да 20:00 (па выхадных).
Уваход вольны

Мінскі палац мастацтва на вуліцы Казлова вось ужо некалькі гадоў з'яўляецца пляцоўкай міжнароднага праваслаўнага фестывалю «Радасць». Яго арганізатары — Лізавецінскі манастыр у горадзе Мінску і сястрыцтва ў гонар прападобнамучаніцы вялікай княгіні Лізаветы. «Радасць» дае магчымасць дакрануцца да Праваслаўя, атрымаць новыя веды і ўражанні, выдатна правесці час з сям'ёй і сябрамі.

Фестываль праводзіцца па благаславенню мітрапаліта Мінскага і Заслаўскага Паўла, Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі, уключае праваслаўную выстаўку-кірмаш і культурную праграму. 

Сёлета на выставу з'едуцца каля 80 удзельнікаў з 9 краін: Беларусі, Расіі, Украіны, Узбекістана, Малдовы, Сербіі, Сірыі, Грэцыі і Палесціны. Вы зможаце пазнаёміцца з манастырамі і прыходамі, набыць іх прадукцыю — ад царкоўнага начыння да сувеніраў ручной працы і прадукцыі для здароўя.

Упершыню на фестывалі будуць прадстаўлены два вядомых крымскіх мужчынскіх манастыра: Клімянтаўскі Інкерманскі пячорны манастыр Х стагоддзя і Георгіеўскі Балаклаўскі мужчынскі манастыр, размешчаны на мысе Фіялент. Сустрэча з манахамі гэтых манастыроў адбудзецца 13 красавіка ў 10:30 у рамках праекта «Знаёмцеся, нашы ўдзельнікі!» Упершыню ў Мінск прыедуць прадстаўнікі храма Мікалая Цудатворца з Палесціны (Віфлеем, раён Бейт-Джал, Іерусалімская Праваслаўная Царква).

Разнастайныя майстар-класы рамеснікаў і манастырскіх майстэрняў рыхтуюцца прыняць наведвальнікаў на розных пляцоўках фестывалю. Цікавым, на думку арганізатараў, будзе знаёмства з майстрам ганчарнай справы Наталляй Сабіч. Яна правядзе майстар-клас па ганчарнаму мастацтву, а таксама прадставіць свае вырабы на выставе.

У рамках праграмы фестывалю пройдуць дэманстрацыі калекцый адзення для жанчын і дзяцей. Свае дызайнерскія распрацоўкі дзіцячага і юнацкага адзення прадставіць матушка Марына Баніфацьева. А манастырскі магазін «Эла» прадаставіць новую калекцыю жаночага адзення, якое ствараецца ў швейнай майстэрні манастыра. Гэтыя мадэлі можна будзе знайсці на выставачных стэндах.

Радасцю і суцяшэннем для гасцей фестывалю стануць канцэрты, літаратурныя вечарыны, сустрэчы са святарамі, артыстамі і музыкамі. Жывыя гісторыі пра шляхі да Бога і гутаркі пра веру, любоў і прабачэнне — усё гэта чакае мінчан і гасцей сталіцы напярэдадні Вялікадня.

На фестывалі будзе працаваць дзіцячая гасцёўня, якая адкрые свае дзверы не толькі для дзяцей, але і для іх бацькоў. Наведвальнікаў чакаюць спектаклі, інтэрактыўныя паказы, забаўляльныя і развіваючыя заняткі, навучанне жывапісу па дрэве і вадзе, а таксама мерапрыемствы для мам і тат. На некаторыя майстар-класы неабходны папярэдні запіс.

На шляху да Бога не існуе абмежаваных магчымасцяў, і Велікодная радасць даступная ўсім. Мінскі храм у гонар свяшчэннамучаніка Уладзіміра Хіраскі ўнікальны для нашага горада. Ён спецыяльна абсталяваны для невідушчых і слабавідушчых вернікаў. На фестывалі вы зможаце даведацца больш пра гэты прыход, пагутарыць з настаяцелем, пачуць спевы ў выкананні парафіяльнага хору.

З насычанай мерапрыемствамі фестывальнай праграмы кожны абавязкова абярэ нешта па душы. Прывядзем толькі некаторыя з іх:

  • сустрэчы-гутаркі са святарамі для моладзі «Ці выгадна быць веруючым?», «Як стаць шчаслівым?», «Што такое любоў?»;
  • сустрэча з японскім праваслаўным журналістам Хітошы Танака ў рамках праграмы «Праваслаўе ў Японіі. Вытокі і традыцыі» ад прыхода храма свяціцеля Мікалая Японскага (Мінск), дзякуючы якой усе жадаючыя змогуць прыняць удзел у майстар-класе па японскай каліграфіі і паглядзець спектакль тэатра ценяў;
  • канцэрт падворскай браціі Лізавецінскага манастыра;
  • канцэрт «Невядомая тэрыторыя» выхаванцаў дзіцячага псіханеўралагічнага інтэрната (мастацкі кіраўнік — акцёр Аляксандр Ждановіч);
  • інтэрактыўная праграма для школьнікаў «Паломніцкая сцежка "Дарога да Уваскрасення"»  перанясе вас на Святую Зямлю ў падзеі 2000-гадовай даўніны, і вы зможаце паспрабаваць прайсці дарогай Спасіцеля, спыняючыся на важных момантах гэтага шляху — шляху ад Вербнай Нядзелі да Вялікадня.

Якая ж Пасха без спраў міласэрнасці? Традыцыйна на фестывалі «Радасць» пройдзе дабрачынная акцыя «Цуд для блізкага». Гэтым разам мы паспрабуем стварыць маленькі цуд для браціі падвор'я Лізавецінскага манастыра і насельнікаў Лагойскага дома-інтэрната.

Арганізатары фестывалю спадзяюцца, што мерапрыемствы культурнай праграмы будуць спрыяць таму, што радасць Вялікадня закране кожнае сэрца!

Падрабязную праграму фестывалю і інфармацыю пра удзельнікаў глядзіце на сайце festradost.by.

ПРАГРАМА ФЕСТЫВАЛЮ «РАДАСЦЬ» (Word)

Лізавецінскі манастыр / Church.by