Рэктар МінДА прыняў удзел у пасяджэнні міжведамаснай каардынацыйнай групы па выкладанню тэалогіі ў ВНУ
19 ліпеня 201717 ліпеня 2017 года ў Маскоўскай духоўнай акадэміі адбылося чарговае пасяджэнне Міжведамаснай каардынацыйнай групы па выкладанні тэалогію ў ВНУ. Пасяджэнне ўзначаліў старшыня Міжведамаснай каардынацыйнай групы, старшыня АЗЦС, рэктар Агульнацаркоўнай аспірантуры і дактарантуры імя святых Кірыла і Мяфодзія мітрапаліт Валакаламскі Іларыён.
У пасяджэнні прынялі ўдзел: старшыня Сінадальнага аддзела рэлігійнай адукацыі і катэхізацыі мітрапаліт Растоўскі і Новачаркаскі Меркурый; старшыня Вучэбнага камітэта, рэктар Маскоўскай духоўнай акадэміі архіепіскап Вярэйскі Яўген; рэктар Санкт-Пецярбургскай духоўнай акадэміі архіепіскап Пецяргофскі Амвросій; рэктар Мінскай духоўнай акадэміі архімандрыт Сергій (Акімаў); намеснік старшыні Сінадальнага аддзела рэлігійнай адукацыі і катэхізацыі ігумен Мітрафан (Шкурын); намеснік старшыні Навучальнага камітэта протаіерэй Міхаіл Вахрушаў; прарэктар па навуковай рабоце Маскоўскай духоўнай акадэміі протаіерэй Аляксандр Задорнаў; дэкан Багаслоўскага факультэта Праваслаўнага Свята-Ціханоўскага гуманітарнага ўніверсітэта протаіерэй Павел Хандзінскі; вучоны сакратар Маскоўскай духоўнай акадэміі ігумен Адрыян (Пашын); сакратар Сінадальнай біблейска-багаслоўскай камісіі, сакратар Каардынацыйнага цэнтра па развіцці багаслоўскай навукі А. У. Шышкоў; кіраўнік Вучэбна-метадычнага ўпраўлення Агульнацаркоўнай аспірантуры і дактарантуры А. В. Гусеў, памочнік прарэктара па навуковай рабоце Агульнацаркоўнай аспірантуры і дактарантуры К. І. Багдасарава.
Пасяджэнне адкрылася дакладам мітрапаліта Валакаламскага Іларыёна, у якім ён распавёў аб асноўных падзеях, якія адносяцца да сферы дзейнасці Міжведамаснай групы па выкладанні тэалогіі ў ВНУ, што адбыліся пасля пасяджэння групы ў кастрычніку 2016 года. У прыватнасці, уладыка распавёў аб развіцці тэалогіі як навуковай галіны: «Мы паслядоўна адстойвалі пазіцыю Свяцейшага Патрыярха аб неабходнасці развіцця тэалогіі як асобнай галіны ведаў, па якой прысуджаюцца вучоныя ступені. Інтэнсіўная праца дазволіла вырашыць пытанне. Адпаведны загад Міністра адукацыі і навукі [РФ] зарэгістраваны Мінюстам і ўжо ўступіў у сілу. На рабочых нарадах у рамках нашай Міжведамаснай каардынацыйнай групы была выпрацавана прапанова, згодна з якой, галіна будзе фарміравацца паводле рэлігійна-канфесійнага прынцыпа».
«Наша задача – дабівацца таго, каб тэалагічныя саветы, незалежна ад таго, на базе якіх ВНУ яны адкрываюцца, адказвалі адзіным навуковым крытэрыям якасці. Гэта азначае далейшую сумесную працу з Міністэрствам, з Адміністрацыяй Прэзідэнта, з вышэйшымі заканадаўчымі органамі, у тым ліку, магчыма, і ў сферы нарматворчых ініцыятыў. І ў гэтым пытанні трэба быць гатовымі да прыцягнення царкоўных органаў кіравання і ВНУ, кіраўнікі якіх уваходзяць у нашу Міжведамасную каардынацыйную групу. Будзем прыцягваць і рэсурс Міжрэлігійнага савета Расіі», – падкрэсліў мітрапаліт Іларыён.
Асаблівую ўвагу ў сваім дакладзе старшыня Міжведамаснай групы па выкладанню тэалогіі ў ВНУ надаў пытанню аб забеспячэнні тэалагічнай адукацыі вучэбнай літаратурай: «Усе мы ведаем, што адным з дзеянняў, накіраваных на павышэнне ўзроўню адукацыі ў нашых духоўных школах, стала ўвядзенне адзінага адукацыйнага стандарту. Цяпер усе духоўныя школы займаюцца па адзінаму стандарту. Прыйшоў час абнавіць увесь корпус вучэбнай літаратуры для таго, каб кожная дысцыпліна выкладалася на сучасным навуковым узроўні. Адзіны стандарт прадугледжвае адзіную лінейку высакаякасных падручнікаў і навучальных дапаможнікаў. Гэта агульнацаркоўны праект, які ажыццяўляецца пад непасрэдным наглядам Свяцейшага Патрыярха і Вышэйшага Царкоўнага Савета».
У новай серыі, адзначыў уладыка, ужо выйшлі ў свет тры навучальных дапаможнікі: «Асновы нехрысціянскіх рэлігій», першы том «Чатырохвангелля», а таксама анталогія старажытнахрысціянскага пісьменства пад агульным назвай «Святыя Айцы і вучыцелі Царквы». Гэтыя кнігі атрымалі адабрэнне Свяцейшага Патрыярха і ВЦС.
«Мы павінны аб'яднаць намаганні вучоных, якія рыхтуюць або ўжо падрыхтавалі свае рукапісы да выдання, – сказаў старшыня АЗЦС. – Трэба фармуляваць заказ на напісанне падручнікаў і навучальных дапаможнікаў і выпускаць іх значнымі накладамі, у адзіным дызайне, з адпаведнымі рэцэнзіямі, грыфамі, пад эгідай Вышэйшага Царкоўнага Савета. Заўважу, што нашы падручнікі павінны стварацца не толькі для духоўных школ. Іх трэба рыхтаваць і выдаваць на такім узроўні, каб іх выкарыстоўвалі ў свецкіх універсітэтах па праграмах падрыхтоўкі тэолагаў».
У парадак дня пасяджэння групы ўвайшло пытанне аб развіцці адзінай сеткі царкоўных дысертацыйных саветаў. Уладыка Іларыён нагадаў удзельнікам пасяджэння пра зацверджаныя Свяцейшым Патрыярхам Кірылам у сакавіку 2015 года Палажэннях аб доктарскіх і кандыдацкіх дысертацыйных саветах Рускай Праваслаўнай Царквы: «Неабходна, каб тыя, што дзейнічаюць цяпер, дысертацыйныя саветы адпавядалі зацверджаным у сакавіку 2015 года Сяцейшым Патрыярхам Кірылам Палажэнням аб дысертацыйных саветах».
У сваіх паведамленнях рэктары Маскоўскай, Санкт-Пецярбургскай і Мінскай духоўных акадэмій выказалі падтрымку такому падыходу і распавялі аб працы, праведзенай у падведамных ім акадэміях па рэфармаванні дысертацыйных саветаў.
Далей мітрапаліт Растоўскі і Новачаркаскі Меркурый выступіў з паведамленнем аб тэматыцы і фармаце Калядных чытанняў 2018 г. у кантэксце арганізацыйных задач Міжведамаснай каардынацыйнай групы. Мітрапаліт Меркурый паведаміў, што на пасяджэнні Вышэйшага Царкоўнага Савета 17 лютага 2017 года было прынята рашэнне аб правядзенні XXVI Міжнародных Калядных адукацыйных чытанняў з 24 па 26 студзеня 2018 года ў Маскве на тэму «Маральныя каштоўнасці і будучыня чалавецтва». Работа чытанняў будзе весціся па 16 напрамках, прысвечаных розным аспектам царкоўнага служэння, кожны з якіх курыруецца профільнай сінадальнай структурай. Мітрапаліт Меркурый падкрэсліў важнасць правядзення мерапрыемстваў, звязаных з дзейнасцю Міжведамаснай каардынацыйнай групы, у рамках Калядных чытанняў.
У заключэнне пасяджэння мітрапаліт Меркурый ад імя членаў Міжведамаснай каардынацыйнай групы выказаў падзяку мітрапаліту Іларыёну «за супрацоўніцтва і дапамогу ў такой вялікай справе, як прызнанне тэалогіі навуковай дысцыплінай». Са свайго боку, мітрапаліт Іларыён выказаў падзяку архіепіскапу Яўгену за гасціннасць, аказаны членам групы.