Зразумець сэнс свята. Святар распавёў пра Вялікдзень
01 мая 2021Тры пытанні пра Пасху іерэю Арцемію Шчарбіцкаму, клірыку храма Ражджаства Хрыстовага горада Барысава.
- З якім унутраным станам чалавек павінен падысці да галоўнага царкоўнага свята — Уваскрасення Хрыстовага?
- Вялікдзень — самае светлае і радаснае свята для хрысціян. Каля 2000 гадоў існуе хрысціянства, і на працягу ўсяго гэтага часу святкуюць Уваскрасенне Хрыстова. І сёння кожны вернік можа далучыцца да яго. Для таго, каб урачыстасць не прайшла міма нас, неабходна разумець сэнс свята, імкнуцца стаць удзельнікам набажэнства, а не пабочным назіральнікам.
Пасха — выхад яўрэйскага народа з егіпецкага рабства. Гэтае свята з'явілася задоўга да ўзнікнення самога хрысціянства. У Новым Запавеце яно атрымлівае іншы змест і звязана са смерцю і ўваскрасеннем Госпада Іісуса Хрыста. Гэтая падзея стала знакам яго перамогі над грахом і смерцю. Пасха, якую святкуюць хрысціяне, — гэта выхад новазапаветнага народа Божага (гэта значыць ахрышчаных хрысціян) ад духоўнага рабства граху, праклёну і смерці.
Пасхальнае богаслужэнне праходзіць у ноч з суботы на нядзелю. Апоўначы здзяйсняецца хрэсны ход, які адлюстроўвае шэсце святых жанчын-міраносіц да грабніцы Уваскрослага Збавіцеля. Кожны жадаючы можа паўдзельнічаць у гэтым ўрачыстым шэсці. Затым будзе здзяйсняцца Бажэственная літургія, цэнтрам якой з'яўляецца ўдзел вернікаў у Таінстве Прычасця.
- Чаму каталікі і праваслаўныя святкуюць Вялікдзень у розны час?
- Формула разліку дня святкавання Пасхі ў каталікоў і праваслаўных аднолькавая — гэта першая нядзеля пасля першай поўні, якая настае пасля вясновага раўнадзенства. Але праваслаўныя адлічваюць дату вясновага раўнадзенства, прытрымліваючыся юліянскага календара, а каталікі — грыгарыянскага, гэта значыць вылічваюць дату святкавання паводле астранамічнага раўнадзенства. Такім чынам, розніца карыстаных календароў уплывае на вызначэнне даты Вялікадня. Сур'ёзная праблема сучаснага хрысціяніна ў тым, што ён часцей звяртаецца да календароў, чым да неба.
- На Вялікдзень прынята фарбаваць курыныя яйкі, абменьвацца імі. Часцяком на іх наносяць малюнкі святых, Багародзіцы з Дзіцяткам або толькі Хрыста. Часцей за ўсё шкарлупіна ад такіх яек адпраўляецца ў сметнік. Як Праваслаўная Царква ставіцца да гэтага?
- Шматвяковы вопыт святкавання Вялікадня мае ўстаўныя і народныя традыцыі. Для сучаснага чалавека важна адрозніваць добрую хрысціянскую традыцыю і лжывыя забабоны. Як вядома, па заканчэнні богаслужэння прынята разгаўляцца фарбаванымі яйкамі, кулічамі і пасхаю. Куліч — салодкі квасны хлеб. Пасха — тварожная страва ў выглядзе ўсечанай піраміды, якая сімвалізуе Гроб Гасподні. Фарбаваныя яйкі — сімвал новазапаветнай Пасхі. Абсалютна недапушчальна для праваслаўнага чалавека наляпляць на велікодныя яйкі іканаграфічныя выявы. Ікона — святы вобраз, да якога трэба ставіцца з глыбокай павагай. Яе выяўленне на велікодных яйках прымяншае значнасць свяшчэннага абраза і не адказвае набожнай традыцыі, паколькі пры ўжыванні прадукту святы абраз будзе сарваны. Таму рэкамендуецца не выкарыстоўваць такія налепкі. Але, калі вам ужо падарылі яйка з нанесенай на яго іконай, то ачысткі і налепкі лепш спальваць або закопваць у непапіраемым месцы.
Фота: Барысаўская епархія