Прадстаяцель Рускай Праваслаўнай Царквы узначаліў урачыстасці з нагоды праслаўлення ў ліку святых архімандрыта Генадзя (Парфенцьева)

24 кастрычніка 2021

detail20211024-VAR03604.jpg

24 кастрычніка 2021 года, у Нядзелю 18-ю пасля Пяцідзесятніцы, дзень памяці святых айцоў VII Усяленскага Сабора (787), Свяцейшы Патрыярх Маскоўскі і ўсяе Русі Кірыл здзейсніў Бажэственную літургію ў кафедральным саборным Храме Хрыста Спасіцеля ў Маскве.

Яго Свяцейшасці саслужылі: епіскап Адзінцоўскі і Краснагорскі Фама, кіраўнік адміністрацыйнага Сакратарыята Маскоўскай Патрыярхіі; епіскап Сергіева-Пасадскі і Дзмітраўскі Фама, намеснік Свята-Троіцкай Сергіевай лаўры; протаіерэй Міхаіл Разанцаў, ключнік Храма Хрыста Збавіцеля; архімандрыт Аляксій (Турыкаў), асабісты сакратар Свяцейшага Патрыярха Кірыла; духавенства горада Масквы.

Набажэнства трансліравалася ў прамым эфіры на тэлеканалах «Саюз» і «Спас» і на афіцыйным сайце Рускай Праваслаўнай Царквы «Патриархия.ru».

За богаслужэннем адбылося праслаўленне ў ліку святых архімандрыта Генадзя (Парфенцьева).

На малым уваходзе протаіерэй Андрэй Бандарэнка абвясціў пастанову аб уключэнні архімандрыта Генадзя (Парфенцьева) у Сабор навамучанікаў і вызнаўцаў Царквы Рускай:

«На падставе рашэння Архіерэйскага Сабора Рускай Праваслаўнай Царквы 2000 года, які вызначыў: «У паслясаборны час паіменнае ўключэнне ў склад ужо праслазленага Сабора новамучанікаў і вызнаўцаў Расійскіх здзяйсняць па благаславенню Свяцейшага Патрыярха і Свяшчэннага Сінода, на падставе папярэдніх даследаванняў, праведзеных Сінадальнай камісіяй па кананізацыі святых» (пункт 14 Дзей пра саборнае праслаўленне новамучанікаў і вызнаўцаў Расійскіх ХХ стагоддзя) у сувязі з пастановай Свяшчэннага Сінода Рускай Праваслаўнай Царквы ад 23-24 верасня 2021 года

  • Уключыць імя архіепіскапа Генадзя (Парфенцьева) у паіменны спіс Сабора новамучанікаў і вызнаўцаў Царквы Рускай;
  • Памяць свяшчэннамучаніка Генадзя (Парфенцьева) здзяйсняць 28 кастрычніка паводля старога стылю / 10 лістапада паводле новага стылю ў дзень яго скону;
  • Пачэсныя астанкі свяшчэннамучаніка Генадзя (Парфенцьева), у выпадку іх здабыцця, лічыць святымі мошчамі і аддаваць ім належнае шанаванне;
  • Пісаць новапраслаўленаму святому іконы для пакланення, згодна з пастановамі VII Усяленскага Сабора».

Протаіерэй Міхаіл Разанцаў і архімандрыт Аляксій (Турыкаў) вынеслі з алтара абраз свяшчэннамучаніка Генадзя Яранскага і перадалі Свяцейшаму Патрыярху Кірылу. Пры спеве хорам трапара і велічання Прадстаяцель Рускай Праваслаўнай Царквы благаславіў народ Божы абразом новапраслаўленага святога. Абраз быў ускладзены на аналой у цэнтры храма для пакланення.

Па заканчэнні Літургіі Свяцейшы Патрыярх Маскоўскі і ўсяе Русі Кірыл звярнуўся да вернікаў з  Першасвяціцельскім словам.

***

На пасяджэнні Свяшчэннага Сінода 23-24 верасня 2021 года (журнал № 68) быў заслуханы рапарт старшыні Сінадальнай камісіі па кананізацыі святых епіскапа Троіцкага Панкрація адносна хадайніцтва мітрапаліта Вяцкага і Слабадскога Марка аб уключэнні імя архіепіскапа Генадзя (Парфенцьева) у Сабор навамучанікаў і вызнаўцаў Царквы Рускай.

Свяшчэнны Сінод прыняў рашэнне ўключыць імя архіепіскапа Генадзя (Парфенцьева) у паіменны спіс Сабора новапмучанікаў і вызнаўцаў Царквы Рускай. Памяць свяшчэннамучаніка Генадзя будзе здзяйсняцца 28 кастрычніка / 10 лістапада, у дзень яго скону. Сінод пастанавіў пачэсныя астанкі свяшчэннамучаніка Генадзя (Парфенцьева), у выпадку іх знойдзення, лічыць святымі мошчамі і аддаваць ім належнае шанаванне, а таксама пісаць новапраслаўленаму святому пісаць іконы для пакланення, згодна з пастановамі VII Усяленскага Сабора.

***

Настаяцель Яранскага Прарочыцкага манастыра архімандрыт Генадзь (свецкае імя Рыгор Сяргеевіч Парфенцьеў) нарадзіўся ў 1864 годзе ў Курскай губерні ў сялянскай сям'і.

У 1886 годзе паступіў у Пуціўльскую Моўчанскую Сафроніеву пустынь. У 1895 годзе паслушнік Рыгор паступіў у Аляксандра-Неўскі манастыр, што на Філейцы, дзе ў 1896 годзе прыняў манаскі пострыг і быў рукапаложаны ў сан іерадыякана. У 1897 годзе іерадыякан Генадзь быў пераведзены ва Успенскі Трыфанаў манастыр, дзе быў рукапаложаны ў сан іераманаха ў 1900 годзе.

У 1902 годзе іераманах Генадзь быў прызначаны настаяцелем Яранскага Прарочыцкага манастыра. У сваім «Дзённіку інака» епіскап Веніямін (Мілаў) адзначаў мірны, благадатны, богаўгодны настрой, які склаўся ў Яранскім Прарочыцкім манастыры пад кіраўніцтвам ігумена Генадзя, які карыстаўся аўтарытэтам сярод мясцовага насельніцтва, акармляў насельніц мясцовых жаночых мясцін, прымаў удзел у стварэнні Пакроўскай жаночай абіцелі Кацельніцкага павета. У 1918 айцец Генадзь быў узведзены ў сан архімандрыта.

Па прычыне высокага аўтарытэту Яранскага Прарочыцкага манастыра сярод мясцовага сялянскага насельніцтва савецкая ўлада вырашыла разагнаць абіцель, пачаўшы 10 верасня 1918 года з канфіскацыі значнай часткі манастырскай маёмасці. У лістападзе 1918 года айцец Генадзь быў затрыманы і адпраўлены ў Вятку, аднак ужо ў студзені 1919 года вярнуўся ў манастыр.

Неўзабаве ўлады загадалі манахам пакінуць манастыр у тэрмін да 2 лютага 1919 года. Архімандрыт Генадзь стараўся падрыхтаваць усё неабходнае, каб брація змагла працягнуць сваё манаскае жыццё ў новых надзвычайных умовах. У пачатку лютага 1919 года была зроблена спроба захаваць манастырскі храм, перадаўшы яго суполцы вернікаў, у якую ўваходзілі прыхаджане з навакольных вёсак.

16 лютага 1919 года айцец Генадзь быў зноў арыштаваны. Падчас допыту супрацоўнікі Яранскай Надзвычайнай камісіі («ЧК») спрабавалі даведацца ў настаяцеля аб тым, дзе схаванае жыта і манастырскія каштоўнасці. На ўсе пытанні айцец Генадзь адказаў коратка: «пра жыта і крупчатку паказаць нічога не магу, а каштоўнасці манастырскія знаходзяцца пры царкве». У красавіку 1919 года, знаходзячыся ўжо ў Вяцкай турме, архімандрыт Генадзь быў прысуджаны да расстрэлу за тое, што, будучы адказным за ўвесь манастыр, хаваў зерне і крупчатку для здзяйснення царкоўных абрадаў.

Архімандрыт Генадзь быў расстраляны 10 лістапада 1919 года.

Прэс-служба Патрыярха Маскоўскага і ўсяе Русі/Church.byч