Рэктар Мінскай духоўнай акадэміі ўзначаліў пасяджэнне Аб'яднанага доктарскага дысертацыйнага савета
03 кастрычніка 201925 верасня ў Санкт-Пецярбургскай духоўнай акадэміі прайшло другое пасяджэнне Аб'яднанага доктарскага дысертацыйнага савета Маскоўскай, Санкт-Пецярбургскай і Мінскай духоўных акадэмій.
Пасяджэнне ўзначаліў старшыня Савета, рэктар Мінскай духоўнай акадэміі, прафесар Агульнацаркоўнай аспірантуры і дактарантуры архімандрыт Сергій (Акімаў). У пасяджэнні прынялі ўдзел 16 членаў Савета з Масквы, Санкт-Пецярбурга, Мінска, Казані, Самары, Пензы і Каломны.
У пачатку мерапрыемства перад членамі дысертацыйнага савета з прывітальным словам выступіў рэктар СПбДА епіскап Пецяргофскі Сілуан (Нікіцін).
Адкрываючы парадак дня, старшыня Савета нагадаў пра рашэнні, якія былі прынятыя на першым пасяджэнні Савета. Удзельнікі Савета разгледзелі прашэнне протаіерэя Аляксандра Панічкіна, які падрыхтаваў доктарскую дысертацыю на тэму «Санкт-Пецярбургская епархія: праблемы станаўлення ў кантэксце гісторыі Расіі ў XVIII стагоддзі». Савет прыняў рашэнне накіраваць дысертацыю ў Маскоўскую духоўную акадэмію для папярэдняга абмеркавання і рэкамендацыі да абароны.
Галоўным пунктам парадку дня стала абмеркаванне і зацвярджэнне тэм доктарскіх дысертацый, якія праходзілі ў прысутнасці суіскальнікаў. У выніку актыўнай навуковай дыскусіі ўдзельнікі савета зацвердзілі 5 тэм доктарскіх дысертацый:
- дацэнт МДА Павел Дабрацветаў: «Метадалогія хрысціянскай апалагетыкі блажэннага Феадарыта Кірскага». Навуковы кансультант — Дзмітрый Афінагенаў, прафесар МДУ, доктар філалагічных навук;
- дацэнт МДА Наталля Сямёнава: «Сучаснае прававое становішча Рускай Праваслаўнай Царквы на постсавецкай прасторы». Навуковы кансультант — протаіерэй Уладзіслаў Цыпін, доктар царкоўнай гісторыі, прафесар МДА;
- іерэй Васіль Казінаў: «Праблема аўтарства апостальскіх пасланняў Новага Запавету ў сучаснай біблеістыцы». Навуковы кансультант — архімандрыт Сергій (Акімаў), прафесар, доктар багаслоўя;
- іерэй Уладзіслаў Малышаў «Сацыякультурны вобраз праваслаўнага духавенства ў айчыннай расійскай публіцыстыцы другой паловы ХІХ ст. (па матэрыялах Санкт-Пецярбурга і Масквы)». Навуковыя кансультанты — протаіерэй Георгій Мітрафанаў, доктар царкоўнай гісторыі, прафесар СПбДА; Пётр Бухаркін, доктар філалагічных навук, прафесар СПбДА;
- іерэй Іаан Нікулін «Табольскі архіерэйскі дом і арганізацыя царкоўнага кіравання ў Сібіры ў 1678-1701 гг.». Навуковы кансультант — Ганна Мангілева, доктар гістарычных навук, дацэнт, прафесар Екацярынбургскай духоўнай семінарыі.
Даведка:
Аб'яднаны доктарскі дысертацыйны савет быў створаны на базе Маскоўскай, Санкт-Пецярбургскай і Мінскай духоўных акадэмій па благаславенню Свяцейшага Патрыярха Маскоўскага і ўсяе Русі Кірыла 23 студзеня 2019 года.
18 сакавіка 2019 года Свяцейшы Патрыярх зацвердзіў Палажэнне аб Аб'яднаным доктарскім дысертацыйным Савеце Маскоўскай, Санкт-Пецярбургскай і Мінскай духоўных акадэмій, а 4 красавіка 2019 года — састаў кіраўніцтва Савета.
15 красавіка 2019 года ў Вучэбным камітэце Рускай Праваслаўнай Царквы прайшло працоўнае пасяджэнне кіраўніцтва Дысертацыйнага савета з удзелам протаіерэя Максіма Казлова, старшыні Вучэбнага камітэта Рускай Праваслаўнай Царквы. Першае пасяджэнне Савета адбылося ў Вучэбным камітэце 4 чэрвеня 2019 года.
Аб'яднаны доктарскі дысертацыйны савет з'яўляецца другім па часе стварэння доктарскім Саветам у Рускай Праваслаўнай Царкве пасля Агульнацаркоўнага доктарскага дысертацыйнага савета, які быў зацверджаны ў 2011 годзе рашэннем Свяцейшага Патрыярха і дзейнічае на базе Агульнацаркоўнай аспірантуры і дактарантуры.