Кіраўнікі сацыяльных епархіяльных аддзелаў Беларускай Праваслаўнай Царквы абмеркавалі тэму дабравольніцкага служэння
15 чэрвеня 201814 чэрвеня 2018 года на базе Лідскай епархіі адбылася рабочая сустрэча кіраўнікоў епархіяльных аддзелаў па царкоўнай дабрачыннасці і сацыяльнаму служэнню Беларускай Праваслаўнай Царквы.
Сустрэча прайшла па благаславенню мітрапаліта Мінскага і Заслаўскага Паўла, Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі, і была прысвечана тэме «Дабравольнае служэнне».
Сустрэча праходзіла ў двух фарматах. У першай палове дня ўдзельнікі пагаварылі пра развіццё добраахвотніцкага служэння Беларускай Праваслаўнай Царквы, аб узаемадзеянні БПЦ і Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь, а пасля наведалі Лідскі псіханеўралагічны дом-інтэрнат для састарэлых і інвалідаў.
Сустрэча пачалася з малебна ў храме Усіх святых (Ліда), пасля якога ўсе ўдзельнікі прыбылі ў Лідскі псіханеўралагічны дом-інтэрнат для састарэлых і інвалідаў (вёска Мінойты). Старшыня Сінадальнага аддзела па дабрачыннасці і сацыяльнаму служэнню Беларускай Праваслаўнай Царквы протаіерэй Кірыл Шолкаў зачытаў прывітальнае слова Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі. Да прысутных звярнуўся епіскап Лідскі і Смаргонскі Парфірый, пасля чаго быў паказаны відэазварот старшыні Сінадальнага аддзела па царкоўнай дабрачыннасці і сацыяльнаму служэнню Рускай Праваслаўнай Царквы епіскапа Арэхава-Зуеўскага Панцеляімана. Да ўдзельнікаў сустрэчы таксама звярнуліся старшыня Лідскага раённага Савета дэпутатаў, член Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па рэгіянальнай палітыцы і мясцовым самакіраванні Інэса Белуш і намеснік начальніка ўпраўлення арганізацыі сацыяльнага абслугоўвання Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь Мікалай Арол.
Протаіерэй Кірыл Шолкаў выступіў з дакладам, у якім адзначыў, што па стане на 1 студзеня 2018 года ў БПЦ функцыянуюць 56 добраахвотніцкіх царкоўных структур. Яны, як правіла, нешматлікія: ад 4 да 300 добраахвотнікаў, у сярэднім па 8-10 добраахвотнікаў у кожным. Самы шматлікі дабравольны рух арганізаваны пры храме іконы Божай Маці «Усецарыца» горада Мінска. За тры гады існавання пройдзены доўгі шлях ад трох добраахвотнікаў да трох соцень.
Айцец Кірыл таксама распавёў аб сумесным пілотным праекце Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь і Беларускай Праваслаўнай Царквы «Беларускі папячыцель — дапамога ў кожны інтэрнат». Гэтая ініцыятыва Сінадальнага аддзела па царкоўнай дабрачыннасці і сацыяльнаму служэнню дазволіла аказаць рэальную дапамогу дамам-інтэрнатам. На сёння дапамогу на пастаяннай аснове прымаюць 5 інтэрнатаў:
- Багушэўскі дом-інтэрнат для дзяцей з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця;
- Грозаўскі псіханеўралагічны дом-інтэрнат;
- Чэрвенскі дом-інтэрнат для дзяцей-інвалідаў і маладых інвалідаў з асаблівасцямі псіха-фізічнага развіцця;
- Ракаўскі псіханеўралагічны дом-інтэрнат;
- Лагойскі дом-інтэрнат для састарэлых і інвалідаў.
Затым слова ўзяла кіраўнік сектара па развіццю сацыяльных праектаў Сінадальнага аддзела па царкоўнай дабрачыннасці і сацыяльнаму служэнню Рускай Праваслаўнай Царквы Наталля Сяцянава.
Абмеркаваўшы прадстаўленыя даклады ў фармаце «Пытанне-адказ», пасля перапынку ўдзельнікі сустрэчы накіраваліся ў Лідскі псіханеўралагічны дом-інтэрнат для састарэлых і інвалідаў, дзе для іх была праведзена экскурсія, а затым адбыўся канцэрт з удзелам выхаванцаў інтэрната.