Сёмы Нацыянальны фестываль звону прайшоў у Хоцімску

20 верасня 2017

Сёмы Нацыянальны фестываль звону «Хоцімскія перазвоны» прайшоў 15 верасня на тэрыторыі прыхода сабора Святой Жывццепачатнай Тройцы ў гарадскім пасёлку Хоцімск Магілёўскай вобласці. З самай раніцы радасным перазвонам хацімчан віталі званары з розных епархій, склікаючы на святочнае богаслужэнне. Яны аб'ехалі ўвесь раён на перасоўнай званіцы.

У Свята-Траецкім саборы за Літургіяй настаяцелю архімандрыту Кірылу (Бадзічу) саслужылі клірыкі Смаленскай епархіі: протаіерэй Мікалай Прывалаў, настаяцель храма Праабражэння Гасподняга вёскі Нова-Спаскае; протаіерэй Раман Свістун, настаяцель Барыса-Глебскага храма пасёлка Хіславічы; протаіерэй Міхаіл Гольцман, настаяцель храма ў гонар Нараджэння Прасвятой Багародзіцы горада Рослаўля.

Богаслужэбныя спевы выконвалі мужчынскі вакальны ансамбль «Дабравест» і навучэнцы нядзельнай школы сабора.

Пасля заканчэння Літургіі вернікі здзейснілі хрэсны ход да поклоннага крыжа, устаноўленага ў цэнтры горада. Там жа быў адслужаны кароткі малебен, па заканчэнні якога ўсіх прысутных акрапілі святой вадой.

Затым ля сцен сабора Святой Тройцы адбыўся святочны канцэрт, у якім прынялі ўдзел навучэнцы і выпускнікі аддзялення званароў Мінскага духоўнага вучылішча і званары з розных епархій (Мінскай, Магілёўскай, Слуцкай, Віцебскай, Бабруйскай і Рослаўльскай) пад кіраўніцтвам магістра мастацтваў Багдана Бярозкіна, мужчынскі вакальны ансамбль «Дабравест», аркестр народных інструментаў імя Л. Іванова Магілёўскай абласной філармоніі пад кіраўніцтвам Мікалая Алданава.

***

Сабор Святой Тройцы ўваходзіць у спіс гісторыка-культурных помнікаў Рэспублікі Беларусь. Яго званіца з 12-ю званамі з'яўляецца адной з лепшых у Беларусі, а таксама не мае аналагаў у суседніх рэгіёнах Расіі. Самы вялікі «дабравесьнік» вагой у паўтары тоны быў адліты 11 гадоў таму ў памяць 60-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і з'яўляўся на той момант першым такім звонам, вырабленым у Беларусі.

Свята-Троіцкі сабор / Church.by

Фотарэпартаж