Салігорскаму сястрыцтву міласэрнасці — 20 гадоў

08 лютага 2017

top.jpg

6 лютага 2017 года, у дзень памяці блажэннай Ксеніі Пецярбургскай, сваё 20-годдзе адзначыла сястрыцтва імя святой блажэннай Ксеніі Пецярбургскай пры прыходзе кафедральнага сабора Ражджаства Хрыстовага ў горадзе Салігорску.

Святкаванне юбілею было адзначана удзелам сясцёр у Бажэственнай літургіі і прычашчэннем Святых Хрыстовых Тайн. Літургію здзейсніў настаяцель кафедральнага сабора Нараджэння Хрыстовага протаіерэй Рыгор Бяляцкі ў саслужэнні протаіерэя Генадзя Пашкевіча, настаяцеля прыхода храма Праабражэння Гасподняга ў аграгарадку Краснадворцы Салігорскага раёна, і іерэя Дзімітрыя Верамейчыка, настаяцеля прыхода храма Благавешчання Прасвятой Багародзіцы ў аграгарадку Старыя Цярушкі Салігорскага раёна.

Па заканчэнні Літургіі протаіерэй Рыгор Бяляцкі звярнуўся да сёсцёр міласэрнасці з прывітальнымі словамі. Настаяцель сабора падкрэсліў значнасць служэння сясцёр міласэрнасці і зачытаў вітанне епіскапа Слуцкага і Салігорскага Антонія з нагоды 20-годдзя сястрынства.

Старэйшая сястра міласэрнасці Наталля Канстанцінаўна Шандзіна ад імя ўсіх сясцёр падзякавала святарам за духоўнае настаўніцтва. Выхаванцы нядзельнай школы сабора паднеслі сёстрам музычны падарунак, выканаўшы песню «Всего-то навсего» на тэкст протаіерэя Андрэя Логвінава і музыку манахіні Юліаніі (Дзянісавай). Пасля памятнага агульнага фота за святочным сталом была прадстаўлена прэзентацыя дваццацігадовага служэння сясцёр. Салодкім падарункам для ўсіх стаў святочна аформлены торт, дастаўлены ад імя правячага архіерэя.

Сястрыцтва імя блажэннай Ксеніі Пецярбургскай было арганізавана ў лістападзе 1996 года і першапачаткова базіравалася на прыходзе храма Пакрова Прасвятой Багародзіцы вёскі Чыжэвічы Салігорскага раёна. Ініцыятарамі стварэння сястрыцтва сталі актыўныя сёстры Валянціна Васілеўская і Святлана Пятровіч, першым духаўніком — протаіерэй Мікалай Розаў, цяпер благачынны Салігорскай царкоўнай акругі.

На агульным сходзе 16 лістапада 1997 года быў прыняты статут сястрыцтва, які зацвердзіў мітрапаліт Мінскі і Слуцкі Філарэт 30 лістапада 1997 года.

Мэтай сястрыцтва з'яўляецца служэнне тым, што маюць патрэбу ў дапамозе і суцяшэнні ў духу Хрыстовага Евангелля і падання Праваслаўнай Царквы праз сацыяльнае служэнне і місіянерскую дзейнасць.

Першым кірункам працы для сясцёр была дапамога хворым, адзінокім, састарэлым, інвалідам. Першым дырэктарам нядзельнай школы прыхода кафедральнага сабора Ражджства Хрыстова была таксама сястра міласэрнасці — Лідзія Багдановіч. Сястра Марыя Воранава была першым кіраўніком прыходскай прасфорні.

Цяпер большасць сясцёр нясуць розныя послухі па прыбіранні, упрыгажэнні сабора, дзяжурстве ля падсвечнікаў і ў іконнай лаўцы, ля свячной скрыні, у прасфорні, на раздачы святой вады. У жыцці прыхода яны ўдзельнічаюць штодня.

На працягу многіх гадоў у сястрыцтве склалася традыцыя збірацца штотыдзень на агульную малітву і чытаць акафіст блажэннай Ксеніі Пецярбургскай. Пазней па благаславенні епіскапа Слуцкага і Салігорскага Антонія сёстры сталі збірацца кожны дзень для чытання акафіста перад іконай Божай Маці «Млекопитательница» з малітоўнымі прашэннямі аб больш хуткім завяршэнні будаўніцтва кафедральнага сабора Ражджаства Хрыстова. Быў створаны хор сясцёр, а таксама паломніцкі аддзел, які ўзначаліла Фаіна Ігнацьеўна Толкач.

На заранку свайго служэння сёстры ўзялі пад апеку шэраг аб'ектаў, на кожным з якіх пачала праводзіцца сістэмная і рэгулярная праца. У ДУ «Рэспубліканская бальніца спелеалячэння» пасля асвячэння малітоўнага пакоя ў гонар велікамучаніка і ацаліцеля Панцеляймона святары і сёстры міласэрнасці сталі праводзіць гутаркі з пацыентамі і медперсаналам. У УЗ «Салігорская цэнтральная раённая бальніца» ў 2003 годзе быў асвечаны малітоўны пакой у гонар свяціцеля Лукі (Война-Ясянецкага), архіепіскапа Сімферопальскага і Крымскага, дзе сёстры сталі несці дзяжурства. З гэтага моманту ў пацыентаў з'явілася рэальная і больш даступная магчымасць паспавядацца і прычасціцца Святых Хрыстовых Тайн у бальнічнай палаце.

Сёстры прыходзяць да хворых, а часам і паміраючых людзей з Евангельскім дабравесцем, з заклікам да малітвы і пакаяння. Знаходзячыся ля ложка хворага, яны імкнуцца дапамагчы яму перажыць вопыт зносін з Богам, злучэння з Хрыстом, пераконваюць у існаванні замагільнага жыцця і найвялікшай Ласкі Божай да ўсіх людзей. Сёстры міласэрнасці нясуць вестку аб тым, што праз Святыя Тайны нябачна сыходзіць на чалавека Благадаць Святога Духа — выратавальная сіла Божая. Сёстрамі наведваецца 15 аддзяленняў бальніцы.

На сёння асноўным відам дзейнасці сястрыцтва была і застаецца дапамога састарэлым і інвалідам па месцы жыхарства — дамашні патранаж. У цяперашні час аказваецца дапамога 25 пажылым, хворым і інвалідам у залежнасці ад патрэбы і пажадання падапечных (пакарміць, памыць, пераслаць ложак, выкупаць, пастрыгчы, схадзіць у аптэку, у краму, аплаціць камунальныя паслугі, пачытаць духоўную літаратуру, падтрымаць і ўмацаваць духоўна і так далей). Па жаданні хворых сёстры дапамагаюць ім падрыхтавацца да Таінстваў Споведзі і Прычасця, запрашаюць на дом свяшчэнніка. Не пакідаюць сёстры без увагі, догляду і дапамогі ветэранаў сястрыцтва.

Па меры канкрэтнай неабходнасці сёстры неаднаразова аказвалі разавую дапамогу прыхаджанам храма, якія жывуць у нястачы, у выглядзе грашовых сродкаў, побытавога догляду, сродкаў асабістай гігіены і збору прадуктовых набораў. У выпадку неабходнасці і па благаславенні свяшчэнніка сёстры чытаюць Псалтыр па нябожчыках. Бедным людзям яны аказваюць арганізацыйную і матэрыяльную дапамогу ў пахаванні памерлых.

У склад сястрынства ўваходзіць 69 чалавек. У валанцёрскай групе 16 добраахвотнікаў.

Слуцкая епархія / Church.by