Адбыўся III Міжнародны Калядны фестываль батлеечных і лялечных тэатраў «Нябёсы»
16 студзеня 2017Па благаславенні мітрапаліта Мінскага і Заслаўскага Паўла, Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі, c 12 па 15 студзеня 2017 года ў Елісавецінскім манастыры горада Мінска прайшоў III Міжнародны Калядны фестываль батлеечных і лялечных тэатраў «Нябёсы».
У конкурснай праграме фестывалю ў гэтым годзе прынялі ўдзел тэатральныя калектывы з Беларусі, Расіі, Украіны і Польшчы. Заяўкі падалі больш за 50 удзельнікаў з усіх абласцей Беларусі, а таксама з-за мяжы. Для ўдзелу ў конкурснай праграме было адабрана 20 калектываў і гледачы адпаведна ўбачылі 20 спектакляў. Прадстаўнікі кожнай з гэтых краін ўдастоены асноўных узнагарод фестывалю «Нябёсы» і адзначаны памятным прызам — шкляным пано «Ангел».
Галоўную ўзнагароду III Міжнароднага Каляднага фестывалю батлеечных і лялечных тэатраў «Нябёсы» атрымаў маскоўскі тэатр «Душегреи» за пастаноўку «Калядная батлейка».
Дыплом "За лепшы спектакль" быў прысуджаны тэатру-студыі "BLUM" за спектакль "Пастаралка" (мастацкі кіраўнік Люцына Вінкель, горад Познань, Польшча), дыплом "За лепшы спектакль і наватарскае рашэнне традыцыйнай тэмы" — Малому тэатру марыянетак за спектакль "Батлейка" (мастацкі кіраўнік Валерый Дзех, горад Харкаў, Украіна), дыплом "За лепшы дэбют" — тэатру "Клас "А"" мінскай гімназіі № 74 за спектакль "Цар Ірад" (мастацкі кіраўнік Таццяна Шылава, горад Мінск, Беларусь).
Спецыяльны прыз імя Людмілы Ждановіч «За самы гарэзны і вясёлы спектакль» атрымаў тэатр «SmallFish» за спектакль «Памацай сонца» (мастацкі кіраўнік Барыс Фіш, горад Масква, Расія).
Дыпломам «За лепшае раскрыццё духоўна-маральнага зместу спектакля» быў ганараваны Жытомірскі акадэмічны абласны тэатр лялек за спектакль «Братка Вослік, або Дарога у Віфлеем» (мастацкі кіраўнік Сяргей Місечка, горад Жытомір, Украіна), дыпломам «За цэльнасць мастацкага вырашэння» — камерны тэатр «Пілігрым» за спектакль «Ірад-цар» (мастацкі кіраўнік Алег Гаўрылін, горад Каломна, Расія), дыпломам «За лепшае музычнае афармленне» — тэатр «SmallFish» за спектакль «Памацай сонца» (мастацкі кіраўнік Барыс Фіш, горад Масква, Расія), дыпломам «За лепшае мастацкае афармленне батлеечнай скрыні» — батлейка сямейнага клуба Беларускага зялёнага крыжа за спектакль «Цар Ірад» (мастацкі кіраўнік Анастасія Юнгіна, горад Мінск, Беларусь), дыпломам «За лепшае акцёрскае выкананне» — тэатр «Без заслоны» за спектакль «Калядны цуд» (мастацкі кіраўнік Юлія Морава, горад Санкт-Пецярбург, Расія), дыпломам «За вернасць традыцыям нацыянальнай культуры» — тэатр «Батлейка Алеся Лася» за спектакль-інтермедыю «Цар Ірад» (мастацкі кіраўнік Алесь Лось, сядзіба «Хутар Дудара», Мінская вобласць, Беларусь).
Спецыяльнымі дыпломамі, заснаванымі журы, ўзнагароджаны: батлейка сямейнага клуба Беларускага зялёнага крыжа за спектакль «Цар Ірад» (мастацкі кіраўнік Анастасія Юнгіна, горад Мінск, Беларусь), тэатр «Шуцік» за спектакль «Аднойчы ў Віфлееме» (мастацкі кіраўнік Алена Моргачава, горад Масква, Расія).
Спецыяльныя дыпломы, заснаваныя Прадстаўніцтвам Рассупрацоўніцтва ў Рэспубліцы Беларусь, атрымалі: дыплом «За развіццё культурнага супрацоўніцтва ў галіне батлеечнага мастацтва» — дырэктар Міжнароднай асацыяцыі «Вандроўныя лялечнікі» Віктар Драгун (горад Масква, Расія); дыплом «За лепшае ўвасабленне традыцый славянскай літаратуры ў батлеечным мастацтве» — маскоўскі тэатр «ТриЛика» і гродзенскі тэатр «Правінцыя» за сумесны расійска-беларускі праект (спектакль «Байкі шляхціца Завальні. Чорны певень і Цмок»); дыплом «За працяг традыцый рускага народнага тэатра лялек» — тэатр «Посолонь» за спектакль «Драма пра цара Ірода» (мастацкі кіраўнік Мікіта Цімошын, горад Яраслаўль, Расія); дыплом «За лепшае ўвасабленне рускай казкі» — тэатр «SmallFish» за спектакль «Памацай сонца» (мастацкі кіраўнік Барыс Фіш, горад Масква, Расія); дыплом «За высокі прафесіяналізм і адданасць батлеечному мастацтву» — мастак-выкладчык, рэстаўратар Ганна Выгонная (горад Мінск, Беларусь); дыплом «За захаванне і развіццё традыцый беларускай батлейкі» за актыўны ўдзел тэатра ў дабрачыннай акцыі «Святло душы — дабрачыннасць» — кіраўнік тэатра «Адраджэнне батлейкі» БДПУ імя Максіма Танка Кацярына Цубер (горад Мінск, Беларусь); дыплом «За выхаванне падрастаючага пакалення ў духу маральных ідэалаў славянскай культуры» — намеснік дырэктара Мірскага дзяржаўнага прафесійна-тэхнічнага каледжа, кіраўнік Народнага тэатра «Батлейка» Канстанцін Петрыман (гарадскі пасёлак Мір, Беларусь).
На закрыцці форуму старшыня журы протаіерэй Сергій Храпіцкі, клірык Лізавецінскага манастыра, адзначыў, што ўсе ўдзельнікі, славячы Госпада сваім талентам у дні Ражджаства Хрыстовага, вартыя падарункаў. «У вас атрымалася адарваць людзей ад экранаў камп'ютараў і тэлевізараў, — заўважыў айцец Сергій. — На "Нябёсах" праз батлейку вы паказалі гледачам не толькі шмат маленькіх незвычайных 3D-прадстаўленняў, але і вярнулі іх з віртуальных узаемаадносін да узаемаадносін у рэальным часе і ў рэальным жыцці».
«Нябёсы ўнутры нас, і мы павінны дарыць іх іншым людзям, — падзяліліся ўдзельнікі калектыву. — Мы імкнуліся падарыць вам свае нябёсы, а вы нам падарылі свае, і гэта — галоўны вынік фестывалю. Мы напоўніліся такой радасцю, якой хопіць да наступных "Нябёсаў"».