Урачыстасці ў гонар Баркалабаўскага абраза Божай Маці прайшлі ў Бабруйскай епархіі

25 ліпеня 2021

24-07-borkolabovo-18.jpg

24 ліпеня 2021 года ў Баркалабаўскім Свята-Узнясенскім жаночым манастыры адбыліся ўрачыстасці ў гонар Баркалабаўскай іконы Божай Маці.

Бажэственную літургію здзейснілі архіепіскап Магілёўскі і Мсціслаўскі Сафроній, епіскап Бабруйскі і Быхаўскі Серафім, духавенства Бабруйскай і Магілёўскай епархій.

На свята прыбылі старшыня Быхаўскага райвыканкама Марціновіч Д. В., члены прэзідыума Беларускага саюза жанчын, ігумення Параскева (Ельская).

У манастыры сабраліся шматлікія паломнікі — удзельнікі хрэснага хода. Пешы хрэсны ход з Магілёва ў сяло Баркалабава Быхаўскага раёна стаў ужо традыцыйным. Для ўдзелу ў гэтым малітоўным шэсці ў Магілёў прыбылі паломнікі з розных месцаў Беларусі.

24-07-borkolabovo-1.jpg

Багамольцы, несучы на руках абраз Царыцы Нябеснай і саборна спяваючы Іісусаву малітву, здзейснілі 40-кіламетровы шлях з Магілёўскага храма царскіх страстацерпцаў да Баркалабаўскага Спаса-Узнясенскага жаночага манастыра, дзе знаходзіцца цудатворная ікона Божай Маці «Баркалабаўская».

Гасцей ветліва сустрэлі настаяцельніца манастыра ігумення Ангеліна (Ёрш) з сёстрамі.

24-07-borkolabovo-3.jpg

Баркалабаўскі Свята-Узнясенскі жаночы манастыр знаходзіцца ў 1,5 кіламетрах ад старадаўняга сяла Баркалабава (вядомага з 1564 года), у 12 кіламетрах ад горада Быхава і 38 кіламетрах ад горада Магілёва. Манастыр размешчаны ў міжрэччы старога рэчышча Дняпра і рэкі Лахвы на пясчаным астраўку. Сваё існаванне ён пачаў з сярэдзіны XVII стагоддзя.

Баркалабаўская ікона Божай Маці — адна з самых шанаваных святынь у Беларусі. У многіх храмах знаходзяцца яе спісы. Паводле падання, абраз у Баркалабаўскай абіцелі пакінуў, вяртаючыся з паходу, рускі князь Пажарскі. Коні князя спыніліся каля манастыра і не рухаліся з месца, паказаўшы гэтым месца далейшага знаходжання святыні. 

24-07-borkolabovo-9.jpg

Знакамітая ікона асабліва праславіўся цудамі падчас Паўночнай вайны і вайны 1812 года. Пасля 1920 года, калі манастыр быў зачынены, абраз захоўвалі вернікі. А напярэдадні Вялікадня 1953 года цудатворную ікону прынеслі ў Свята-Троіцкі храм Быхава. Там цудатворная ікона захоўвалася да ліпеня 2010 года, нязменна збіраючы вялікую колькасць вернікаў. 25 ліпеня 2010 года старажытны абраз быў урачыста перанесены ў Баркалабаўскую абіцель, якая працягвае аднаўляцца. Зараз тут адзначаюць двайное свята цудатворнай іконы: 24 ліпеня — дзень знойдзення і 25 ліпеня — дзень перанясення абраза з горада Быхава ў Баркалабаўскі манастыр.

Бабруйская епархія / Магілёўская епархія / Church.by