Зацверджаны намінацыі Рэспубліканскага конкурсу дзіцячай творчасці «Прыгажосць Божага свету»

19 верасня 2026

top.jpgЗ 1 па 25 снежня 2026 года Сінадальны аддзел Беларускага Экзархату па катэхізацыі правядзе Рэспубліканскі конкурс дзіцячай творчасці «Прыгажосць Божага свету». Парадак яго правядзення быў зацверджаны ў 2021 годзе па благаславенню Мітрапаліта Мінскага і Заслаўскага Веніяміна, Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі. Тэмы і намінацыі штогод абнаўляюцца і прымяркоўваюцца да значных дат і падзей у жыцці Беларускага Экзархату. 

У 2026 годзе конкурс ахопіць пяць тэм:

  •  «Свет духоўны і свет зямны»;
  • «Мой родны храм»;
  • «Прыгажосць роднай прыроды» (працы экалагічнай накіраванасці);
  • «Духоўны подзвіг святой блажэннай Валянціны Мінскай»;
  • «Гісторыя і культура храмаў і манастыроў Беларусі».

Удзельнікамі могуць стаць навучэнцы нядзельных школ Беларускага Экзархату ва ўзросце да 17 гадоў. Мэта конкурсу — падтрымка і развіццё мастацкіх і дэкаратыўна-прыкладных напрамкаў, што рэалізуюцца на базе нядзельных школ.

Арыгіналы работ і спадарожныя дакументы (друкаваны варыянт агульнай заяўкі ад епархіі на ўдзел у конкурсе і копіі дакументаў, якія пацвярджаюць узрост кожнага ўдзельніка) епархіяльны аддзел рэлігійнай адукацыі і катэхізацыі накіроўвае адным пакетам у Сінадальны аддзел па катэхізацыі.

З патрабаваннямі да работ і формай падачы заявак можна азнаёміцца на сайце Сінадальнага аддзела па катэхізацыі.

Church.by

Чытайце нас у мэсэнджэрах Telegram і Viber

сацсетках InstagramВКонтакте

Facebook і Одноклассники,

глядзіце ў YouTube і TikTok