У дзень памяці прападобнай Еўфрасінні Полацкай Прадстаяцель Рускай Царквы здзейсніў Літургію ў Спаса-Еўфрасіннеўскім манастыры Полацка і ўзначаліў хіратонію архімандрыта Яўсевія (Цюхлова) у епіскапа Слуцкага

05 чэрвеня 2022

top.jpg

5 чэрвеня 2022 года, у Нядзелю 7-ю пасля Вялікадня, святых айцоў I Усяленскага Сабора (325), дзень памяці прападобнай Еўфрасінні, ігуменні Полацкай (1173), свята знойдзення мошчаў Пузаўскіх мучаніц Еўдакіі Шэйкавай, Дарыі Цімагінай, Дарыі Улыбінай і Марыі Неізвеснай (2001), Свяцейшы Патрыярх Маскоўскі і ўсяе Русі Кірыл, які здзяйсняе Першасвяціцельскі візіт у Рэспубліку Беларусь, наведаў горад Полацк, які стаў цэнтрам святкавання 1030-годдзя з дня заснавання першай на беларускіх землях епархіі — Полацкай. Ад гэтай падзеі вядзе адлік афіцыйная гісторыя Праваслаўнай Царквы на тэрыторыі Беларусі.

Ля брамы полацкага Спаса-Еўфрасіннеўскага жаночага манастыра Свяцейшага Патрыярха сустракалі настаяцельніца манастыра ігумення Еўдакія (Ляўшук) з сёстрамі абіцелі, ігуменні жаночых манастыроў Беларускай Праваслаўнай Царквы.

Свяцейшы Патрыярх Кірыл прайшоў у Крыжаўздзвіжанскі сабор абіцелі, дзе пакланіўся мошчам прападобнай Еўфрасінні Полацкай, якія спачываюць у адноўленай срэбнай рацы, а затым узначаліў служэнне Бажэственнай літургіі.

За Літургіяй была здзейснена хіратонія архімандрыта Яўсевія (Цюхлова) у епіскапа Слуцкага і Салігорскага.

Яго Свяцейшасці саслужылі: мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Веніямін, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі; мітрапаліт Васкрасенскі Дыянісій, кіраўнік спраў Маскоўскай Патрыярхіі; мітрапаліт Смаленскі і Дарагабужскі Ісідар; архіепіскап Віцебскі і Аршанскі Дзімітрый; архіепіскап Навагрудскі і Слонімскі Гурый; архіепіскап Магілёўскі і Мсціслаўскі Сафроній; архіепіскап Брэсцкі і Кобрынскі Іаан; архіепіскап Гомельскі і Жлобінскі Сцяфан; архіепіскап Гродзенскі і Ваўкавыскі Антоній; епіскап Бабруйскі і Быхаўскі Серафім; епіскап Тураўскі і Мазырскі Леанід; епіскап Маладзечанскі і Стаўбцоўскі Павел; епіскап Лідскі і Смаргонскі Парфірый; епіскап Светлагорскі Амвросій, вікарый Гомельскай епархіі; епіскап Пінскі і Лунінецкі Георгій; протаіерэй Георгій Латушка, благачынны цэркваў 1-га Мінскага гарадскога благачыння, настаяцель Петрапаўлаўскага сабора г. Мінска; протаіерэй Іаан Гаўрыльчык, духаўнік Полацкага Спаса-Еўфрасіннеўскага манастыра; архімандрыт Аляксій (Турыкаў), асабісты сакратар Свяцейшага Патрыярха Кірыла; протаіерэй Анатоль Івашчук, настаяцель прыхода храма свяціцеля Мікалая Цудатворца пасёлка Прывольны Мінскага раёна; протаіерэй Сергій Чарны, настаяцель прыхода кафедральнага сабора Ражджаства Хрыстова горада Салігорска, старшы духаўнік Слуцкай епархіі; протаіерэй Георгій Цюхлоў, настаяцель прыхода храма Святой Жыццкпачатнай Троіцы горада Барысава; іераманах Місаіл (Сарафанаў), памочнік кіраўніка спраў Маскоўскай Патрыярхіі; іераманах Георгій (Рудко), в.а. сакратара Слуцкага епархіяльнага ўпраўлення; іераманах Агафангел (Будзішын), прарэктар па выхаваўчай рабоце Мінскай духоўнай семінарыі; іерэй Яўген Барташэвіч, клірык Елісееўскага Лаўрышаўскага манастыра; духавенства Беларускага Экзархату.

За богаслужэннем маліліся намеснік старшыні Сінадальнага аддзела па манастырах і манастве, настаяцельніца Зачаццеўскага стаўрапігіяльнага жаночага манастыра горада Масквы ігумення Юліянія (Каледа), ігумення Полацкага Спаса-Еўфрасіннеўскага жаночага манастыра ігумення Еўдакія (Ляўшук) і насельніцы абіцелі, настаяцельніца стаўрапігіяльнага жаночага манастыра Нараджэння Багародзіцы горада Масквы ігумення Віктарына (Пярмінава), ігуменні жаночых манастыроў Беларускай Праваслаўнай Царквы.

У храме прысутнічалі: Упаўнаважаны па справах рэлігій і нацыянальнасцяў Рэспублікі Беларусь А. А. Румак; дзяржаўны сакратар Саюзнай дзяржавы Д. Ф. Мезенцаў; старшыня Віцебскага абласнога выканаўчага камітэта А. М. Субоцін; старшыня Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў В. В. Цярэнцьеў; старшыня Наваполацкага гарадскога выканаўчага камітэта Д. В. Дзямідаў; старшыня Сінадальнага аддзела па ўзаемаадносінах Царквы з грамадствам і СМІ, часова выконваючы абавязкі кіраўніка прэс-службы Патрыярха Маскоўскага і ўсяе Русі У.Р. Лягойда; рэктар Віцебскага дзяржаўнага універсітэта імя П. М. Машэрава В. В. Багатырова; рэктар Полацкага дзяржаўнага універсітэта А. А. Раманаў.

Богаслужэбныя спевы выканалі Архіерэйскі хор Свята-Духава кафедральнага сабора г. Мінска (рэгент — В. І. Сабалеўскі) і хор Полацкага Спаса-Еўфрасіннеўскага манастыра пад кіраваннем манахіні Фяўроніі (Бармічовай).

Літургія трансліравалася ў прамым эфіры беларускага тэлеканала Беларусь-3, тэлеканалаў «Саюз» і «Спас», на афіцыйным сайце Рускай Праваслаўнай Царквы Патрыярхія.ру і на сайце Беларускага Экзархату. Частка вернікаў малілася за Патрыяршым богаслужэнні, назіраючы за трансляцыяй на вялікім экране, устаноўленым на тэрыторыі манастыра.

Пропаведзь перад прычасцем прамовіў протаіерэй Іаан Гаўрыльчык, клірык Спаса-Еўфрасіннеўскага манастыра.

Пасля заканчэння Літургіі Прадстаяцель Рускай Праваслаўнай Царквы даў наказ епіскапу Слуцкаму і Салігорскаму Яўсевію на служэнне і ўручыў яму архіерэйскае жазло. Па традыцыі новарукапаложаны архіерэй падаў вернікам першае архіпастырскае благаславенне.

Затым было здзейснена слаўленне ля мошчаў прападобнай Еўфрасінні, ігуменні Полацкай.

Свяцейшага ўладыку вітаў мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Веніямін.

А. А. Румак агучыў віншаванне Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь А. Р. Лукашэнкі з нагоды 1030-годдзя заснавання Полацкай епархіі.

Настаяцельніца манастыра ігумення Еўдакія (Ляўшук) таксама вітала Прадстаяцеля Рускай Царквы і паднесла ў дар Яго Свяцейшасці абраз прападобнай Еўфрасінні Полацкай, напісаны сёстрамі абіцелі.

Свяцейшы Патрыярх Кірыл звярнуўся да ўдзельнікаў богаслужэння з Першасвяціцельскім словам.

У дар храму Прадстаяцель перадаў абраз Пузаўскіх мучаніц Еўдакіі Шэйкавай, Дарыі Цімагінай, Дарыі Улыбінай і Марыі Неізвеснай з часціцамі мошчаў.

У сувязі з 15-годдзем настаяцельскай працы Свяцейшы Патрыярх Кірыл уручыў ігуменні Еўдакіі (Ляўшук) Патрыяршы нагрудны крыж. Сёстрам Спаса-Еўфрасіннеўскага манастыра Свяцейшы ўладыка перадаў сваю кнігу «Слова да манахаў».

Затым адбылося ўручэнне царкоўных узнагарод. У прыватнасці, былі ўдастоены:

зважаючы на старанную архіпастырскую працу і ў сувязі з 70-годдзем з дня нараджэння архіепіскап Магілёўскі і Мсціслаўскі Сафроній — ордэна прападобнага Серафіма Сароўскага II ступені;

зважаючы на руплівую архіпастырскую працу і ў сувязі з 25-годдзем архіерэйскай хіратоніі архіепіскап Навагрудскі і Слонімскі Гурый — ордэна прападобнага Серафіма Сароўскага II ступені;

зважаючы на старанную архіпастырскую працу і ў сувязі з 20-годдзем архіерэйскай хіратоніі архіепіскап Брэсцкі і Кобрынскі Іаан — ордэна прападобнага Серафіма Сароўскага III ступені;

зважаючы на працу на карысць Святой Царквы і ў сувязі з 70-годдзем з дня нараджэння протаіерэй Георгій Латушка, настаяцель Петрапаўлаўскага сабора горада Мінска — ордэна прападобнага Сергія Раданежскага I ступені;

зважаючы на руплівую працу на карысць Святой Царквы і ў сувязі з 70-годдзем з дня нараджэння протадыякан Мікалай Аўсіевіч, клірык Свята-Духава кафедральнага сабора горада Мінска — ордэна прападобнага Серафіма Сароўскага II ступені.

«Усіх яшчэ раз са святам! Дарагія ўладыкі, рады быў разам з вамі маліцца. Няхай умацоўвае вас Гасподзь. Жадаю вам знаходзіцца ў аднадумстве, працаваць, не шкадуючы жыцця свайго, на карысць Царквы Божай і асветы народа. Няхай Гасподзь захоўвае вас на гэтым заходнім памежжы Святой Русі ад усялякіх бед, выпрабаванняў і умацоўвае вас ў вернасці і пабожнасці. Яшчэ раз усіх вас вітаю і радуюся магчымасці сёння з вамі здзейсніць гэтую Бажэственую літургію!» — сказаў у завяршэнне Свяцейшы Патрыярх Кірыл.

Усім удзельнікам богаслужэння былі ўручаны іконы прападобнай Еўфрасінні Полацкай з Патрыяршым благаславеннем.

Далей Свяцейшы Патрыярх Маскоўскі і ўсяе Русі Кірыл у суправаджэнні мітрапаліта Мінскага і Заслаўскага Веніяміна, мітрапаліта Васкрасенскага Дыянісія, ігуменні Еўдакіі (Ляўшук) наведаў Спаса-Праабражэнскую царкву Спаса-Еўфрасіннеўскага манастыра. Свяцейшы ўладыка азнаёміўся з фрэскамі XII стагоддзя і наведаў келлю прападобнай Еўфрасінні. Ігумення Еўдакія распавяла Яго Свяцейшасці аб рамонтна-рэстаўрацыйных і археалагічных працах, а таксама падарыла альбом «Спаса-Праабражэнская царква Еўфрасінневага манастыра і яе фрэскі» У. Д. Сараб'янава.

*** 

Спаскі храм Полацкага Спаса-Еўфрасіннеўскага жаночага манастыра, збудаваны ў XII стагоддзі, — адзіны помнік гісторыі і культуры Полацкай зямлі канца X - першай трэці XIII стст. Гэта самая старажытная пабудова на тэрыторыі манастыра, якая захавалася да цяперашняга часу.

***

У Патрыяршым богаслужэнні прынялі ўдзел вернікі, якія прыйшлі хрэсным ходам са старажытнага Сафійскага сабора горада Полацка, дзе Бажэственную літургію здзейсніў епіскап Полацкі і Глыбоцкі Ігнацій.

Заснаванне Сафійскага сабора паследавала за заснаваннем мясцовай епіскапскай кафедры, і можна з упэўненасцю лічыць, што ён з'яўляецца найстаражытным каменным саборам Полацкай епархіі. Збудаваны ў сярэдзіне XI стагоддзя, неўзабаве пасля пабудовы такіх жа сабораў у Кіеве (1037) і Ноўгарадзе (1045), Полацкі храм быў асвячаны ў гонар Сафіі Прамудрасці Божай.

Хрэсны ход прайшоў ад Сафійскага сабора да Спаса-Еўфрасіннеўскай абіцелі па вуліцы імя прападобнай Еўфрасінні Полацкай з прыпынкамі каля помнікаў гэтай святой і свяціцелю Мікалаю Цудатворцу.

Святая Еўфрасіння па благаславенню епіскапа Іліі пражывала ў келлі Сафійскага сабора і займалася перапісваннем святых кніг. Аднойчы ў сне прападобнай зьявіўся ангел і абвясціў пра тое, што належыць ёй ісці на месца, званае Сяльцо, і заснаваць там дзявочую абіцель. У тую ж самую ноч ангел з'явіўся і епіскапу Іліі і сказаў: «Увядзі рабу Божую Ефрасінню ў церковку Святога Спаса, што на Сяльцы, бо месца гэта святое, а яна вартая Царства Нябеснага». Слухаючыся закліку Божаму, атрымаўшы благаславенне епіскапа, прападобная адправілася ў шлях, узяўшы з сабой толькі кнігі і тры хлеба. У мястэчку Сяльцо яна заснавала жаночы манастыр, які да нашых дзён з'яўляецца адным з шанаваных месцаў Беларусі.

Штогод ужо больш за 20 гадоў 5 чэрвеня па слядах прападобнай з Сафійскага сабора да месца заснавання жаночага манастыра здзяйсняецца адно з самых галоўных урачыстых шэсцяў у Полацку. 

Фота: фотаслужба Патрыярха Маскоўскага і ўсяе Русі Кірыла

 

Прэс-служба Патрыярха Маскоўскага і ўсяе Русі/Church.by

Фотарэпартаж

Фотарэпартаж