У горад Мінск прынесены каўчэг з часцінкай мошчаў святога дабравернага князя Аляксандра Неўскага
30 ліпеня 202130 ліпеня 2021 года з нагоды святкавання 800-годдзя з дня нараджэння дабравернага князя Аляксандра Неўскага ў горад Мінск прынесены каўчэг з часцінкай мошчаў святога.
Прынясенне мошчаў святога дабравернага князя Аляксандра Неўскага праходзіць па благаславенню Свяцейшага Патрыярха Маскоўскага і ўсяе Русі Кірыла пры падтрымцы Дабрачыннага фонду імя роўнаапостальнага князя Уладзіміра. Праект закранае 86 гарадоў Расіі і Беларусі — чатыры каўчэгі з мошчамі пройдуць у агульнай колькасці 25 тысяч кіламетраў.
12 чэрвеня адначасова пачаліся чатыры хрэсныя хады са святымі мошчамі:
- «Гістарычны хрэсны ход» пачаўся ў Маскве ў Храме Хрыста Збавіцеля і пройдзе па месцах жыцця і дзейнасці князя, а таксама па маршруце перанясення святых мошчаў з горада Уладзіміра ў Санкт-Пецярбург, якое адбылося ў 1723 годзе.
- Паўднёвы хрэсны ход праходзіць па 15 гарадах Паўднёвай і Паўночна-Каўказскай федэральных акруг Расіі. Каўчэг з мошчамі адправіўся па гэтым шляху з Растова-на-Доне.
- Усходні хрэсны ход праходзіць па тэрыторыі Урала, Сібіры і Далёкага Усходу. Пачатковы пункт хрэснага шляху — Екацярынбург.
- Хрэсны ход па Цэнтральнай Расіі і па Беларусі пачаўся ад Узнясенскай Давідавай пустыні (Маскоўская вобласць, Чэхаўскі раён, с. Новы Быт) і ахопіць больш за 30 гарадоў Расіі і Беларусі.
У Беларусь мошчы былі дастаўлены 2 ліпеня 2021 года са Смаленска. Першым у праграме прынясення святыні стаў горад Віцебск, дзе 4 ліпеня 2021 года, у дзень памяці Усіх святых у зямлі Рускай праслаўленых, з удзелам сабору архіерэяў адбыліся ўрачыстасці, прысвечаныя 800-годдзю з дня нараджэння святога дабравернага князя Аляксандра Неўскага. За месяц знаходжання ў межах Беларускага Экзархату каўчэг з мошчамі пабываў у 19 гарадах.
У горадзе Мінску святыні можна будзе пакланіцца да 22.00 2 жніўня. Раніцай 3 жніўня каўчэг з мошчамі накіруецца ў горад Разань.
Праграма знаходжання каўчэга з часцінкай мошчаў святога дабравернага князя Аляксандра Неўскага ў горадзе Мінску:
30 ліпеня (пятніца)
З 12:00 да 14:00 — хросны ход з мошчамі святога дабравернага вялікага князя Аляксандра Неўскага ад храма-помніка ў гонар Усіх святых у горадзе Мінску да Свята-Духову кафедральнага сабора горада Мінска.
14:00 — сустрэча каўчэга са святыняй у Свята-Духавым кафедральным саборы горада Мінска, малебен.
З 14:30 да 22:00 святыня будзе даступнай для пакланення вернікаў у Свята-Духавым кафедральным саборы.
31 ліпеня (субота)
З 07:00 да 22:00 — святыня будзе даступнай для пакланення вернікаў у Свята-Духавым кафедральным саборы.
1 жніўня (нядзеля)
З 06:00 да 08:30 святыня будзе даступнай для пакланення вернікаў у Свята-Духавым кафедральным саборы.
З 08:30 да 09:00 — пераезд каўчэга са святыняй са Свята-Духава кафедральнага сабора ў Аляксандра-Неўскі прыход горада Мінска.
09:00 — сустрэча святыні ў Аляксандра-Неўскім храме горада Мінска.
З 09:00 да 22:00 святыня будзе даступнай для пакланення вернікаў у Аляксандра-Неўскім храме горада Мінска.
2 жніўня (панядзелак)
З 08: 00 да 22:00 святыня будзе даступнай для пакланення вернікаў у Аляксандра-Неўскім храме горада Мінска.
3 жніўня (аўторак)
5.30 — малебен дабравернаму князю Аляксандру Неўскаму перад каўчэгам з мошчамі.
6:00 — ад'езд каўчэга са святыняй з Аляксандра-Неўскага храма горада Мінска.
Святы Аляксандр Неўскі глыбока шануецца ў Беларускай Праваслаўнай Царкве. У XIX стагоддзі толькі ў адной Мінскай епархіі налічвалася 20 храмаў, асвячоных у яго гонар. Цяпер у Беларускай Праваслаўнай Царкве дзейнічаюць каля 40 храмаў, асвячаных у гонар святога дабравернага князя Аляксандра Неўскага, тры з якіх (у Кобрыне, Мсціславе і Мар'інай Горцы) з'яўляюцца кафедральнымі саборамі. Ва ўсім свеце храмаў, асвячоных у гонар святога дабравернага князя Аляксандра Неўскага, налічваецца больш за 1000. У сталіцах еўрапейскіх дзяржаў — Бялградзе, Капенгагене, Парыжы, Сафіі і Таліне, Варшаве — храмы былі асвячаны ў гонар святога князя Аляксандра Неўскага.