Напярэдадні свята Увядзення ў храм Прасвятой Багародзіцы Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі саслужыў Прадстаяцелю Рускай Царквы за ўтраняй усяночнага трывання ў дамавым храме Маскоўскага епархіяльнага дома

04 снежня 2017

top.jpg

3 снежня 2017 года, напярэдадні свята Увядзення ў храм Прасвятой Уладычыцы нашай Багародзіцы і Вечнадзевы Марыі, а таксама напярэдадні дня 100-годдзя інтранізацыі свяціцеля Ціхана, Патрыярха Маскоўскага, Свяцейшы Патрыярх Маскоўскі і ўсяе Русі Кірыл здзейсніў усяночнае трыванне ў храме гістарычнага Маскоўскага епархіяльнага дома ў Ліхавым завулку.

Верхні храм Епархіяльнага дома асвячоны ў гонар святога роўнаапостальнага князя Уладзіміра, ніжні ― у гонар свяціцеля Ціхана і айцоў Памеснага Сабора 1917-1918 гадоў.

У жніўні 1917 года ў Епархіяльным доме пачаў работу Памесны Сабор Расійскай Праваслаўнай Царквы. Пасяджэнні Сабора пераважна праводзіліся ў памяшканні вялікай залы Епархіяльнага дома, які атрымаў назву Саборнай палаты. Тут восенню 1917 года было прынята гістарычнае рашэнне аб узнаўленні Патрыяршаства, тут жа праводзіліся выбары кандыдатаў на Патрыяршы прастол, якія скончыліся абраннем мітрапаліта Маскоўскага і Каломенскага Ціхана Патрыярхам Маскоўскім і ўсяе Расіі. Цяпер у будынку Епархіяльнага дома размяшчаецца Праваслаўны Свята-Ціханаўскі гуманітарны ўніверсітэт.

За ўсяночным трываннем Яго Свяцейшасці саслужылі пастаянныя і часовыя члены Свяшчэннага Сінода Рускай Праваслаўнай Царквы, мітрапаліт Круціцкі і Каломенскі Ювеналій, Патрыяршы намеснік Маскоўскай епархіі; мітрапаліт Кішынёўскі і ўсяе Малдовы Уладзімір; мітрапаліт Астанайскі і Казахстанскі Аляксандр, кіраўнік Мітрапалічай акругі ў Рэспубліцы Казахстан; мітрапаліт Ташкенцкі і Узбекістанскі Вікенцій, кіраўнік Сярэднеазіяцкай мітрапалічай акругі; мітрапаліт Санкт-Пецярбургскі і Ладажскі Варсанофій, кіраўнік спраў Маскоўскай Патрыярхіі; мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Павел, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі; мітрапаліт Валакаламскі Іларыён, старшыня Аддзела знешніх царкоўных сувязяў Маскоўскага Патрыярхату; мітрапаліт Кіраваградскі і Новаміргарадскі Іаасаф; епіскап Бабруйскі і Быхаўскі Серафім; епіскап Кызыльскі і Тывінскі Феафан; епіскап Новарасійскі і Геленджыкскі Феагност; епіскап Севераморскі і Умбскі Мітрафан.

Таксама сярод саслужачых былі: мітрапаліт Істрынскі Арсеній, першы вікарый Патрыярха Маскоўскага і ўсяе Русі па г. Маскве; архіепіскап Вярэйскі Яўген, старшыня Вучэбнага камітэта Рускай Праваслаўнай Царквы, рэктар Маскоўскай духоўнай акадэміі; архіепіскап Сонечнагорскі Сергій, кіраўнік Адміністрацыйнага сакратарыята Маскоўскай Патрыярхіі; протапрасвітар Уладзімір Дзівакоў, сакратар Патрыярха Маскоўскага і ўсяе Русі па горадзе Маскве; протаіерэй Уладзімір Вараб'ёў, рэктар Праваслаўнага Свята-Ціханаўскага гуманітарнага ўніверсітэта; духавенства горада Масквы.

За богаслужэннем маліўся старшыня Сінадальнага камітэта па ўзаемадзеянню з казацтвам мітрапаліт Стаўрапольскі і Нявіннамыскі Кірыл.

У храме прысутнічаў і маліўся паўнамоцны прадстаўнік Прэзідэнта РФ у Цэнтральнай федэральнай акрузе Аляксандр Дзмітрыевіч Бяглоў.

Сярод людзей, якія маліліся, былі выкладчыкі і студэнты ПСЦГУ, шматлікія прыхаджане і паломнікі.

Богаслужэбныя спевы выканалі правы і левы хоры Праваслаўнага Свята-Ціханаўскага гуманітарнага ўніверсітэта (рэгенты ― студэнткі 5 курса факультэта царкоўных спеваў ПСЦГУ Вольга Бауліна і Ганна Стрыеўская).

Богаслужэнне трансліравалася ў прамым эфіры тэлеканала «Саюз».

Па завяршэнні богаслужэння протаіерэй Уладзімір Вараб'ёў вітаў Свяцейшага Патрыярха Кірыла і паднёс Яго Свяцейшасці падарункавае выданне кніг, прысвечаных 100-годдзю Памеснага Сабору Расійскай Праваслаўнай Царквы і аднаўленню Патрыяршаства, ― «Пацярпеўшыя за веру і Царкву Хрыстову. 1917-1937» і «Вернасць Царкве Хрыстовай у выпрабаваннях захаваўшыя. 1937-2017».

Прадстаяцель Рускай Праваслаўнай Царквы звярнуўся да вернікаў з Першасвяціцельскім словам.

Свяцейшы Уладыка падзякаваў протаіерэю Уладзіміру Вараб'ёву за працу і ўручыў рэктару ПСЦГУ копію крыжа свяціцеля Ціхана.

«Вельмі рады бачыць усіх студэнтаў, прафесараў, выкладчыкаў. Жадаю вам дапамогі Божай, поспехаў у вашай працы, у тым, каб вы ніколі не сумняваліся ў правільнасці абранага вамі шляху, таму што вы можаце сутыкнуцца з такімі абставінамі, калі раптам вораг роду чалавечага пасее плевелы сумневаў, ці той жыццёвы шлях вы абралі. Успомніце нашу сённяшнюю размову і адкажыце: выбраў або абрала адзіна правільны шлях, дзеля якога жыць трэба, ― гэта шлях служэння Богу, Царкве і Бацькаўшчыне. Ахавай вас Гасподзь!» ― сказаў на заканчэнне Патрыярх Кірыл.

Прэс-служба Патрыярха Маскоўскага і ўсяе Русі / Church.by