У МінДА адбудуцца лекцыі мастацтвазнаўцы Юліі Мацвеевай

22 снежня 2017

top.jpg

Гісторыя ўладкавання алтара: ад антычных вытокаў да хрысціянскай класікі ў Святой Сафіі Канстанцінопальскай.

Уладкаванне алтара хрысціянскіх храмаў узнікла ў свеце ўжо укаранёнай і праверанай стагоддзямі антычнай традыцыі. Нешта з яе было ўспрынята хрысціянскімі абшчынамі, а нешта, наадварот, адкінута. Як складваўся гэты працэс, і чым была абумоўлена гэтая выбіральнасць? Як у сувязі з гэтым эвалюцыяніраваў хрысціянскі алтар і ўсё яго ўладкаванне? Як лепшыя ідэі ранневізантыйскай царквы ажыццявіліся ў вялікім храме Святой Сафіі ў Канстанцінопалі?

Алтарнае ўладкаванне даіканаборскіх цэркваў: сінтэз слова, таінства, сюжэта і сакральнай прасторы.

Стварэнне алтарнай прасторы — самай важнай прасторы храма — заўсёды было СОТВОРЧАСЦЮ. C Божай дапамогай нараджаўся цалкам унікальны сінтэз, дзе лепшыя багасловы працавалі з лепшымі мастакамі, мазаістамі, архітэктарамі, майстрамі тканін... Усе яны ў садружнасці стваралі ўнікальныя, дзіўныя, цудоўныя прасторы алтароў, дзе ўсё мастацтвы разам служылі адзінай мэце — аддаванню пашаны Хрысту і далучэнню да Святых Таінстваў Яго Бяскроўнай Ахвяры. Перад майстрамі стаяла вельмі складаная задача — стварыць такую прастору, якая дапамагла б усім прысутным перажыць Таінства Еўхарыстыі і стаць сапраўды датычнымі Цела Хрыста і Яго Царквы. Лекцыя паказвае на прыкладах некалькіх вядомых алтароў, як дзіўна і геніяльна майстры і багасловы вырашалі гэтую няпростую задачу.

Лектар — Мацвеева Юлія Генадзеўна, кандыдат мастацтвазнаўства, выкладчык Харкаўскай дзяржаўнай акадэміі дызайну і мастацтваў. Каля 20 гадоў займаецца вывучэннем царкоўных тканін. Унікальнасць яе падыходу складаецца ў сумяшчэнні практычных ведаў па стварэнню літургічных тканін і тэарэтычных даследаванняў старажытных помнікаў. Аўтар больш 50 публікацый, вялікая частка якіх прысвечана царкоўным тканінам. Дысертацыя «Эвалюцыя візантыйскай традыцыі ў іканаграфіі літургічнага шыцця позняга сярэднявечча» абаронена ў 2008 годзе. Апошнія дзесяць гадоў асноўнай навуковай цікавасцю з'яўляецца ўзнікненне і развіццё літургічных тканін і іх іканаграфіі ў ранневізантыйскі перыяд. Актыўна ўдзельнічае ў канферэнцыях і выступае як лектар.

Час правядзення лекцыі: 23 і 24 снежня з 14.00 да 16.00.

Месца правядзення: актавая зала Мінскай духоўнай акадэміі.

МінДА / Church.by