У Мінскай духоўнай акадэміі адбудзецца штогадовая навуковая канферэнцыя
06 кастрычніка 201815 лістапада 2018 года ў Мінскай духоўнай акадэміі адбудзецца III Міжнародная навуковая канферэнцыя «Царкоўная навука ў пачатку трэцяга тысячагоддзя: актуальныя праблемы і перспектывы развіцця».
У рамках канферэнцыі адбудзецца пленарнае пасяджэнне і работа тэматычных секцый пад кіраўніцтвам выкладчыкаў Мінскай духоўнай акадэміі.
Тэматычныя секцыі:
- Актуальныя праблемы сучаснай біблеістыкі
- Актуальныя праблемы сучаснага багаслоўя
- Актуальныя праблемы сучаснай царкоўна-гістарычнай навукі
- Метадалагічныя праблемы вывучэння нетрадыцыйнай рэлігійнасці
- Актуальныя праблемы сучаснага рэлігіязнаўства
- Секцыя завочнага ўдзелу.
Да ўдзелу ў канферэнцыі запрашаюцца выкладчыкі і студэнты свецкіх і духоўных вышэйшых навучальных устаноў, спецыялісты ў галіне багаслоўя, філасофіі, гісторыі, рэлігіязнаўства і іншых гуманітарных дысцыплін.
Харчаванне забяспечвае прымаючы бок, праезд - за кошт накіроўваючага боку.
Месца правядзення: вул. Зыбіцкая, 27, г. Мінск, Беларусь, 220030. Мінская духоўная акадэмія.
Пачатак рэгістрацыі ўдзельнікаў: 15 лістапада 2018 г. а 9: 00 (фае акадэмічнага храма, уваход з боку Свята-Духава кафедральнага сабора).
Пачатак пленарнага пасяджэння: 15 лістапада 2018 г. у 10: 00 (актавая зала, уваход з боку Свята-Духава кафедральнага сабора). Пасля завяршэння пленарнага пасяджэння работа канферэнцыі працягнецца ў секцыях.
Форма ўдзелу: вочная і завочная.
Рабочыя мовы канферэнцыі: беларуская і руская.
Рэгламент выступленняў: да 20 хвілін у пленарным выступленні, да 10 хвілін у секцыйным.
Тэзісы дакладаў і заяўкі ўдзельнікаў прымаюцца да 8 лістапада 2018 года па адрасе: minda.confernce@gmail.com.
Тэлефоны для даведак: +375 33 641 12 46.
Па факце атрымання заяўкі аргкамітэт накіроўвае пацверджанне.
Заяўка ўдзельніка:
- Прозвішча, імя, імя па бацьку без скарачэнняў;
- Назва арганізацыі (без скарачэнняў, паводле статута);
- Назва даклада;
- Форма ўдзелу (вочная, завочная);
- Паштовы адрас, кантактныя тэлефоны;
- Адрас e-mail (абавязкова ўказваць).
Па выніках правядзення канферэнцыі плануецца выданне зборніка матэрыялаў.
Патрабаванні да афармлення тэзісаў дакладаў:
Аб'ём не больш за 10 старонак фармату А4 (210 Х 297 мм), у фармаце Microsoft Word (97-2007), шрыфт Times New Roman, кегль 14, без пераносаў, міжрадковы інтэрвал паўтарачны, палі: верхняе, ніжняе — 20 мм, левае — 30 мм, правае — 10 мм. Назва даклада вялікімі літарамі, ніжэй – прозвішча і ініцыялы аўтара звычайным шрыфтам, у дужках горад, назва ўстановы (скарочана). Усе радкі -выраўноўванне па цэнтры. Асноўны тэкст з абзацным водступам і выраўноўваннем справа і злева. Спіс літаратуры прыводзіцца ў канцы тэксту. Спасылкі на крыніцу паказваюцца ў тэксце ў квадратных дужках: нумар крыніцы і нумар старонкі (напрыклад, [10, С. 789]).
Тэксты дакладаў, не аформленыя ў адпаведнасці з дадзенымі патрабаваннямі, да публікацыі не прымаюцца. Аргкамітэт пакідае за сабой права адбору дакладаў для ўключэння ў зборнік матэрыялаў канферэнцыі.