У Мінскай духоўнай семінарыі прайшла VI адкрытая канферэнцыя «Духовность. Нравственность. Традиции»

21 кастрычніка 2018

top.jpg

20 кастрычніка 2018 года ў Мінскай духоўнай семінарыі прайшла VI адкрытая канферэнцыя «Духоўнасць. Маральнасць. Традыцыі» (з рэспубліканскім удзелам). Арганізатарамі форуму выступілі Мінская духоўная семінарыя, Упраўленне каардынацыі павышэння кваліфікацыі спецыялістаў выхаваўчай, сацыяльна-педагагічнай і псіхалагічнай служб ДУА «Мінскі гарадскі інстытут развіцця адукацыі» (МГІРА) і МГА «Хрысціянскі адукацыйны цэнтр імя святых Мяфодзія і Кірыла».

Асноўнымі задачамі канферэнцыі арганізатары бачылі абмеркаванне пытанняў, звязаных з маральным станам сучаснага грамадства, выхаваўчым патэнцыялам хрысціянскіх традыцый, фарміраваннем культуры камунікацыі ў аспекце духоўна-маральнага выхавання, роляй праваслаўных каштоўнасцяў у духоўным і маральным станаўленні асобы дзяцей і моладзі, трансляцыяй духоўна-маральных каштоўнасцяў у вучэбнай і пазавучэбнай дзейнасці, фарміраваннем светапоглядных пазіцый навучэнцаў у выхаваўчай прасторы класа і ўстановы адукацыі.

У працы форуму прынялі ўдзел выкладчыкі Мінскай духоўнай семінарыі, Мінскай духоўнай акадэміі, Мінскага гарадскога інстытута развіцця адукацыі, агульнаадукацыйных сярэдніх школ Мінскай, Гродзенскай і Магілёўскай абласцей, клірыкі Мінскай і Навагрудскай епархій. Агульная колькасць удзельнікаў канферэнцыі, якія прыбылі ў Жыровічы, склала 75 чалавек.

Перад пачаткам мерапрыемства ў Трохсвяціцельскім храме Мінскай духоўнай семінарыі адбыўся малебен, які здзейснілі старшыня МГА «Хрысціянскі адукацыйны цэнтр імя святых Мяфодзія і Кірыла» іерэй Святаслаў Рагальскі і выкладчыкі семінарыі ў свяшчэнным сане.

Затым у актавай зале семінарыі пачалося пленарнае пасяджэнне. У пачатку працы форуму рэктар Мінскай духоўнай семінарыі архіепіскап Навагрудскі і Слонімскі Гурый звярнуўся да прысутных з прывітальным словам. Са зваротамі да ўдзельнікаў канферэнцыі выступілі таксама іерэй Святаслаў Рагальскі і начальнік упраўлення каардынацыі павышэння кваліфікацыі спецыялістаў выхаваўчай, сацыяльна-педагагічнай і псіхалагічнай служб ДУА «Мінскі гарадскі інстытут развіцця адукацыі» Н. М. Захожая. Адзначыўшы высокую ступень асабістага ўдзелу Н. М. Захожай ў рэалізацыі праграмы супрацоўніцтва Мінскай духоўнай семінарыі і МГІРА, архіепіскап Гурый павіншаваў яе з нядаўнім днём нараджэння і паднёс падарунак. У сваю чаргу, Ніна Мікалаеўна ад імя выкладчыцкага калектыву Мінскага гарадскога інстытута развіцця адукацыі падарыла рэктару семінарыі букет кветак, а Жыровіцкаму манастыру - высадак грушы.

Пасля ўрачыстага адкрыцця канферэнцыі першы прарэктар МГІРА прафесар С. П. Стрэнкоўскі правёў прэзентацыю сваёй новай кнігі «Душі іх во благіх водворятся: свяшчэнна-і царкоўнаслужыцелі Лідскага і Ашмянскага паветаў у XIX — пачатку XX стагоддзя». Падзякаваўшы дакладчыку за адчувальны ўклад у развіццё беларускай царкоўна-гістарычнай навукі, архіепіскап Гурый падарыў яму манументальную манаграфію прафесара Э. М. Загарульскага «Белая Русь з сярэдзіны I тысячагоддзя да сярэдзіны XIII стагоддзя».

У рамках пленарнага пасяджэння выступілі наступныя дакладчыкі: 

  • Моніч І. В., настаўнік ДУА «Сярэдняя школа №191 г. Мінска». Тэма даклада: «Роля праваслаўнай мастацкай літаратуры ў духоўным і маральным станаўленні навучэнцаў».
  • Рабава Ларыса Аляксееўна, метадыст Духоўна-асветніцкага цэнтра імя свяціцеля Георгія (Каніскага), г. Магілёў. Тэма даклада: «Зямлі Магілёўскай душа і памяць: гісторыя Магілёўскай духоўнай семінарыі».
  • Казека Ганна, Малочка Марыя, навучэнцы 11 класа ДУА «Гімназія № 11 г. Мінска». Тэма даклада: «Біблія ў маім жыцці».
  • Карпушава Наталля Міхайлаўна, намеснік начальніка ўпраўлення каардынацыі павышэння кваліфікацыі спецыялістаў выхаваўчай, сацыяльна-педагагічнай і псіхалагічнай служб МГІРА. Тэма даклада: «Павышэнне прафесійнай кампетэнтнасці замяшчаючых бацькоў у кантэксце духоўна-маральнага выхавання прыёмных дзяцей».

Пасля непрацяглага перапынку работа канферэнцыі працягнулася ў рамках секцый. Мадэратарам секцыі «Духоўна-маральныя каштоўнасці ў фарміраванні і развіцці падрастаючай асобы» выступіла Н. М. Карпушава, намеснік начальніка ўпраўлення каардынацыі павышэння кваліфікацыі спецыялістаў выхаваўчай, сацыяльна-педагагічнай і псіхалагічнай служб МГІРА.

У рамках названай секцыі выступілі наступныя дакладчыкі:

  1. Рашатняк Т. В., Вронская М. А., выкладчыкі спецдысцыплін, установы адукацыі «Барысаўскі дзяржаўны каледж», педагагічнае аддзяленне. Тэма даклада: «Праваслаўныя каштоўнасці ў духоўна-маральным выхаванні асобы будучага грамадзяніна».
  2. Паўловіч А. А., навучэнка УА «Барысаўскі дзяржаўны каледж. Тэма даклада: «Беларусь моя святая — ты мне матушка родная» (даследчы праект).
  3. Міхалковіч Т. В., кіраўнік рэсурснага цэнтра па духоўна-маральнаму выхаванню ДУА «Сярэдняя школа №191 г. Мінска». Тэма даклада: «Адраджэнне і захаванне духоўных і сямейных традыцый праз разнастайнасць форм узаемадзеяння з сям'ёй».
  4. Сушчынская І. Ю., Шаганава Е. В., Івашына А. І., спецыялісты ДУА «Сярэдняя школа № 9 г. Мінска». Тэма даклада: «Фарміраванне маральных каштоўнасных арыентацый вучняў праз арганізацыю валанцёрскай дзейнасці (з вопыту работы ДУА «Сярэдняя школа № 9 г. Мінска» у рамках рэспубліканскага інавацыйнага праекта)».
  5. Сасноўская Е. Н., намеснік дырэктара па вучэбнай рабоце ДУА «Гімназія № 15 г. Мінска». Тэма даклада: «Музыка як сродак духоўна-маральнага выхавання навучэнцаў».
  6. Яфімава С. Г., настаўнік ДУА «Гімназія № 18 г. Мінска». Тэма даклада: «Аўтэнтычныя спевы i традыцыйныя святы ў сістэме духоўнага этнавыхавання асобы».
  7. Руцкая Л. А., настаўнік ДУА «Сярэдняя школа № 187 г. Мінска». Тэма даклада: «Развіццё маральнага выхавання школьнікаў праз пазаўрочную дзейнасць».
  8. Бекрэнь Я. І., намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце ДУА «Жыровіцкая сярэдняя школа Слонімскага раёна» Гродзенскай вобласці, кіраўнік абласнога рэсурснага цэнтра. Тэма даклада: «Электронны кабінет абласнога рэсурснага цэнтра «Духоўна-маральнае выхаванне навучэнцаў на праваслаўных традыцыях беларускага народа» як сродак пашырэння мэтавай аўдыторыі спажыўцоў адукацыйных паслуг».
  9. Станкевіч Н. У., Малініна Л. Я., сацыяльныя педагогі СПЦ Партызанскага раёна г. Мінска. Тэма даклада: «Супрацоўніцтва ДУА «СПЦ Партызанскага раёна г. Мінска» з прадстаўнікамі БПЦ».

Мадэратарам секцыі «Духоўна-маральныя каштоўнасці ў фарміраванні і развіцці маладой асобы» выступіла А. В. Салдатава, метадыст упраўлення каардынацыі павышэння кваліфікацыі спецыялістаў выхаваўчай, сацыяльна-педагагічнай і псіхалагічнай служб МГІРА. У рамках секцыі выступілі наступныя дакладчыкі:

  1. Іерэй Георгій Лапухоў, настаяцель Увядзенскага прыхода г. Мінска, старшыня Сінадальнага аддзела Беларускай Праваслаўнай Царквы па турэмнаму служэнню - прэзентацыя кнігі «Змест і методыка духоўна-маральнага выхавання старшакласнікаў з інтэлектуальнай недастатковасцю».
  2. Каліннікава М. П., настаўнік ДУА «Сярэдняя школа № 207 г. Мінска» - «Фарміраванне духоўна-маральнай культуры сродкамі выяўленчага мастацтва».
  3. Гірш Г. Е., настаўнік ДУА «Гімназія № 11 г. Мінска імя І. Д. Чарняхоўскага» — «Духоўна-маральнае выхаванне навучэнцаў сродкамі музейнай педагогікі (з вопыту работы ДУА «Гімназія № 11 г. Мінска імя І. Д. Чарняхоўскага»)».
  4. Левішчава Н. У., настаўнік ДУА «Сярэдняя школа № 54 г. Мінска» - «Развіццё маральных каштоўнасцяў у дзяцей: вопыт працы школы».
  5. Станкевіч А. А., педагог-псіхолаг ДУА «Сярэдняя школа № 135 г. Мінска» - «Фарміраванне духоўна-маральных каштоўнасцяў падлетка з дапамогай праграмы неспецыфічнай прафілактыкі «Ладдзя»».
  6. Франчук. Э. В., педагог-псіхолаг СПЦ Партызанскага раёна г. Мінска — «Сацыяльнае асяроддзе развіцця непаўналетняга — аснова маральных паводзін».
  7. Рубцова А. П., настаўнік ДУА «Сярэдняя школа № 9 г. Мінска» - «Фарміраванне ў навучэнцаў пачуцця радасці ад працы на карысць іншых (з вопыту работы лагера працы і адпачынку ДУА «Сярэдняя школа № 9 г. Мінска» у рамках валанцёрскага праекта «Сцежка добрых рук»)».
  8. Петруннікава Р. В., выкладчык ДУА «Мінскі гарадскі педагагічны каледж» - «Духоўна-маральнае ўдасканаленне як вышэйшая патрэба асобы».
  9. Ангелоўская Марыя, навучэнка 8 класа ДУА «Гімназія № 11 г. Мінска» - «Забытыя старонкі: гісторыя архіерэйскага падвор'я».
  10. Паўловіч А. А., навучэнка УА «Барысаўскі дзяржаўны каледж» - «Жывыя вытокі храма Ражджаства Хрыстовага (даследчы праект)».

Паралельна з працай секцыі ў зале пасяджэнняў Вучонага савета прайшоў круглы стол «Магчымасці і перспектывы духоўна-маральнага выхавання навучэнцаў ва ўмовах асобасных і сацыяльных кампетэнцый». Кіравалі працай круглага стала святар Святаслаў Рагальскі і Н. М. Захожая.

Завяршылася работа канферэнцыі падвядзеннем вынікаў і ўручэннем сертыфікатаў удзельнікаў. Па матэрыялах працы форуму запланавана выданне зборніка дакладаў.

Для ўдзельнікаў форуму былі праведзены аглядная экскурсія па Жыровіцкаму Успенскаму манастыру і экскурсія па царкоўна-археалагічнаму музею Мінскай духоўнай семінарыі.

МінДС / Church.by