У Мінскай духоўнай семінарыі прайшлі багаслоўскія курсы выхаднога дня на тэму: «Сям'я — малая Царква»
22 кастрычніка 2026З 16 па 18 кастрычніка 2026 года па благаславенню Мітрапаліта Мінскага і Заслаўскага Веніяміна, Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі, на базе Мінскай духоўнай семінарыі ў вочным фармаце прайшлі багаслоўскія курсы выхаднога дня на тэму: «Сям'я — малая Царква».
Багаслоўскія курсы выхаднога дня сабралі шырокую аўдыторыю: сярод слухачоў былі прыхаджане праваслаўных храмаў, студэнты свецкіх ВНУ, педагогі, а таксама ўсе, хто імкнецца глыбей зразумець асновы праваслаўнай веры і царкоўнага жыцця.
Лекцыі праводзілі выкладчыкі Мінскай духоўнай семінарыі і насельнікі Жыровіцкага Свята-Успенскага мужчынскага манастыра. Праграма была пабудавана так, каб быць аднолькава карыснай і для тых, хто толькі робіць першыя крокі ў вывучэнні веравучэння, і для ўцаркоўленых людзей, якія жадаюць сістэматызаваць і паглыбіць ўжо наяўныя веды. Пасля кожнай лекцыі слухачы маглі абмеркаваць тэму лекцыі з выкладчыкамі і атрымаць адказы на хвалюючыя пытанні.
Падчас лекцый слухачы багаслоўскіх курсаў змаглі даведацца пра тое, якой павінна быць сям'я ў адпаведнасці са Свяшчэнным Пісаннем і святаайцоўскім вучэннем, высветлілі, які сэнс і сімволіку нясе Таінства шлюбу, а таксама пазнаёміліся з кананічнымі аспектамі царкоўнага шлюбу. Акрамя таго, слухачам былі прапанаваны практычныя рэкамендацыі аб тым, як рэалізоўваць евангельскія ідэалы ў рэальным жыцці.
Слухачы прымалі актыўны ўдзел у богаслужэбным жыцці манастыра і семінарыі: яны маліліся за богаслужэннямі ў Свята-Успенскім Жыровіцкім манастыры і Трохсвяціцельскім семінарскім храме, мелі магчымасць жывых зносін з насельнікамі манастыра, выкладчыкамі і студэнтамі семінарыі.
Для ўдзельнікаў курсаў былі арганізаваны экскурсіі па Жыровіцкім манастыры і Мінскай духоўнай семінарыі. Акрамя таго, у другі дзень курсаў слухачы наведалі жаночы манастыр у вёсцы Русакова, дзе мелі магчымасць пазнаёміцца з абіцеллю, а затым пагутарыць на духоўныя тэмы са схіманаміняй Антоніяй.
Па заканчэнні работы курсаў рэктар Мінскай духоўнай семінарыі протаіерэй Віктар Васілевіч уручыў удзельнікам памятныя сертыфікаты і новы выпуск часопіса «Ступені». У сваім сказаным на дарогу слове айцец Віктар падкрэсліў важнасць духоўнай адукацыі ў сучасным свеце і пажадаў усім прысутным дапамогі Божай ва ўсякай добрай і карыснай справе.
Чытайце нас у мэсэнджэрах Telegram і Viber,

