У Мінскай духоўнай семінарыі адбылася VII адкрытая канферэнцыя «Духоўнасць. Маральнасць. Традыцыі»

24 лістапада 2019

top.jpg

22-23 лістапада 2019 года ў Мінскай духоўнай семінарыі адбылася VII адкрытая канферэнцыя «Духоўнасць. Маральнасць. Традыцыі» (з рэспубліканскім удзелам). Арганізатарамі форуму выступілі Мінская духоўная семінарыя, Упраўленне каардынацыі павышэння кваліфікацыі спецыялістаў выхаваўчай, сацыяльна-педагагічнай і псіхалагічнай службаў ДУА «Мінскі гарадскі інстытут развіцця адукацыі» (МГІРА) і МГА «Хрысціянскі адукацыйны цэнтр імя святых Мяфодзія і Кірыла».

Асноўнымі задачамі канферэнцыі арганізатары бачылі абмеркаванне пытанняў, звязаных з маральным станам сучаснага грамадства, выхаваўчым патэнцыялам хрысціянскіх традыцый, фарміраваннем культуры камунікацыі ў аспекце духоўна-маральнага выхавання, роляй праваслаўных каштоўнасцяў у духоўным і маральным станаўленні асоб дзяцей і моладзі, трансляцыяй духоўна-маральных каштоўнасцяў у вучэбнай і пазавучэбнай дзейнасці, фарміраваннем светапоглядных пазіцый навучэнцаў у выхаваўчай прасторы класа і ўстановы адукацыі.

У працы форуму прынялі ўдзел выкладчыкі Мінскай духоўнай семінарыі, Мінскай духоўнай акадэміі, Мінскага гарадскога інстытута развіцця адукацыі, сярэдніх школ Мінскай, Гродзенскай, Брэсцкай і Віцебскай абласцей, клірыкі Мінскай і Навагрудскай епархій.

Перад пачаткам мерапрыемства ў Трохсвяціцельскім храме Мінскай духоўнай семінарыі адбыўся малебен, які здзейснілі старшыня МГА «Хрысціянскі адукацыйны цэнтр імя святых Мяфодзія і Кірыла» іерэй Святаслаў Рагальскі і выкладчыкі семінарыі ў свяшчэнным сане.

Затым у актавай зале семінарыі пачалося пленарнае пасяджэнне. У пачатку працы форуму іерэй Святаслаў Рагальскі звярнуўся да прысутных з прывітальным словам.

У рамках пленарнага пасяджэння выступілі дакладчыкі:

  • Стрэнкоўскі Сяргей Пятровіч, доктар гістарычных навук, прафесар кафедры царкоўнай гісторыі і царкоўна-практычных дысцыплін Мінскай духоўнай акадэміі, першы прарэктар Мінскага гарадскога інстытута развіцця адукацыі — «Рамонты Жыровіцкага манастыра ў другой палове XIX стагоддзя»;
  • Пахвалёная Аліна Казіміраўна, настаўнік ДУА «Гімназія № 25 г. Мінска» — «Праваслаўнае краязнаўства як адна з форм патрыятычнага выхавання вучняў (з вопыту работы)»;
  • Арнаутава Вікторыя Алегаўна і Паўловіч Аліна — даследчы праект «Ікона як феномен духоўнай і мастацкай культуры Беларусі»;
  • Ангелоўская Марыя, Рагальскі Максіміліян, навучэнцы ДУА Гімназія № 11 г. Мінска « Свята-Успенскі Жыровіцкі манастыр у гісторыі Беларусі».

Пасля непрацяглага перапынку работа канферэнцыі працягнулася ў рамках секцый. Мадэратарам секцыі «Духоўна-маральныя каштоўнасці ў фарміраванні і развіцці падрастаючай асобы» выступіла Т. В. Дзяруга, метадыст упраўлення каардынацыі павышэння кваліфікацыі спецыялістаў выхаваўчай, сацыяльна-педагагічнай і псіхалагічнай службаў ДУА «Мінскі гарадскі інстытут развіцця адукацыі». У межах гэтай секцыі выступілі дакладчыкі:

  1. Пазнякова Валянціна Васільеўна, настаўнік ДУА «Сярэдняя школа № 3 г. Мінска» — «Конкурсна-выставачная дзейнасць як сродак далучэння навучэнцаў да культурнай спадчыны роднага краю»;
  2. Куцак Вольга Міхайлаўна, ДУА «Сярэдняя школа № 66 г. Мінска» — «Духоўнае выхаванне вучняў сярэдняй школы праз урокі беларускай літаратуры»;
  3. Шоць Алеся Уладзіміраўна, педагог-псіхолаг ДУА «Гімназія № 22 г. Мінска» — «Сям'я — аснова духоўна-маральнага станаўлення асобы дзіцяці»;
  4. Яфімава Святлана Георгіеўна, настаўнік ДУА «Гімназія № 18 г. Мінска» — «Духоўнае выхаванне вучняў сродкамі беларускага традыцыйнага фальклору»;
  5. Ціцянкова Галіна Пятроўна, настаўнік ДУА «Сярэдняя школа № 68 г. Мінска» — «Патрыятычнае выхаванне навучэнцаў 1-4 класаў сродкамі фальклорных спектакляў і святых»;
  6. Ананіч Анжаліка Канстанцінаўна, намеснік дырэктара ДУА «Ліцэй №1 г. Мінска» — «Духоўна-маральнае выхаванне падлеткаў праз дзейнасць кантэнт-платформы "Сям'я — каўчэг шчасця"»;
  7. Кузняцова Святлана Юр'еўна, настаўнік ДУА «Гімназія № 15 г. Мінска» — «Сістэма работы настаўнікаў факультатыўных заняткаў музычнай накіраванасці па духоўна-маральнаму развіццю асобы навучэнцаў»;
  8. Забаўская Таццяна Томасаўна, прыёмная маці, педагог-псіхолаг ДУА «Сярэдняя школа № 199 г. Мінска» — «Шматдзетныя і прыёмныя сем'і. Душэўнасць, выгада, стаўленне грамадства»;
  9. Маркевіч Валянціна Леанардаўна, Кулеш Ганна Іванаўна, настаўніцы ДУА «Сярэдняя школа № 12 г. Ліды» — «Фарміраванне духоўна-маральнай асобы, грамадзяніна і патрыёта праз працу сямейнага клуба»;
  10. Кавальчук Святлана Іванаўна, настаўнік ДУА «Сярэдняя школа № 68 г. Мінска» — «Выкарыстанне магчымасцей вучэбнага прадмета «Музыка» ў выхаванні духоўна развітай асобы грамадзяніна і патрыёта сваёй Радзімы».

Мадэратарам секцыі «Праваслаўная культура як аснова духоўна-маральнага выхавання асобы навучэнца» выступіла Ю. В. Русаковіч, метадыст упраўлення каардынацыі павышэння кваліфікацыі спецыялістаў выхаваўчай, сацыяльна-педагагічнай і псіхалагічнай службаў МГІРА. У рамках секцыі выступілі дакладчыкі:

  1. Паўловіч Аліна Аляксандраўна, студэнтка УА «Беларускі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя М. Танка» — «Адзінымі вуснамі і адзіным сэрцам апяваць Прачыстае Імя Тваё»;
  2. Кісель Вольга Васільеўна, Касцюкевіч Алена Васільеўна, настаўнікі ДУА «Сярэдняя школа № 46 г. Віцебска імя І. Х. Баграмяна — «Святы, які побач... (з вопыту работы)»;
  3. Малініна Любоў Янакаўна, сацыяльны педагог СПЦ Партызанскага раёна г. Мінска — «Павышэнне духоўна-маральнай культуры законных прадстаўнікоў па пераадоленню праблем сямейнага недабрабыту ў супрацоўніцтве з БПЦ»;
  4. Шэлест Вольга Генадзьеўна, настаўнік ДУА «Ордэна Працоўнага Чырвонага Сцяга гімназія № 50 г. Мінска» — «Выхаваўчы патэнцыял хрысціянскіх традыцый»;
  5. Кацкель Вольга Уладзіміраўна, настаўнік-дэфектолаг ДУА «Сярэдняя школа № 1 г. Івацэвічы» — «Асновы праваслаўнай культуры як сродак захавання духоўных і маральных каштоўнасцяў»;
  6. Валаская Алена Васільеўна, настаўнік ДУА «Сярэдняя школа №1 г. Івацэвічы» — «Праваслаўнае краязнаўства як крыніца духоўна-маральнага выхавання навучэнцаў»;
  7. Татур-Вакула Святлана Іванаўна, педагог — арганізатар ДУА «Сярэдняя школа № 122 г. Мінска» — «Жывое месца» (з вопыту работы);
  8. Туркіневіч Ірына Віктараўна, настаўнік пачатковых класаў ДУА «Сярэдняя школа № 3 г. Івацэвічы — «Азбука Праваслаўя»;
  9. Навічонак Ганна Іванаўна, прыёмная маці, супрацоўнік упраўлення адукацыі адміністрацыі Кастрычніцкага раёна г. Мінска, член гарадскога клуба прыёмных бацькоў «Вулей» — «Духоўна-маральнае выхаванне ў прыёмнай сям'і»;
  10. Казакова Сняжана, вучаніца ДУА «Мінская дзяржаўная гімназія-каледж мастацтваў» — «Традыцыі маёй сям'і».

Паралельна з працай секцыі ў зале пасяджэнняў Вучонага савета прайшоў круглы стол «Магчымасці і перспектывы духоўна-маральнага выхавання навучэнцаў ва ўмовах асобасных і сацыяльных кампетэнцый». Кіравалі работай круглага стала святар Святаслаў Рагальскі і М. М. Захожая.

Сертыфікаты ўсім удзельнікам уручыў рэктар Мінскай духоўнай семінарыі архіепіскап Навагрудскі і Слонімскі Гурый.

Для ўдзельнікаў форуму былі праведзены аглядныя экскурсіі па Жыровіцкай абіцелі і па царкоўна-археалагічнаму музею Мінскай духоўнай школы.

Па матэрыялах працу форуму запланавана выданне зборніка дакладаў.

МінДС / Church.by