У Маскве і Віцебску прайшоў II Міжнародны Ірынінскі форум

05 снежня 2017

top.jpg

У Віцебску прайшла другая частка II Міжнароднага царкоўна-грамадскага і навукова-асветніцкага Ірынінскага форуму «Духоўныя асновы славянскага свету. Рэвалюцыя 1917 года ў Расіі». II Ірынінскія чытанні былі адкрыты архіепіскапам Віцебскім і Аршанскім Дзімітрыем 8 лістапада ў храме святой вялікамучаніцы Ірыны ў Пакроўскім горада Масквы.

Другая частка Ірынінскага форуму пачалася з молебнага спеву ў Успенскім кафедральным саборы горада Віцебска. Богаслужэнне ўзначаліў першы прарэктар Віцебскай духоўнай семінарыі протаіерэй Канстанцін Ізафатаў.

Пасля супольнай малітвы адбылося пленарнае пасяджэнне ў актавай зале Віцебскай духоўнай семінарыі. Прывітальнае слова архіепіскапа Дзімітрыя, настаяцеля храма святой вялікамучаніцы Ірыны ў Маскве, зачытаў сакратар Віцебскай епархіі пратаіерэй Уладзімір Рэзановіч.

Гасцей мерапрыемства таксама павітаў доктар юрыдычных навук, прафесар, прэзідэнт Асацыяцыі юрыдычных ВНУ, прэзідэнт Міжнароднай славянскай акадэміі навук, адукацыі, мастацтваў і культуры Сяргей Мікалаевіч Бабурын.

У ходзе пленарнага пасяджэння былі заслуханы даклады: Рэгіны Уладзіміраўны Загарулька, кандыдата педагагічных навук, дацэнта кафедры Віцебскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя П. М. Машэрава, на тэму «Іерархія каштоўнасцяў свету і чалавека»; протаіерэя Канстанціна Ізафатава, першага прарэктара Віцебскай духоўнай семінарыі, на тэму: «Сутнасць духоўна-культурнай спадчыны ўсходнеславянскага свету» і Уладзіміра Анатольевіча Уткевіча, кандыдата філасофскіх навук, дацэнта кафедры філасофіі ВДУ імя П. М. Машэрава, на тэму «Моладзь у рэвалюцыйных працэсах: прадвеснік будучага або «гарматнае мяса?».

У завяршэнне пленарнага пасяджэння протаіерэй Уладзімір Рэзановіч ад імя ўсіх удзельнікаў форуму павіншаваў першага прарэктара семінарыі з днём нараджэння.

Пасля кароткага перапынку праца канферэнцыі працягнулася ў секцыях.

У актавай зале Віцебскай духоўнай семінарыі прайшоў круглы стол «25-годдзе Віцебскай епархіі і 300-годдзе з дня нараджэння свяціцеля Георгія (Каніскага)». Даклад архіепіскапа Віцебскага і Аршанскага Дзімітрыя аб 25-гадовай гісторыі развіцця Віцебскай епархіі зачытаў сакратар Віцебскага епархіяльнага ўпраўлення протаіерэй Уладзімір Рэзановіч. У выступленні былі прыведзены статыстычныя дадзеныя, якія паказваюць, які шлях прайшла епархія ад яе заснавання да нашых дзён, і якія вынікі гэтай шматгадовай працы.

Міхаіл Васільевіч Макрыцкі, кандыдат педагагічных навук, дацэнт кафедры педагогікі ВДУ імя П. М. Машэрава, выступіў з дакладам «Духоўныя асновы супрацоўніцтва сучаснай школы і Царквы ў XXI стагоддзі».

Аб пісьменнасці насельніцтва беларускіх губерняў у кантэксце нацыянальнай і рэлігійнай ідэнтыфікацыі, згодна перапісу насельніцтва 1897 года, распавяла гісторыказнаўца Віцебскай епархіі Кацярына Сяргееўна Папяленка.

У канферэнц-зале ВДУ імя П. М. Машэрава прайшла работа секцыі «Кастрычніцкая рэвалюцыя 1917 года ў Расіі: мэты і сродкі, страты і набыцці. Уплыў рускай рэвалюцыі 1917 года на лёсы народаў свету. Гістарычная памяць». Працу секцыі узначалілі: Сяргей Мікалаевіч Бабурын, доктар юрыдычных навук, прафесар, прэзідэнт Асацыяцыі юрыдычных ВНУ, прэзідэнт Міжнароднай славянскай акадэміі навук, адукацыі, мастацтваў і культуры; Веньямін Аркадзьевіч Космач, доктар гістарычных навук, прафесар, дэкан гістарычнага факультэта ВДУ імя П. М. Машэрава, і протаіерэй Дзімітрый Савіч, кандыдат багаслоўя, прарэктар па вучэбнай рабоце Віцебскай духоўнай семінарыі, дацэнт кафедры ўсеагульнай гісторыі і сусветнай культуры ВДУ імя П. М. Машэрава.

У ходзе работы секцыі было заслухана 9 дакладаў. Большая частка работ была падрыхтавана прадстаўнікамі гістарычнага факультэта МДУ імя М. В. Ламаносава (Расія). Таксама перад гасцямі і ўдзельнікамі семінара выступілі: Сяргей Мікалаевіч Бабурын, Веньямін Аркадзьевіч Космач, протаіерэй Дзімітрый Савіч, Антаніна Ігараўна Антоненка, выкладчык вышэйшай катэгорыі Магілёўскага дзяржаўнага медыцынскага каледжа, і Таццяна Пятроўна Іванова, кандыдат гістарычных навук, дацэнт Міжнароднага ўніверсітэта «МІПСА».

Яшчэ адна секцыя, «Фарміраванне гістарычных духоўна-маральных каштоўнасцяў у сучаснай моладзі», размясцілася ў Віцебскім дзяржаўным медыцынскім ўніверсітэце. У склад прэзідыума ўвайшлі: Вольга Аркадзьеўна Сырадоева, прарэктар па вучэбна-выхаваўчай і ідэалагічнай рабоце Віцебскага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта, протаіерэй Аляксандр Лесавой, прарэктар па выхаваўчай рабоце Віцебскай духоўнай семінарыі, і Сафія Андрэеўна Савелава, дырэктар грамадскай арганізацыі «Саюз моладзевых ініцыятыў „Мір — дзецям“», член прэзідыума Агульнанацыянальнага саюза некамерцыйных арганізацый, член Грамадскага савета УФСИН (Упраўлення Федэральнай службы выканання пакаранняў) Расіі па горадзе Маскве.

У ходзе работы секцыі прагучалі даклады прадстаўнікоў Віцебскага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта, Расійскага навукова-даследчага інстытута культурнай і прыроднай спадчыны імя Дз. С. Ліхачова, Віцебскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя П. М. Машэрава і Маскоўскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя М. В. Ламаносава.

У завяршэнне семінара ў актавай зале семінарыі адбыўся канцэрт духоўнай музыкі, у якім прынялі ўдзел: лаўрэат чатырох міжнародных конкурсаў, уладальнік гран-пры Міжнароднага конкурсу «Мелос» (Італія), народны ансамбль настаўнікаў дзіцячай школы мастацтваў № 4 горада Віцебска «Кантраст» (кіраўнік Алена Мезенцава) і хор студэнтаў Віцебскай духоўнай семінарыі пад кіраўніцтвам дыякана Аляксандра Буханцова.

Віцебская епархія / Church.by