У Маскве прайшла прэс-канферэнцыя, прысвечаная прынясенню мошчаў дабравернага князя Аляксандра Неўскага ў гарады Расіі і Беларусі
11 чэрвеня 202111 чэрвеня 2021 года ў Маскве на пляцоўцы ТАСС у дыстанцыйным фармаце адбылася прэс-канферэнцыя, прысвечаная прынясенню мошчаў дабравернага вялікага князя Аляксандра Неўскага ў гарады Расіі і Беларусі ў рамках святкавання 800-годдзя з дня нараджэння князя.
Аб арганізацыі святкавання распавялі намеснік кіраўніка спраў Маскоўскай Патрыярхіі епіскап Зеленаградскі Сава, намеснік старшыні Сінадальнага аддзела па ўзаемаадносінах Царквы з грамадствам і СМІ Вахтанг Кіпшыдзэ, намеснік дырэктара Дабрачыннага фонду імя роўнаапостальнага князя Уладзіміра Антон Голік, дырэктар Санкт-Пецярбургскага інстытута гісторыі РАН, куратар праекта «Аляксандр Неўскі: вялікі паўночны шлях» Аляксей Сірэнаў, протаіерэй Мікалай Коржыч, настаяцель храма святога дабравернага вялікага князя Аляксандра Неўскага ў Мінску, які браў удзел у прэс-канферэнцыі па благаславенню мітрапаліта Мінскага і Заслаўскага Веніяміна, Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі.
Па благаславенню Свяцейшага Патрыярха Маскоўскага і ўсяе Русі Кірыла з 12 чэрвеня па 14 жніўня адбудуцца хрэсныя ходы з мошчамі святога Аляксандра Неўскага. Праект рэалізуецца пры арганізацыйнай падтрымцы Дабрачыннага фонду імя роўнаапостальнага князя Уладзіміра.
Чатыры каўчэгі з мошчамі дабравернага вялікага князя Аляксандра Неўскага будуць прынесены ў сотні храмаў ад Брэста да Паўднёва-Сахалінска і ад Ленінградскай вобласці да Уладзікаўказа. У сукупнасці яны пераадолеюць 25 000 км. Намеснік дырэктара Дабрачыннага фонду Антон Голік распавёў аб арганізацыі чатырох хрэсных хадоў са святымі мошчамі, іх раскладзе і маршрутах.
Пачнуцца ўсе чатыры хрэсныя ходы 12 чэрвеня. Першы маршрут - гістарычны, пройдзе па месцах жыцця св. Аляксандра Неўскага і паўторыць шлях перанясення мошчаў з Уладзіміра ў Шлісельбург у 1723 годзе. Другі хрэсны ход пройдзе па цэнтральнай Расіі і гарадах Беларусі, паўднёвы хрэсны ход стартуе з Растова-на-Доне, а чацвёрты пройдзе з Екацярынбурга ў Паўднёва-Сахалінск. Падрабязны маршрут і даты знаходжання святыні можна ўдакладніць на сайце http://nevsky.prihod.ru/.
У сваім выступленні настаяцель храма святога дабравернага князя Аляксандра Неўскага ў Мінску протаіерэй Мікалай Коржыч адзначыў, што жыццё Аляксандра Неўскага цесна звязана з беларускімі землямі: жонка яго, Аляксандра Брачыславаўна, была родам з Полацка. Сын некаторы час жыў у Віцебску. 2 ліпеня каўчэг з мошчамі святога князя прыбудзе ў гэты горад. Мошчы вялікага князя таксама будуць прынесены ва ўсе кафедральныя храмы Беларускага Экзархату.
У Беларусі каля 40 храмаў у гонар святога Аляксандра Неўскага, у тым ліку кафедральныя саборы. У маі гэтага года епіскап Полацкі і Глыбоцкі Ігнацій здзейсніў чын вялікага асвячэння храма ў гонар дабравернага князя вёскі Дабраплёсы Верхнядзвінскага благачыння. У Гомелі Патрыяршы Экзарх 31 мая заклаў капсулу ў падмурак капліцы, якая будуецца ў гонар вялікага князя. У Віцебску, дзе плануецца ўзнавіць Полацкі сабор Святой Сафіі ў першапачатковым выглядзе, ніжні храм, як чакаецца, будзе асвячаны ў гонар дабравернага князя.