У Нядзелю 7-ю пасля Пяцідзесятніцы Мітрапаліт Веніямін здзейсніў Бажэственную літургію ў Свята-Духавым кафедральным саборы горада Мінска
19 ліпеня 202619 ліпеня 2026 года, у Нядзелю 7-ю пасля Пяцідзесятніцы, Мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Веніямін, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, здзейсніў Бажэственную літургію ў Свята-Духавым кафедральным саборы горада Мінска.
Яго Высокапраасвяшчэнству саслужылі старшыня Узнагароднай камісіі Беларускага Экзархату, старшыня прыходскай рады Свята-Духава кафедральнага сабора іерэй Дыянісій Кавалёў і клірыкі сабора.
Дыяканскі чын узначаліў протадыякан Уладзімір Назараў.
Богаслужэбныя спевы выканаў народны хор пад кіраваннем Марыі Клачко.
Пасля патроенай екценні Патрыяршы Экзарх узнёс малітву аб аднаўленні міру.
Пропаведзь перад Прычасцем прамовіў клірык Свята-Духава кафедральнага сабора дыякан Серафім Башкіраў.
Па заканчэнні богаслужэння Мітрапаліт Веніямін павіншаваў духавенства і прыхаджан сабора з нядзельным днём і звярнуўся са словам настаўлення.
На заканчэнне Яго Высокапраасвяшчэнства павіншаваў прычаснікаў з прыняццем Святых Хрыстовых Таін і падаў усім архіпастырскае благаславенне.
Чытайце нас у мэсэнджэрах Telegram і Viber,

