У свята Пакрова Прасвятой Багародзіцы Свяцейшы Патрыярх Кірыл здзейсніў чын вялікага асвячэння храма-помніка ў гонар Усіх святых у горадзе Мінску

14 кастрычніка 2018

top.jpg

14 кастрычніка 2018 года, у свята Пакрова Прасвятой Уладычыцы нашай Багародзіцы і Вечнадзевы Марыі, Свяцейшы Патрыярх Маскоўскі і ўсяе Русі Кірыл здзейсніў чын вялікага асвячэння храма-помніка ў гонар Усіх святых у горадзе Мінску.

4 чэрвеня 1991 года, у свята Сабора Беларускіх святых, Свяцейшы Патрыярх Маскоўскі і ўсяе Русі Аляксій ІІ асвяціў закладны камень будучага храма-помніка ў гонар Усіх святых, благаславіўшы будаўніцтва, якое доўжылася чвэрць стагоддзя. Стварэнне комплексу, які атрымаў назву «Мінскі храм-помнік у імя Усіх святых і ў памяць аб ахвярах, якія выратаванню Айчыны нашай паслужылі» (Мінскі храм-помнік у гонар Усіх святых і ў памяць аб ахвярах, якія паслужылі выратаванню Айчыны нашай), пачалося з будаўніцтва сацыяльна-рэабілітацыйнага комплексу «Дом міласэрнасці» c храмам праведнага Іава Шматпакутнага. У 2006 годзе на тэрыторыі храмавага комплексу быў створаны Часовы драўляны храм у гонар Святой Тройцы. Новазбудаваны храм у гонар Усіх святых мае форму шатра, увянчанага крыжам. Вышыня разам з крыжам — 74 метры. Паўночны ніжні прыдзел асвячоны ў гонар Усекнавення галавы Іаана Прадцечы, паўночны верхні — у гонар іконы Божай Маці «Спатолі мае журботы». Мемарыяльнай часткай храма з'яўляецца крыпта і памяшканні музея, якія прымыкаюць да яе.

Пасля асвячэння храма-помніка Прадстаяцель Рускай Праваслаўнай Царквы адслужыў у ім Бажэственную літургію.

Яго Свяцейшасці саслужылі: мітрапаліт Кішынёўскі і ўсяе Малдовы Уладзімір; мітрапаліт Санкт-Пецярбургскі і Ладажскі Варсанофій, кіраўнік спраў Маскоўскай Патрыярхіі; мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Павел, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі; мітрапаліт Валакаламскі Іларыён, старшыня Аддзела знешніх царкоўных сувязяў; мітрапаліт Барнаульскі і Алтайскі Сергій; архіепіскап Віцебскі і Аршанскі Дзімітрый; архіепіскап Пінскі і Лунінецкі Сцяфан; архіепіскап Гродзенскі і Ваўкавыскі Арцемій; архіепіскап Навагрудскі і Слонімскі Гурый; архіепіскап Полацкі і Глыбоцкі Феадосій; архіепіскап Магілёўскі і Мсціслаўскі Сафроній; архіепіскап Брэсцкі і Кобрынскі Іаан; архіепіскап Гомельскі і Жлобінскі Сцяфан; архіепіскап Сонечнагорскі Сергій, кіраўнік адміністрацыйнага Сакратарыята Маскоўскай Патрыярхіі; епіскап Бабруйскі і Быхаўскі Серафім; епіскап Тураўскі і Мазырскі Леанід; епіскап Нарвскі і Прычудскі Лазар; епіскап Барысаўскі і Мар'інагорскі Веніямін; епіскап Маладзечанскі і Стаўбцоўскі Павел; епіскап Слуцкі і Салігорскі Антоній; епіскап Лідскі і Смаргонскі Парфірый; протаіерэй Іаан Харашэвіч, настаяцель храма роўнаапостальнай Марыі Магдаліны горада Мінска; архімандрыт Сава (Тутунаў), намеснік кіраўніка спраў Маскоўскай Патрыярхіі; протаіерэй Фёдар Поўны, настаяцель прыхода храма Усіх святых горада Мінска, благачынны 4-й Мінскай гарадской царкоўнай акругі; архімандрыт Сергій (Акімаў), рэктар Мінскай духоўнай акадэміі; протаіерэй Міхаіл Дудзіч, капелан Польскай Праваслаўнай Царквы, благачынны сухапутных войскаў для праваслаўных воінаў Польшчы ў Варшаве; протаіерэй Андрэй Марушчак, клірык кафедральнага саборнага Храма Хрыста Збавіцеля горада Масквы; свяшчэннік Аляксандр Волкаў, кіраўнік прэс-службы Патрыярха Маскоўскага і ўсяе Русі; духавенства Беларускай Праваслаўнай Царквы.

На богаслужэнні прысутнічалі: Старшыня Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь М. У. Мясніковіч; Упаўнаважаны па справах рэлігій і нацыянальнасцяў Л. П. Гуляка; старшыня Мінскага гарадскога выканаўчага камітэта А. В. Шорац; Надзвычайны і Паўнамоцны пасол Расійскай Федэрацыі ў Рэспубліцы Беларусь М. В. Бабіч; пасол Арменіі ў Рэспубліцы Беларусь А. В. Гевандзян; Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Грузіі ў Рэспубліцы Беларусь В. Кварцхелія; Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Малдова ў Рэспубліцы Беларусь В. В. Сарачан; Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Польшча ў Рэспубліцы Беларусь Артур Міхальскі; Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Сербія ў Рэспубліцы Беларусь Велька Ковачавіч; Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Венгерскай Рэспублікі ў Рэспубліцы Беларусь Жоўт Чутар; Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Федэратыўнай Рэспублікі Германія ў Рэспубліцы Беларусь Петэр Дэтмар; Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Аўстрыйскай Рэспублікі ў Рэспубліцы Беларусь Аляксандр Баерль; дапаможны біскуп каталіцкай архідыяцэзіі Мінска-Магілёва біскуп Юрый Касабуцкі; муфтый Мусульманскага рэлігійнага аб'яднання ў Рэспубліцы Беларусь Абу-Бекір Шабановіч; галоўны рабін рэлігійнага аб'яднання абшчын прагрэсіўнага іудаізму ў Рэспубліцы Беларусь Р. С. Абрамовіч; дзяржаўныя і грамадскія дзеячы, прадстаўнікі традыцыйных рэлігій Рэспублікі Беларусь, дабрачынцы, будаўнікі і аздабляльнікі пабудаванага храма.

Богаслужэбныя спевы выканаў хор Усіхсвяцкага храмавага комплексу (рэгент — Дз. В. Такмакоў).

Трансляцыю Патрыяршага богаслужэння ажыццяўлялі дзяржаўнае тэлебачанне Рэспублікі Беларусь і тэлеканал «Саюз». Шматлікія вернікі, якія не трапілі ў перапоўнены храм, сачылі за трансляцыяй на вялікім экране, устаноўленым на тэрыторыі сабора.

На сугубай екценні былі ўзнесены прашэнні аб адзінстве Праваслаўнай Царквы і захаванні Царквы ад падзелаў і расколаў. Пасля сугубай екценні Свяцейшы Патрыярх Кірыл узнёс малітву аб міры на Украіне.

Пропаведзь перад прычасцем прамовіў протаіерэй Генадзь Поўны, дацэнт Мінскай духоўнай акадэміі.

Па заканчэнні Літургіі было здзейснена слаўленне свята Пакрова Прасвятой Багародзіцы.

Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Павел ад імя епіскапату, духавенства і паствы Беларускай Праваслаўнай Царквы вітаў Свяцейшага Патрыярха і паднёс Яго Свяцейшасці Евангелле.

Ад імя прыхаджан Усіхсвяцкай царквы Свяцейшага ўладыку вітаў настаяцель прыхода протаіерэй Фёдар Поўны, які распавёў аб будаўніцтве храма, сімволіцы яго архітэктуры і інтэр'еру.

Свяцейшы Патрыярх Кірыл прамовіў пропаведзь на тэму Евангельскага чытання.

У працяг Першассвяціцельскага слова Прадстаяцель Рускай Царквы сказаў: «Я сёння з асаблівым пачуццём пераступіў парог гэтага храма. Быў тут яшчэ падчас будаўніцтва, і тады цяжка было ўявіць тое хараство, якое сёння адкрываецца нашаму погляду. Гэта сапраўды годны Мемарыяльны храм, прысвечаны ўсім святым і памяці ўсіх загінуўшых абаронцаў нашай Айчыны, абаронцаў беларускай зямлі. Мы ведаем, наколькі суровай была вайна тут, у Беларусі, якой патрабавала мужнасці супраціўленне мірных грамадзян нашэсцю іншаземцаў. Мы ведаем, якую вялікую ролю партызанская барацьба ў Беларусі сыграла ў набліжэнні агульнай перамогі над страшэнным ворагам. І як жа шмат людзей тут загінула - і ў партызанскіх атрадах, і ў засценках ворага, і падчас магутных наступаў на праціўніка, якія таксама былі ажыццёўлены тут, на беларускай зямлі. І храм гэты будзе месцам малітвы аб правадырах і воінах, на полі бітвы за Айчыну нашу загінуўшых, за тых нашых родных і блізкіх, якія былі забітыя ці без вестак прапалі на беларускай зямлі».

«У сувязі з гэтым я хацеў бы сказаць яшчэ аб тым, што мяне вельмі асабіста тычыцца, — працягнуў Свяцейшы ўладыка. - Мой родны дзядзька Уладзімір па матчынай лініі, якога вельмі любіла яго старэйшая сястра, мая маці, і якая ў гонар яго мяне назвала пры хрышчэнні Уладзімірам, загінуў у першыя дні вайны на беларускай зямлі, дзесьці ля сцен Брэсцкай крэпасці. Думаю, што вельмі многіх людзей, якія не толькі пражываюць у Беларусі, але і ў іншых землях нашай неабсяжнай гістарычнай радзімы, ёсць многія, хто загінуў тут. І таму, молячыся аб ахвярах, якія народ наш прынёс у гэтую страшную вайну на беларускай зямлі, вы адначасова будзеце маліцца і з тымі, хто нарадзіўся не толькі ў Беларусі, але для якіх Беларусь стала месцам, дзе для іх вырашаўся лёс Айчыны. І ў імя перамогі над ворагам гэтыя людзі тут загінулі смерцю храбрых. Няхай Гасподзь прыме душы іх у Сваё Нябеснае Царства і створыць вечную малітоўную памяць пра іх у нашых сэрцах».

Свяцейшы Патрыярх сардэчна падзякаваў настаяцелю храма протаіерэя Фёдару Поўнаму і ўсім, хто папрацаваў у справе стварэння мемарыяльнага храма-помніка. «Няхай Гасподзь дапамагае вам у вашай дзейнасці. Дай Бог, каб гэты храм аб'ядноўваў людзей, у першую чаргу тых, хто страціў сваіх родных і блізкіх на палях бітваў, але не толькі, таму што храм не павінен быць толькі мемарыяльным месцам. Гэта павінна быць месца духоўнага жыцця хрысціянскай абшчыны мясцовай парафіі. Хай благаславенне Божае жыве з вамі, з працаўнікамі, якія ўзвялі гэты выдатны храм, і з усёй абшчынай, якая сабралася і ў будучыні павінна сабрацца вакол гэтага святога месца», - дадаў Прадстаяцель.

«Хацеў бы выказаць таксама падзяку Прэзідэнту Беларусі Аляксандру Рыгоравічу Лукашэнку за яго вялікую падтрымку ў будаўніцтве і добраўпарадкаванні гэтага святога храма. Цалкам відавочна, што без гэтай падтрымкі, верагодна, нельга было б узвесці гэты храм і пэўна нельга было б зрабіць яго такім выдатным, манументальным, які сапраўды яўляе сабой помнік, узведзены ў гонар герояў, якія змагаліся за свабоду нашай Айчыны», - падкрэсліў Свяцейшы ўладыка.

«Таксама хацеў бы падзякаваць усім тым дзяржаўным дзеячам, прадстаўнікам бізнесу і, вядома, усім вам, мае дарагія, хто сваімі ахвярамі падтрымліваў будаўніцтва гэтага святога храма», — сказаў Прадстаяцель Рускай Царквы.

У дар новаасвячанаму храму Свяцейшы Патрыярх Кірыл перадаў спісак Уладзімірскай іконы Божай Маці.

У знак падзякі за руплівасць на карысць Царквы Патрыярх перадаў у дар мітрапаліту Мінскаму і Заслаўскаму Паўлу наперсныя крыж і дзьве панагіі. Протаіерэю Фёдару Поўнаму быў уручаны юбілейны крыж, выраблены ў памяць 100-годдзя аднаўлення Патрыяршаства, які з'яўляецца копіяй таго крыжа, які быў адчаканены па благаславенню Свяцейшага Патрыярха Ціхана ў сувязі з гэтай гістарычнай падзеяй. «У падзяку за працу, панесеную айцом Фёдарам, я удастойваю яго ордэнам Рускай Праваслаўнай Царквы святога прападобнага Сергія Раданежскага II ступені, які ўручу у горадзе Маскве», — паведаміў Свяцейшы ўладыка.

Усім удзельнікам богаслужэння былі ўручаны абразкі Пакрова Прасвятой Багародзіцы з Патрыяршым блаславеннем.

Пасля брацкай трапезы,  якая адбылася затым, Свяцейшы Патрыярх Кірыл наведаў крыпту новаасвячанага храма.

***

Прыход храма-помніка ў гонар Усіх святых у горадзе Мінску

Гісторыя будаўніцтва храма

Храм-помнік і сацыяльна-рэабілітацыйны комплекс Усіхсвяцкай парафіі - гэта два вялікія аб'екты парафіі ў імя Усіх святых, якія ўпрыгожваюць горад Мінск, маляўніча размясціўшыся ва ўсходняй частцы сталіцы Беларусі.

У 1990-1991 гадах адбылося беспрэцэдэнтная падзея — Мінгарвыканкам перадаў Беларускай Праваслаўнай Царкве некалькі зямельных надзелаў для будаўніцтва храмаў. У пачатку 1991 года мітрапаліт Мінскі і Слуцкі Філарэт даручыў будаўніцтва храма на адным з участкаў маладому святару Фёдару Поўнаму, які служыў раней настаяцелем храма-помніка Рускай Славы ў нямецкім горадзе Лейпцыгу.

У 1991 годзе адбыўся першы Першасвяціцельскі візіт у Беларусь Патрыярха Маскоўскага і ўсяе Русі Алексія ІІ. 4 чэрвеня, у дзень Сабора Беларускіх святых Прадстаяцель Рускай Праваслаўнай Царквы асвяціў закладны камень будучага храма-помніка ў гонар Усіх святых, благаславіўшы будаўніцтва, якое доўжылася чвэрць стагоддзя. 14 мая 1992 года адбылася рэгістрацыя Усіхсвяцкай абшчыны.

У 1996 годзе быў закладзены падмурак храма-помніка. 14 кастрычніка 1996 года, у свята Пакрова Божай Маці, Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь А. Р. Лукашэнка і мітрапаліт Мінскі і Слуцкі Філарэт, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, у прысутнасці членаў Урада і кіраўніцтва Мінскага гарвыканкама заклалі ў падмурак храма памятную грамату. На гэтым этапе будаўніцтва было закансервавана на цэлае дзесяцігоддзе, каб саступіць лідэрства сацыяльнаму комплексу, які хутка рос, пабудову якога стала курыраваць дзяржава.

У 2006 годзе на тэрыторыі храмавага комплексу быў узведзены часовы драўляны храм у гонар Святой Тройцы, выбудаваны па матывах старажытнарускага дойлідства. 26 верасня 2006 года храм асвяціў мітрапаліт Мінскі і Слуцкі Філарэт. У гэты ж дзень у прысутнасці кіраўніка дзяржавы адбылося асвячэнне і падняцце на званіцу трох вялікіх званоў: пяцітоннага - ад імя Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь А. Р. Лукашэнкі, трохтоннага - ад імя Свяцейшага Патрыярха Маскоўскага і ўсяе Русі Аляксія II і званы вагой 1,5 тоны — ад мітрапаліта Філарэта. У лістападзе 2006 года шацёр храма увянчаў галоўны купал.

Яшчэ да завяршэння будаўніцтва храм-помнік упершыню расчыніў дзверы: 2 ліпеня 2010 года, напярэдадні Дня Незалежнасці Рэспублікі Беларусь, у крыпце з вайсковымі ўшанаваннямі былі пахаваны дастаўленыя з палёў бітваў астанкі невядомых салдат трох войнаў - 1812 года, Першай і Другой сусветных. У 2010 годзе быў асвячоны прыдзел Усекнавення галавы Іаана Прадцечы, а на Пакроў Божай Маці ў 2015 годзе — прыдзел іконы Божай Маці «Спатолі мае журботы».

Ідэя храма-помніка і яе ўвасабленне

Храм-помнік-аднагодак суверэннай Рэспублікі Беларусь. Узрастаючы разам з ёй, ён збіраў народ дзякуючы ідэі шанавання памяці загінуўшых у баях за выратаванне Айчыны, ахвяр войнаў і катаклізмаў. Усведамленне сваіх каранёў дапамагае народу аб'яднацца ў нацыю. Крыпта храма-помніка, дзе сабраны прах прадстаўнікоў беларускага народа, якія вызнавалі розную веру, з'яўляецца тэрыторыяй, дзе сустракаюцца кіраўнік дзяржавы і духоўныя лідары асноўных канфесій краіны, каб сведчыць аб супрацоўніцтве па ўмацаванню міру і знаходзіць адзіную пазіцыю супрацьстаяння выклікам часу. Адной з найважнейшых сярод такіх сустрэч стала Рэспубліканская культурна-грамадская акцыя «Малітва За Беларусь» у 2015 годзе пры зборы больш за 15 тысяч грамадзян.

У Белай зале храма-помніка праводзяцца канферэнцыі і семінары, прысвечаныя духоўнай, гісторыка-патрыятычнай і грамадска важным тэмам.

Шанаванне загінуўшых закладвае аснову народнай памяці. Мемарыяльныя дошкі і капсулы з зямлёй у крыпце храма ўсталёўваліся па просьбе саміх беларусаў. Ініцыятывы зыходзяць ад грамадскіх дзеячаў, пісьменнікаў, гісторыкаў і арганізацый. Такіх дошак у крыпце чатыры: памяці загінулых у пераходзе метро «Няміга» ў 1999 годзе, загінуўшых падчас тэракту на станцыі метро «Кастрычніцкая» ў 2011 годзе, «афганцаў» і ахвяр Чарнобыльскай катастрофы.

У дзень Вялікай Перамогі 9 мая ў крыпце здзяйсняецца Бажэственная літургія. У памятныя даты збіраюцца воіны «афганцы», блакаднікі, маракі-падводнікі. Штогод праводзіцца ганаровы рытуал прыняцця прысягі кадэтамі. Ваенныя факультэты сталічных ВНУ і Ваеннай акадэміі Беларусі супрацоўнічаюць з храмам-помнікам у арганізацыі ўрачыстых цырымоній.

Памяць аб загінуўшых суайчынніках выхоўвае новае грамадзянскае пакаленне. Храм-помнік актыўна ўзаемадзейнічае з моладзевымі арганізацыямі Рэспублікі Беларусь, прыцягваючы маладых людзей да ўдзелу ў праектах і мерапрыемствах парафіі.

Храм-помнік удзельнічае ў культурным жыцці краіны. Яскравы прыклад таму - акцыя «Харавое веча» ў 2015 годзе, калі на прыступках храма выступілі 2000 харыстаў з усёй рэспублікі ў заключным гала-канцэрце. Акцыя адрадзіла даўнюю традыцыю вялікіх зводных хораў.

Прыход мае свой прафесійны харавы калектыў - мужчынскі хор «Усіхсвяцкі». Яго канцэрты становяцца яркай падзеяй музычнага жыцця сталіцы Рэспублікі. Калектыў ужо ведаюць у многіх кутках Беларусі і за мяжой.

Архітэктурнае і сімвалічнае ўвасабленне ідэі гістарычнай памяці ў храме-помніку

Шацёр храма нагадвае свечку, а таксама сімвалізуе імкненне да Неба, да найвышэйшай Айчыны, і ў той жа час кажа пра любоў да зямной Радзімы. Ад шатровага купала разыходзяцца залатыя прамяні - гэта сімвал Віфлеемскай зоркі, якая сведчыць аб прыходзе Спасіцеля. Гэты купал прысвечаны Хрысту, Галаве Царквы, якая аб'ядноўвае святых і ўсіх вернікаў, жывых і мёртвых. Дзве бакавых ад яго глаўкі прысвечаны памяці загінуўшых воінаў і памяці ахвяр ліхалеццяў, купал над званіцай - усім святым, а маленькая глаўка паміж імі — забітым дзецям.

Канцэпцыю гістарычнай памяці падхоплівае размеркаванне пратолаў: галоўны — Усіх святых, ніжні — Усекнавення галавы Іаана Прадцечы і верхні — іконы Божай Маці «Спатолі мае журботы». Непасрэдна мемарыяльнай часткай храма з'яўляецца крыпта і, якія прымыкаюць да яе, памяшканні музея.

Прэс-служба Патрыярха Маскоўскага і ўсяе Русі / Church.by

Фотарэпартаж