У праграме «Дакрананне да святла» на тэлеканале СТВ клірык Петрапаўлаўскага сабора горада Мінска протаіерэй Аляксандр Ледаховіч распавёў пра гісторыю храма

15 ліпеня 2026

top.jpg

У новым выпуску праграмы «Дакрананне да святла» на тэлеканале СТВ вядучы праграмы, намеснік старшыні Сінадальнага інфармацыйнага аддзела Беларускага Экзархату Алег Лепешанкоў пагутарыў напярэдадні свята святых першавярхоўных апосталаў Пятра і Паўла з клірыкам Петрапаўлаўскага сабора горада Мінска протаіерэем Аляксандрам Ледаховічам.

У гутарцы гаворка ішла пра тое, чаму апосталаў Пятра і Паўла, такіх непадобных па жыцці і лёсе, малююць разам і называюць першавярхоўнымі, і чаму іх пропаведзь працягвае гучаць праз кнігу Дзеянняў і апостальскія пасланні. Асобная тэма выпуску — гісторыя Петрапаўлаўскага сабора. Абіцель, пры якой ён узводзіўся, у 1612 годзе заснавалі 52 жыхары Мінска на чале з княгіняй Еўдакіяй Друцкай-Горскай; іх імёны па гэты дзень чытаюцца на мемарыяльнай дошцы з алтарнага боку храма.

У выпуску таксама распавядаецца пра тое, чаму кожную калону сабора вянчае малюнак рагоза, што бачыў на месцы цяперашняй вуліцы Нямігі мастак XIX стагоддзя і як храм распісвалі ў 1943 годзе, калі ў некалькіх сотнях метраў ад яго знаходзілася гета.

Паглядзець новы выпуск праграмы «Дакрананне да святла» можна па спасылцы.

Church.by

Чытайце нас у мэсэнджэрах Telegram і Viber

сацсетках InstagramВКонтакте

Facebook і Одноклассники,

глядзіце ў YouTube і TikTok