У рэабілітацыйным цэнтры «Анастасіс» пройдзе семінар-сустрэча «Бяда ў сям'і: дапамога ёсць»
07 жніўня 2026-
15 жніўня 2026 года рэабілітацыйны цэнтр «Анастасіс» правядзе адкрытую сустрэчу для сем'яў і блізкіх людзей, якія сутыкнуліся з залежнасцю.
«За 15 гадоў працы рэабілітацыйнага цэнтра можна з упэўненасцю сказаць, што залежнасць — гэта сямейнае захворванне, і блізкім людзей з залежнасцю таксама патрэбна падтрымка», — адзначаюць арганізатары.
У праграме семінара запланаваны:
Разбор тэмы сазалежнасці з экспертамі-псіхолагамі і псіхатэрапеўтам;
- абмеркаванне духоўных аспектаў і памылак у рэлігійнай сферы (спікер-іераманах Агапій (Голуб));
- жывы асабісты вопыт сем'яў, якія прайшлі шлях выздараўлення;
- сумленны дыялог з выпускнікамі цэнтра «Як вы адлюстроўваецеся ў маіх вачах»;
- індывідуальныя гутаркі, адказы на пытанні.
Семінар-сустрэча пройдзе 15 жніўня (субота) з 09:00 да 15:00. 14 жніўня ўвечары адбудзецца папярэдняя сустрэча ў аграгарадку Жыровічы.
Семінар пройдзе ў рэабілітацыйным цэнтры «Анастасіс» па адрасе: Слонімскі раён, вёска Сасноўка, вул.Школьная, 2.
Магчыма арганізацыя транспарту ад вакзала горада Слоніма або аграгарадка Жыровічы.
Для запісу і пры ўзнікненні дадатковых пытанняў звяртацца па наступных тэлефонах:
+375 (29) 784-18-20 (Таццяна Сяргееўна);
+375 (29) 223-28-62 (Павел Валерўевіч).
Чытайце нас у мэсэнджэрах Telegram і Viber,

