Председатель Конференции католических епископов в Беларуси епископ Витебский Олег Буткевич поздравил верующих Белорусской Православной Церкви с праздником Рождества Христова
08 января 20227 января 2022 года Председатель Конференции католических епископов в Беларуси епископ Витебский Олег Буткевич направил послание Митрополиту Минскому и Заславскому Вениамину, Патриаршему Экзарху всея Беларуси, в котором поздравил всех верующих Белорусской Православной Церкви с праздником Рождества Христова:
«Нараджэнне Збаўцы чалавечага роду — гэта падзея, якая датычыцца кожнага чалавека ў гэтым свеце. Таму Свята Хрыстовага Нараджэння, як ніякае іншае, мае ў сабе моц яднання. Асаблівым чынам сёння неба яднаецца з зямлёю ў таямніцы Слова, якое «сталася целам і пасялілася між намі» (Ян 1, 14). Няхай Яно натхняе нас шукаць таго, што нас аб’ядноўвае, каб радасць, якую разам чэрпаем з Бэтлеемскіх ясляў, дапамагала іншым знаходзіць дарогу да Хрыста, падобна зорцы, што асвятляла шлях Мудрацам з Усходу. Няхай жа заступніцтва Прасвятой Багародзіцы і Яе праведнага Абранніка дапаможа нам захаваць гэтую радасць у цяперашні няпросты час і напоўніць сэрцы ўсіх жыхароў нашай роднай Бацькаўшчыны спакоем і адвагай перад абліччам жыццёвых выпрабаванняў, няхай умацуе іх у веры і надзеі, дазваляючы адчуць бязмежнасць Міласэрнай Любові Хрыста, які праз Бэтлеемскія яслі назаўсёды ўвайшоў у гісторыю чалавечага жыцця. Здароў’я, міру, поспеху і Божага благаслаўлення!», – отмечается в поздравлении.