Споўнілася 100 гадоў з дня нараджэння протапрасвітара Віталія Баравога
18 января 201618 студзеня 2016 года споўнілася 100 гадоў з дня нараджэння вядомага царкоўнага дзеяча, багаслова і педагога, ураджэнца Беларусі, протапрасвітара Віталія Баравога.
Протапрасвітар Віталій Баравой унёс значны ўклад у адраджэнне Мінскай духоўнай семінарыі ў 1945 годзе, нямала гадоў выкладаў у ёй, набыўшы глыбокую любоў і павагу калег і студэнтаў. Як аўтарытэтны царкоўны дыпламат, айцец Віталій на працягу многіх гадоў прадстаўляў Рускую Праваслаўную Царкву за мяжой.
Да гэтай знакавай падзеі Беларускай Праваслаўнай Царквой быў створаны адмысловы аргкамітэт, які ўзначаліў епіскап Бабруйскі і Быхаўскі Серафім. У рамках святкавання юбілею айца Віталія на працягу года адбыліся ўрачыстыя мерапрыемствы ў Мінску, Жыровічах, Докшыцах, Маладзечне і Гомелі. У прыватнасці, на ахвяраванні вернікаў на будынку Мінскай духоўнай семінарыі была ўсталявана бронзавая памятная дошка, праведзена Міжнародная навукова-багаслоўская канферэнцыя, шырокай грамадскасці прадстаўлена перасоўная фотавыстаўка, паведамляе Брацтва Трох Віленскіх мучанікаў.