Мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Павел, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі

  • Мітрапаліт Павел узначаліў першае пасяджэнне Аргкамітэта па святкаванню юбілейных дат Жыровіцкага манастыра

    14 лютага 2018

    13 лютага ў Успенскім Жыровіцкім манастыры адбылося першае пасяджэнне Арганізацыйнага камітэта па падрыхтоўцы святкавання ў 2020 годзе 550-годдзя яўлення Жыровіцкай іконы Божай Маці, 500-годдзя яе паўторнага аднойдзення і 500-годдзя з часу заснавання Успенскага Жыровіцкага стаўрапігіяльнага манастыра.

    Подробнее »
  • Патрыяршы Экзарх узначаліў урачыстасці з нагоды Актавага дня Мінскай духоўнай семінарыі

    13 лютага 2018

    12 лютага, у дзень памяці Сабора ўсяленскіх вучыцеляў і свяціцеляў Васілія Вялікага, Грыгорыя Багаслова і Іаана Залатавуста, адбыліся ўрачыстасці з нагоды Актавага дня Мінскай духоўнай семінарыі.

    Подробнее »
  • Адбылася сустрэча Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі з моладдзю

    11 лютага 2018

    Сустрэча была арганізавана ў рамках Злёту моладзі Беларускай Праваслаўнай Царквы. Удзел у ёй прынялі: рэктар Беларускага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта Анатоль Сікорскі, старшыня Сінадальнага аддзела па справах моладзі Рускай Праваслаўнай Царквы епіскап Любярэцкі Серафім, старшыня Сінадальнага аддзела па справах моладзі Беларускай Праваслаўнай Царквы протаіерэй Іаан Задарожын.

    Подробнее »
  • Завершаны першы этап курсаў павышэння кваліфікацыі духавенства Мінскай мітраполіі

    10 лютага 2018

    Курсы былі заснаваны ў 2017 годзе на базе Мінскай духоўнай акадэміі. Першымі іх слухачамі сталі адзінаццаць клірыкаў Мінскай епархіі. Пасведчанні аб заканчэнні курсаў свяшчэннаслужыцелям уручыў мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Павел, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі.

    Подробнее »
  • Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі наведаў прыём у Пасольстве Расіі з нагоды Дня дыпламатычнага работніка

    10 лютага 2018

    9 лютага ў Пасольстве Расійскай Федэрацыі ў Рэспубліцы Беларусь адбыўся ўрачысты прыём з нагоды Дня дыпламатычнага работніка.

    Подробнее »
  • Патрыяршы Экзарх узначаліў чарговае пасяджэнне Вучонага савета Мінскай духоўнай акадэміі

    09 лютага 2018

    9 лютага пад старшынствам мітрапаліта Мінскага і Заслаўскага Паўла, Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі, адбылося чарговае пасяджэнне Вучонага савета Мінскай духоўнай акадэміі.

    Подробнее »
  • 10 лютага адбудзецца сустрэча Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі з моладдзю

    06 лютага 2018

    10 лютага ў рамках злёту моладзі Беларускай Праваслаўнай Царквы пройдзе сустрэча мітрапаліта Мінскага і Заслаўскага Паўла, Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі, з моладдзю.

    Подробнее »
  • Патрыяршы Экзарх і Міністр абароны прынялі ўдзел у круглым стале па тэме ўзаемадзеяння Беларускай Праваслаўнай Царквы і Узброеных сіл Рэспублікі Беларусь

    31 студзеня 2018

    Удзельнікі круглага стала канстатавалі, што ўзаемадзеянне сілавых структур Рэспублікі Беларусь з Беларускай Праваслаўнай Царквой дабратворна ўплывае на маральна-этычны клімат у воінскіх калектывах, натхняе вайскоўцаў на адказнае і добрасумленнае выкананне абавязкаў вайсковай службы.

    Подробнее »
  • Адбылася сустрэча Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі і начальніка ГУУС Мінгарвыканкама

    30 студзеня 2018

    29 студзеня ў Мінскім епархіяльным упраўленні адбылася сустрэча мітрапаліта Мінскага і Заслаўскага Паўла, Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі, і новапрызначанага начальніка ГУУС Мінскага гарадскога выканаўчага камітэта Сяргеем Іванавічам Дарошкам.

    Подробнее »
  • Патрыяршы Экзарх узначаліў цырымонію адкрыцця выстаўкі «Венцаносная сям'я. Шлях любові» ва Усіхсвяцкім храме сталіцы

    19 студзеня 2018

    17 студзеня ў храме-помніку ў гонар Усіх святых у горадзе Мінску адкрылася выстаўка «Венцаносная сям'я. Шлях любві», прысвечаная жыццю і подзвігу святых царскіх страстацерпцаў: імператара Мікалая II, імператрыцы Аляксандры, цэсарэвіча Аляксея, вялікіх князёўн Вольгі, Таццяны, Марыі і Анастасіі.

    Подробнее »
  • Мітрапаліт Павел узначаліў правядзенне Каляднага вечара Хрысціянскага адукацыйнага цэнтра

    17 студзеня 2018

    Цэнтральнай падзеяй вечара стала традыцыйнае ўручэнне Калядных прэмій Хрысціянскага адукацыйнага цэнтра «За асаблівы ўклад у справу хрысціянскай асветы і адукацыі, дбайнае служэнне Царкве Хрыстовай у справе выхавання моладзі, уклад у развіццё тэалагічнай адукацыі».

    Подробнее »
  • Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі прыняў удзел ва ўрачыстым сходзе з нагоды 80-годдзя Мінскай вобласці

    15 студзеня 2018

    Урачысты сход з нагоды 80-годдзя з дня ўтварэння Мінскай вобласці адбыўся 15 студзеня ў Палацы Рэспублікі. На сходзе прысутнічаў мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Павел, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі.

    Подробнее »
  • Адбылася сустрэча Патрыяршага Экзарха з начальнікам упраўлення ідэалагічнай работы і кадравага забеспячэння Дэпартамента выканання пакаранняў МУС Беларусі

    12 студзеня 2018

    11 студзеня ў будынку Мінскага епархіяльнага ўпраўлення адбылася сустрэча мітрапаліта Мінскага і Заслаўскага Паўла, Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі, з начальнікам упраўлення ідэалагічнай работы і кадравага забеспячэння Дэпартамента выканання пакаранняў МУС Рэспублікі Беларусь, палкоўнікам Сяргеем Сандалюком.

    Подробнее »
  • Патрыяршы Экзарх павіншаваў супрацоўнікаў Мінскай Экзархіі і Мінскага епархіяльнага ўпраўлення, з Ражджаством Хрыстовым

    11 студзеня 2018

    11 студзеня мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Павел, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, павіншаваў супрацоўнікаў Мінскай Экзархіі і Мінскага епархіяльнага ўпраўлення са святам Ражджаства Хрыстова.

    Подробнее »
  • Мітрапаліт Філарэт і мітрапаліт Павел абмяняліся віншаваннямі са святам Ражджаства Хрыстовага

    11 студзеня 2018

    11 студзеня мітрапаліт Філарэт, Ганаровы Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, і мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Павел, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, абмяняліся віншаваннямі са святам Ражджаства Хрыстовага.

    Подробнее »