Напярэдадні свята Сабору Прасвятой Багародзіцы Патрыяршы Экзарх здзейсніў вялікую вячэрню ў Свята–Духавым кафедральным саборы горада Мінска
08 студзеня 20217 студзеня 2021 года, напярэдадні свята Сабору Прасвятой Багародзіцы, мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Веніямін, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі ў саслужэнні епіскапаў: Маладзечанскага і Стаўбцоўскага Паўла; Слуцкага і Салігорскага Антонія здзейсніў святочную вялікую вячэрню ў Свята-Духавым кафедральным саборы горада Мінска.
Архіпастырам саслужылі: рэктар Мінскай духоўнай акадэміі архімандрыт Сергій (Акімаў), першы прарэктар Інстытута тэалогіі БДУ протаіерэй Сергій Гардун, сакратар Мінскай епархіі протаіерэй Андрэй Волкаў, благачынныя і настаяцелі мінскіх храмаў, клірыкі кафедральнага сабора.
Богаслужэбныя спевы выканаў архіерэйскі хор пад кіраўніцтвам Віталя Сабалеўскага.
Па завяршэнні богаслужэння епіскап Маладзечанскі і Стаўбцоўскі Павел ад імя свяшчэннаслужыцеляў і міран павіншаваў Патрыяршага Экзарха са святам Ражджаства Хрыстова і паднёс яму букет кветак.
Мітрапаліт Веніямін, сардэчна падзякаваў уладыку Паўлу за словы прывітання, звярнуўся да ўсіх прысутных са святочным прывітаннем і словам павучання.
Затым у выкананні архіерэйскага хору прагучалі калядкі на рускай і беларускай мовах.