1 кастрычніка 2021 года пачынае працу тэлефонная «Лінія веры» Беларускай Праваслаўнай Царквы

01 кастрычніка 2021

top.jpg

Сінадальны місіянерскі аддзел Беларускай Праваслаўнай Царквы ініцыіруе праект «Лінія веры».

Пандэмія змяніла наша жыццё, прымусіўшы многіх пераасэнсаваць жыццёвыя прыярытэты, задумацца аб сапраўдных каштоўнасцях. Па прычыне няпростай эпідэміялагічнай абстаноўкі не ва ўсіх ёсць магчымасць наведаць храм і задаць хвалюючыя пытанні святару: хтосьці праходзіць лячэнне або рэабілітацыю пасля хваробы, знаходзіцца на самаізаляцыі, некаторыя людзі пакуль не гатовыя пераступіць парог храма і наўпрост пагутарыць са святаром.

Улічваючы такую патрэбу, Сінадальны місіянерскі аддзел Беларускай Праваслаўнай Царквы пачынае рэалізацыю праекта, у рамках якога кожны жадаючы зможа задаць праваслаўнаму святару па ўказаным ніжэй нумары тэлефона пытанні, якія тычацца асноў праваслаўнай веры, уцаркаўлення, удзелу ў таінствах Царквы, атрымаць духоўную падтрымку.

Тэлефонная «Лінія веры» даступная з 1 кастрычніка 2021 года з панядзелка па пятніцу з 14:00 да 16:00 па нумары +375 29 338 61 38.

Фота: Ірына Пулко.

Church.by