Напярэдадні свята Сабора Беларускіх святых мітрапаліт Веніямін здзейсніў усяночнае трыванне ў Свята-Духавым кафедральным саборы горада Мінска

10 ліпеня 2021

top.jpg

10 ліпеня 2021 года, напярэдадні Нядзелі 3-й пасля Пяцідзесятніцы, святкавання Сабора Беларускіх святых, мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Веніямін, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, здзейсніў усяночнае трыванне ў Свята-Духавым кафедральным саборы горада Мінска.

Яго Высокапраасвяшчэнству саслужылі: першы прарэктар Інстытута тэалогіі імя Мяфодзія і Кірыла БДУ протаіерэй Сергій Гардун; сакратар Мінскай епархіі протаіерэй Андрэй Волкаў; ключнік сабора протаіерэй Уладзімір Увараў і клірыкі кафедральнага Свята-Духава сабора.

Богаслужэбныя спевы выканаў архіерэйскі хор пад кіраўніцтвам Віталя Сабалеўскага.

Пропаведзь пасля чытання Евангелля прамовіў клірык Свята-Духава кафедральнага сабора іерэй Раман Арцёмаў.

Пасля завяршэння богаслужэння мітрапаліт Веніямін звярнуўся да духавенства і прыхаджан са словам настаўлення, пасля чаго павіншаваў клірыка Свята-Духава кафедральнага сабора протадыякана Вадзіма Заркова з 20-годдзем дыяканскай хіратоніі і ўручыў яму Грамату Патрыяршага Экзарха.

Church.by

Фотарэпартаж