15 чэрвеня ў Мінскім духоўным вучылішчы адбудзецца дзень адчыненых дзвярэй
12 чэрвеня 201715 чэрвеня 2017 года ў 14:00 у Мінскім духоўным вучылішчы адбудзецца дзень адчыненых дзвярэй.
Дырэктар і кіраўнікі вучылішча раскажуць пра аддзяленні: катэхізатарскае, рэгенцка-пеўчае і аддзяленне званароў.
Мерапрыемства пачнецца з іспыту па дырыжыраванні выпуснікоў рэгенцка-пеўчага аддзялення.
Прысутныя пачуюць духоўную музыку кампазітараў Рахманінава, Кастальскага, знаменны распеў, а таксама апрацоўкі рускіх народных песень.