15 студзеня адбудзецца Калядны вечар Хрысціянскага адукацыйнага цэнтра

28 снежня 2020

top.jpg

Традыцыйны Калядны вечар Хрысціянскага адукацыйнага цэнтра імя святых Мяфодзія і Кірыла адбудзецца па благаславенню мітрапаліта Мінскага і Заслаўскага Веніяміна, Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі, 15 студзеня 2021 года ў 17:00 у Беларускай дзяржаўнай філармоніі.

На ўрачыстай сустрэчы будуць уручаны дзве калядныя прэміі Хрысціянскага адукацыйнага цэнтра «За асаблівы ўклад у справу хрысціянскай асветы і адукацыі, дбайнае служэнне Царкве Хрыстовай у справе выхавання моладзі, уклад у развіццё тэалагічнай адукацыі» ў намінацыі «Хрысціянскія традыцыі ў культуры і адукацыі».

Завершыцца Калядны вечар канцэртнай праграмай «Музычнае прынашэнне», арганізаванай сумесна з Беларускім саюзам музычных дзеячаў. У канцэрце прымуць удзел: заслужаны калектыў Рэспублікі Беларусь Дзяржаўная акадэмічная харавая капэла імя Р. Шырмы пад кіраўніцтвам Вольгі Янум; мітрапалічы хор Мінскага Свята-Духава кафедральнага сабора пад кіраваннем Віталя Сабалеўскага, а таксама камерны хор Саюза музычных дзеячаў «Salutaris».

Хрысціянскі адукацыйны цэнтр