Навігатар: Навіны / Анонсы / Епархіі

19-22 ліпеня адбудзецца летні Злёт моладзі Беларускай Праваслаўнай Царквы

11 чэрвеня 2018

IMG-0ae81822.jpg

З 19 па 22 ліпеня 2018 года ў гарадах Столін і Пінск па благаславенню мітрапаліта Мінскага і Заслаўскага Паўла, Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі, пройдзе летні Злёт моладзі Беларускай Праваслаўнай Царквы.

Злёт — гэта магчымасць кантактаў паміж прадстаўнікамі моладзевых арганізацый, магчымасць пагутарыць з цікавымі гасцямі і з карысцю правесці час.

У якасці ганаровых гасцей запрошаны на Злёт: протаіерэй Аляксандр Ільяшэнка — настаяцель храма Усяміласцівага Спаса былога манастыра ў гонар іконы Божай Маці «Усіх тужлівых Радасць» горада Масквы, дырэктар і старшыня рэдакцыйнага савета партала «Праваслаўе і свет», і протаіерэй Арцемій Уладзіміраў — прапаведнік, старэйшы святар і духаўнік Аляксееўскага стаўрапігіяльнага жаночага манастыра горада Масквы, член Саюза пісьменнікаў Расіі.

Самай важнай часткай Злёту традыцыйна стане сумесны ўдзел у начной Бажэственнай літургіі.

Пачатак работы Злёту — чацвер, 19 ліпеня, 19:00; арыентыровачны час заканчэння — нядзеля, 16 ліпеня, 14:00. Арганізатары просяць удзельнікаў прыехаць у Столін да пачатку злёту.

Месца правядзення: г. Столін, вул. Церашковай, д. 3 (сельскагаспадарчы каледж, інтэрнат) — 19-20 ліпеня; г. Пінск, вул. Сонечная, д. 80 (тэрыторыя храма святых Пятра і Фяўронні) — 21-22 ліпеня.

Каб прыняць удзел у Злёце, вам неабходна мець вуснае благаславенне духаўніка вашага брацтва / арганізацыі або настаяцеля вашага прыхода. 

РЭГІСТРАЦЫЯ адкрыта да 12 ліпеня 2018 года.

Колькасць месцаў для начлегу абмежавана. Спяшайцеся зарэгістравацца як мага раней! Арганізатары таксама будуць улічваць геаграфічны баланс удзельнікаў.

Рэгістрацыйны ўзнос для ўдзелу (харчаванне, пражыванне, арганізацыйныя выдаткі) — 50 рублёў.

Для кожнага ўдзельніка ў Століне прадугледжана асобнае спальнае месца і камплект бялізны. Начлег у Пінску будзе ў загадзя ўстаноўленых намётах. Абавязкова вазьміце з сабой спальныя мяшкі!

Праезд: вы можаце дабрацца да станцыі Гарынь на цягніку Баранавічы — Бухлічы ў 15:11 і Лунінец — Гарынь у 22:26. К гэтаму часу пад'едуць аўтобусы, якія завязуць вас у Столін.

Па ўсіх пытаннях, звязаных з рэгістрацыяй, звяртайцеся па e-mail: prav.m.bel@gmail.com або па тэлефоне: +375 29 564 58 07 — Аксана, Сінадальны аддзел па справах моладзі БПЦ.

Па агульных пытаннях, звязаных са злётам, звяртайцеся па тэлефоне: +375 29 613 49 83 — Уладзіслаў Нячай, памочнік кіраўніка па рабоце з моладдзю Пінскай епархіі.

Уся інфармацыя пра злёт тут.

Church.by