У межы Беларускага Экзархату ў ліпені будуць прынесены мошчы дабравернага князя Аляксандра Неўскага
29 чэрвеня 2021З 12 чэрвеня па 14 жніўня 2021 года ў рамках святкавання 800-годдзя з дня нараджэння дабравернага вялікага князя Аляксандра Неўскага па благаславенню Свяцейшага Патрыярха Маскоўскага і ўсяе Русі Кірыла праходзіць прынясенне каўчэгаў з часцінкамі мошчаў святога князя ў гарады Расіі і Беларусі. Праект рэалізуецца па ініцыятыве Рускай Праваслаўнай Царквы пры арганізацыйнай падтрымцы дабрачыннага фонду роўнаапостальнага князя Уладзіміра.
Адначасова праводзяцца чатыры хрэсныя ходы з мошчамі дабравернага князя Аляксандра Неўскага. У Смаленск святыня прынесена ў рамках хрэснага ходу па Цэнтральнай Расіі і Беларусі, які пачаўся ад Узнясенскай Давідавай пустыні Маскоўскай вобласці. Гэты хрэсны ход ахопіць 28 гарадоў Расіі і Беларусі.
28 чэрвеня ў Смаленску адбылася урачыстая сустрэча мошчаў дабравернага князя Аляксандра Неўскага. Ля каўчэга з мошчамі святога князя быў здзейснены малебен, пасля якога з прывітальным словам да прысутных звярнуўся мітрапаліт Смаленскі і Дарагабужскі Ісідар. У сваім выступленні ён адзначыў: «Для Смаленска наступіў сапраўды гістарычны момант, паколькі сёння мы сталі сведкамі і ўдзельнікамі прынясення ў наш старажытны горад мошчаў святога дабравернага вялікага князя Аляксандра Неўскага. Гэты славуты грамадзянін нашай Айчыны ўвасобіў у сабе ўсе лепшыя рысы, якія мы павінны пераймаць. Гэта і кіраўнік дзяржавы, і прафесійны і мудры дыпламат, і дасведчаны военачальнік, і добры кіраўнік сям'і — усе гэтыя якасці, як і многія іншыя, увасобіў у сабе гэты вялікі чалавек».
Каўчэг з мошчамі дабравернага князя Аляксандра Неўскага будзе даступны для пакланення вернікаў ва Успенскім саборы Смаленска з 29 чэрвеня па 1 ліпеня. 2 ліпеня, пасля Бажэственнай літургіі, якую ўзначаляць Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Веніямін і мітрапаліт Смаленскі і Дарагабужскі Ісідар, каўчэг са святыняй будзе дастаўлены ў горад Віцебск.
Падрабязная інфармацыя аб раскладзе і маршрутах хросных хадоў прадстаўлена на афіцыйным сайце праекта: https://nevsky.prichod.ru.