22-23 чэрвеня ў Жыровіцкай абіцелі пройдзе канферэнцыя «Прападобны Фёдар Студзіт — ігумен кінавійнага манастыра»
13 чэрвеня 2017Па благаславенню мітрапаліта Мінскага і Заслаўскага Паўла, Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі, у Успенскім Жыровіцкім стаўрапагіяльным мужчынскім манастыры 22-23 чэрвеня 2017 года адбудзецца манаская канферэнцыя «Прападобны Фёдар Студзіт — ігумен кінавійнага манастыра», якую арганізуе Сінадальны аддзел па справах манастыроў і манаству Беларускага Экзархату.
Правядзенне канферэнцыі ўзначаліць Патрыяршы Экзарх.
У форуме прымуць удзел ігумены, ігуменні і манаскія асобы беларускіх манастыроў, а таксама прадстаўнікі Сінадальнага аддзела па манастырам і манаству Рускай Праваслаўнай Царквы.
Для ўдзелу ў канферэнцыі са Святой Гары Афон прыбудзе дэлегацыя манастыра Ксенафонт на чале з ігуменам манастыра архімандрытам Аляксіем (Мандзірысам).
Праграма канферэнцыі >>
Даклады канферэнцыі будуць размешчаныя на сайце «Манастырскі хранограф».