Навігатар: Навіны / Анонсы / Епархіі

23-24 лістапада ў Мінску пройдуць Трэція Беларускія Ражджэственскія чытанні

16 лістапада 2017

top.jpg

23-24 лістапада 2017 года па благаславенню мітрапаліта Мінскага і Заслаўскага Паўла, Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі, у горадзе Мінску адбудуцца Трэція Беларускія Ражджэственскія чытанні «Маральныя каштоўнасці і будучыня чалавецтва».

Чытанні арганізуе Беларуская Праваслаўная Царква пры падтрымцы Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь, Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь, Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь, Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь і Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі.

У цэнтры ўвагі Чытанняў — духоўная спадчына нашай краіны і актуальныя праблемы развіцця сацыякультурнага і маральнага жыцця беларускага грамадства.

У Чытаннях прымуць удзел прадстаўнікі органаў дзяржаўнай улады, святары, дзеячы культуры, навуковыя работнікі, прадстаўнікі сілавых структур, кіраўнікі і выкладчыкі ўстаноў адукацыі, медыцынскія і сацыяльныя работнікі, выкладчыкі нядзельных школ, студэнты, замежныя госці.

Адкрыюцца Ражджэственскія чытанні ўрачыстым малебнам 23 лістапада ў 9:00 у храме свяціцеля Кірыла Тураўскага пры Мінскай духоўнай акадэміі (вул. Зыбіцкая, 25а, станцыя метро «Няміга»).

Затым пачнецца праца канферэнцый, секцый і круглых сталоў на базе вышэйшых навучальных устаноў Мінска, у тым ліку пройдуць канферэнцыі:

- «Царква і культура. Традыцыя і дыялог»;

- «Духоўнасць, маральнасць, традыцыі»;

- Другія Мінскія Ражджэственскія казачыя чытанні.

23 лістапада пачнуць працу секцыі:

- «Гісторыя Беларускай Праваслаўнай Царквы ў 1917-1941 гг.: тэндэнцыі царкоўнага жыцця, прававое становішча, подзвіг новамучанікаў»;

- «Духоўна-маральнае выхаванне як стратэгічны нацыянальны прыярытэт»;

- «Духоўна-маральнае выхаванне ў сістэме сучаснай адукацыі»;

- «Актуальныя пытанні праваслаўнага краязнаўства»;

- «Місіянерскае служэнне Беларускай Праваслаўнай Царквы сёння»;

- «Царква і моладзь»;

- «Сацыяльнае служэнне Царквы»;

- «Межы права на жыццё: стаўленне да статусу чалавека да нараджэння»;

- «Адраджэнне гістарычных традыцый духоўнага акармлення ваеннаслужачых»;

- «Рэлігія і навука ў XXI стагоддзі. Маральны дыскурс: перспектывы дыялогу»;

- «Царква і сучасная культура: філасофска-тэалагічныя інтэрпрэтацыі»;

- «Традыцыі і інавацыі ў сучаснай культуры».

Адбудуцца пасяджэнні круглых сталоў:

- «Кніга і чытанне як духоўная спадчына Праваслаўя ў культуры і гісторыі беларускага народа»;

- «Сучаснае царкоўнае мастацтва»;

- «Роля духоўных каштоўнасцяў у фарміраванні грамадзянскай культуры ў падрастаючага пакалення»;

- «Школьная музейная справа. Праваслаўныя традыцыі»;

- «Метадычнае забеспячэнне працы епархіяльных аддзелаў рэлігійнай адукацыі і катэхізацыі».

У першы дзень Чытанняў прадугледжана таксама адкрытая лекцыя доктара гістарычных навук Эдуарда Загарульскага «Пачатак горада Мінска па дадзеных археалагічных раскопак (да 950-годдзя Мінска)».

Таксама ў гэты дзень у актавай зале Мінскай духоўнай акадэміі ў 15:00 адбудзецца цырымонія ўзнагароджання лаўрэатаў рэгіянальнага этапу міжнароднага конкурсу дзіцячых малюнкаў «Прыгажосць Божага свету».

24 лістапада ў 11:00 у актавай зале Беларускага нацыянальнага тэхнічнага ўніверсітэта (праспект Незалежнасці, 66, 3 паверх) адкрыецца пленарнае пасяджэнне. Перад пачаткам пленарнага пасяджэння адбудзецца падпісанне пагадненняў аб супрацоўніцтве Сінадальнага аддзела адукацыі і катэхізацыі Беларускай Праваслаўнай Царквы з Міністэрствам культуры, Міністэрствам працы і сацыяльнай абароны, ДКНТ, НАН Беларусі.

У ходзе пленарнага пасяджэння будуць зачытаны даклады ад Беларускай Праваслаўнай Царквы і ад Міністэрства працы і сацыяльнай абароны, а таксама адбудзецца ўзнагароджанне лаўрэатаў конкурсу «За маральны подзвіг настаўніка».

У рамках Чытанняў прадугледжана работа выстаў «Храмы Смаленшчыны і Беларусі», «Царкоўная архітэктура Польшчы», стэндавай асветніцкай выставы «Два шляхі», выставы народнай мастацкай творчасці і каляднай выставы.

Па заканчэнні пленарнага пасяджэння працягнецца праца круглых сталоў і секцый, у тым ліку пройдуць пасяджэнні секцыі «Рэлігійная адукацыя і катэхізацыя ў Беларускай Праваслаўнай Царкве» і секцыі «Актуальныя пытанні гісторыі Беларускай Праваслаўнай Царквы», а таксама круглых сталоў «Сучаснае будаўніцтва храмаў» і «Узаемадзеянне Царквы з дзяржаўнымі і грамадскімі інстытутамі, сродкамі масавай інфармацыі».

Завершацца Трэція Беларускія Ражджэственскія чытанні 24 лістапада ў Нацыянальным акадэмічным драматычным тэатры імя Максіма Горкага канцэртам дзеячаў мастацтваў «Радасць Віфлеема» (пачатак у 15:00).

Church.by