Штогадовы хрэсны ход у гонар іконы Маці Божай Баркалабаўскай пачнецца 23 ліпеня

22 ліпеня 2021

top.jpg

23 ліпеня 2021 года па благаславенню ўладыкі архіепіскапа Магілёўскага і Мсціслаўскага Сафронія адбудзецца традыцыйны хрэсны ход у гонар іконы Маці Божай Баркалабаўскай, дзень святкавання якой адзначаецца 24 ліпеня.

40-кіламетровы шлях багамольцаў будзе пралягаць са Свята-Нікольскага манастыра горада Магілёва да Свята-Узнясенскага манастыра ў пасёлку Баркалабава Быхаўскага раёна, дзе знаходзіцца цудатворны абраз.

Далучыцца да хрэснага ходу можна на любым адрэзку шляху.

Праграма правядзення хрэснага ходу:

23 ліпеня

6:00 — 6:30 — малебен (Свята-Нікольскі манастыр у Магілёве).

6:30 — выхад са Свята-Нікольскага манастыра.

9:00 — 9:30 — прывал (вёска Буйнічы).

11:30 — 12:30 — прывал (вёска Салтанаўка).

14:00 — 16:00 — абед (вёска Дашкоўка).

19:00 — 20:00 — прыбыццё (вёска Баркалабава).

24 ліпеня ў 9:30 адбудзецца святочная Бажэственная літургія.

Арганізатары хрэснага ходу просяць паломнікаў выконваць меры засцярогі, рэкамендаваныя ўрачамі.

Кантакты для даведак:

Сідаровіч Ілья Васільевіч +375 447 01 20 77,
Дзімітрыядзі Павел Іванавіч +375 299 22 47 91

Баркалабаўская ікона Божай Маці — адна з самых шанаваных святынь у Беларусі. У многіх храмах знаходзяцца яе спісы. Паводле падання, абраз у Баркалабаўскай абіцелі пакінуў, вяртаючыся з паходу, рускі князь Пажарскі. Коні князя спыніліся каля манастыра і не рухаліся з месца, паказаўшы гэтым месца далейшага знаходжання святыні.

Знакамітая ікона асабліва праславілася цудамі падчас Паўночнай вайны і вайны 1812 года. Пасля 1920 года, калі манастыр быў зачынены, абраз захоўвалі вернікі. А напярэдадні Вялікадня 1953 года цудатворны абраз прынеслі ў Свята-Троіцкі храм Быхава. Там цудатворная ікона захоўвалася да ліпеня 2010 года, нязменна збіраючы вялікую колькасць вернікаў. 25 ліпеня 2010 года старажытная абраз была ўрачыста перанесены ў аднаўленую Баркалабаўскую абіцель. Зараз тут адзначаюць двайное свята цудатворнага абраза: 24 ліпеня — дзень знойдзення і 25 ліпеня — дзень перанясення іконы з горада Быхава ў Баркалабаўскі манастыр.

Магілёўская епархія/Church.by