25 лютага адбудзецца ўзнагароджанне пераможцаў фотаконкурсу «Імгненні быцця...»

13 лютага 2017

top.jpg

8 лютага 2017 года скончыўся прыём фотаработ для ўдзелу ў фотаконкурсе «Імгненні быцця...», які праводзіцца Свята-Духавым кафедральным саборам горада Мінска і брацтвам бяссрэбранікаў і цудатворцаў Касмы і Даміяна сумесна з Сінадальным інфармацыйным аддзелам Беларускай Праваслаўнай Царквы.

У перыяд з 5 снежня 2016 года па 8 лютага 2017 года на фотаконкурс паступіла больш за 360 фатаграфій з розных гарадоў Рэспублікі Беларусь. Працы прымаліся ў чатырох намінацыях: пейзаж, партрэт, фотагісторыя і instagram.

Падвядзенне вынікаў фотаконкурсу «Імгненні быцця...» і ўзнагароджанне пераможцаў адбудзецца 25 лютага (субота) 2017 года ў Мінскім Свята-Духавым кафедральным саборы ў 12:30.

Аргкамітэт запрашае ўсіх удзельнікаў фотаконкурсу «Імгненні быцця...» на цырымонію падвядзення вынікаў і ўзнагароджанне пераможцаў!

Адрас: Мінскі Свята-Духаў кафедральны сабор, вуліца Кірыла і Мяфодзія, 3 (станцыя метро Няміга).

Church.by