26-29 ліпеня ў Гомельскай епархіі адбудзецца злёт праваслаўнай моладзі
04 ліпеня 201826-29 ліпеня на падвор'і Нікольскага мужчынскага манастыра ў вёсцы Цяруха Гомельскага раёна адбудзецца штогадовы злёт праваслаўнай моладзі.
«У наш час, калі кожны аддаў бы перавагу навінавай стужцы сацыяльнай сеткі перад свежай ранішняй газетай, вельмі цяжка нават падумаць аб тым, якімі ўсё-ткі будуць нашы дзеці, калі ў іх з'явяцца свае дзеці, унукі. Часцяком мы можам успрыняць гэта як нейкую сацыяльную катастрофу, непасрэдна звязаную з дэмаралізацыяй грамадскасці ў цэлым. Аднак, калі «капнуць» у свядомасці маладых юнакоў і дзяўчат глыбей, можна зразумець, што яны не страцілі тую часцінку благадаці, тое зерне дабрыні, якое ўсяліў у іх Стварыцель. Дадзеныя злёты моладзі як раз даюць зразумець, наколькі важна ў наш час збіраць маладых людзей разам. Як добры садоўнік старанна даглядае за парасткам, так Праваслаўная Царква клапоціцца аб кожным сваім дзіцяці. Яна імкнецца ўсяліць у іх дух жыцця, даць часцінку пазнання. Толькі пасля доўгага і карпатлівага догляду насенне стане самастойным дрэўцам і дасць плод свой», — адзначаюць арганізатары злёту.
У праграме:
- Начныя набажэнствы;
- Майстар-класы;
- Спартыўныя гульні і спаборніцтвы;
- Гутаркі са святарамі;
- Выступленні маладзёжных груп;
- Караоке пад адкрытым небам;
- Музычны фестываль «Хрыстос пасярод нас»;
- Фаер-шоў, салют;
- Экскурсія ў аграгарадок Новая Гута;
- Наведванне святой крыніцы
і многае іншае.
Мэтай злёту з'яўляецца ўмацаванне духоўных сіл, гартаванне духу і цела, ўз'яднанне з прыродай, развіццё камунікатыўных здольнасцяў у маладых людзей. Самая важная задача мерапрыемства — даць зразумець, што Царква — гэта не толькі малітвы і набажэнствы, але і шматгранныя магчымасці ўдасканальвацца, умацоўваць не толькі душу, але і цела, пры гэтым ні на хвіліну не забываючы аб выратаванні.
Арганізатары злёту нагадваюць, што пры сабе пажадана мець намёт, спальнік, турыстычны дыванок і сродкі абароны ад насякомых.
Падрабязнасці па тэлефоне: +375 29 731 52 76 — Наталля.