28-29 верасня ў Мінску пройдуць урачыстасці з нагоды 30-годдзя Беларускага Экзархату
26 верасня 201928-29 верасня 2019 года па благаславенню Свяцейшага Патрыярха Маскоўскага і ўсяе Русі Кірыла ў горадзе Мінску адбудуцца ўрачыстасці з нагоды 30-годдзя з дня ўтварэння Беларускага Экзархату Маскоўскага Патрыярхату.
28 верасня ў 18:00 у Свята-Духавым кафедральным саборы горада Мінска будзе здзейснена святочнае ўсяночнае трыванне.
Цэнтральнай падзеяй урачыстасцяў стане Бажэственная літургія, якая будзе здзейснена 29 верасня а 10:00 на плошчы перад Свята-Духавым кафедральным саборам. Чакаецца, што ў богаслужэнні прымуць удзел мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Павел, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, архіпастыры Беларускага Экзархату і высокія госці ў архіерэйскім сане з Літвы, Польшчы, Расіі і Украіны.
З 12:30 па 15:00 на пляцоўках перад Свята-Духавым кафедральным саборам і Духоўна-адукацыйным цэнтрам у горадзе Мінску адбудзецца канцэрт харавых калектываў і будзе разгорнута праваслаўная выстава-кірмаш.
У 18:00 у канцэртнай зале «Верхні горад» адбудуцца ўрачысты акт з нагоды юбілею, цырымонія гашэння памятнага паштовага канверта і святочны канцэрт.