31 мая ў аграгарадку Карма адбудуцца ўрачыстасці з нагоды 180-годдзя з дня нараджэння і 100-годдзя з дня блажэннага скону праведнага Іаана Кармянскага
23 мая 201731 мая 2017 года ў аграгарадку Карма Добрушскага раёна Гомельскай вобласці адбудуцца ўрачыстасці, прысвечаныя 180-годдзю з дня нараджэння і 100-годдзя з дня блажэннага скону святога заступніка зямлі Гомельскай — праведнага Іаана Кармянскага.
Пачнуцца мерапрыемствы ў 9:40 святочным богаслужэннем, якое здзейсніць мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Павел, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, у саслужэнні сабору архіерэяў з Беларусі і краін блізкага замежжа.
Па заканчэнні Літургіі ў вёсцы Агародня адбудзецца асвячэнне паклоннага крыжа на месцы спаленага ў 1956 годзе храма свяціцеля Мікалая Цудатворца, у якім служыў праведны Іаан Кармянскі.
Прамая трансляцыя богаслужэння будзе ажыццяўляцца на тэлеканале «Саюз», а таксама на сайтах Гомельскай епархіі Беларускага Экзархату і ў сетцы Інтэрнэт.
Усім жадаючым забяспечыць трансляцыю на сайтах звяртацца ў інфармацыйны аддзел Гомельскай епархіі па тэлефоне: +375 232 24-04-05 (Дзяніс Аляксандравіч).
***
Словы апостала Паўла: «Ужо не я жыву, але жыве ўва мне Хрыстос» (Гал. 2: 20) у поўнай меры можна аднесці да праведнага Іаана Кормянскага (протаіерэя Івана Іванавіча Гашкевіча; 1837 — 1917).
Прапаведуючы Слова Божае, айцец Іаан заклікаў усіх да пакаяння, бо, казаў ён, будучае пакаленне ўбачыць у храмах мярзоту і запусценне. Гэтыя прарочыя словы спраўдзіліся неўзабаве пасля скону святога.
Айцец Іаан нястомна заклікаў людзей любіць адзін аднаго. Сваю любоў да бліжняга ён заўсёды пацвярджаў справамі, часта паўтараючы словы апостала Іакава: «Вера без спраў мёртвая» (Іак. 2: 20).