Навігатар: Навіны / Анонсы / Епархіі

4-6 жніўня ў Жыровічах пройдзе 18-я сустрэча «Анастасіс»

19 чэрвеня 2017

top.jpg

4-6 жніўня 2017 года ў Доме культуры аграгарадка Жыровічы Слонімскага раёна Гродзенскай вобласці пройдзе 18-я сустрэча «Анастасіс».

Тэма сустрэчы: «Давер».

«Анастасіс» — гэта пляцоўка, на якой у жывой абстаноўцы сустракаюцца залежныя з вопытам выздараўлення па 12-крокавай праграме, тыя, хто толькі пачаў шукаць шляхі да вылячэння, сваякі гэтых асоб, святары, псіхолагі, урачы-нарколагі і псіхатэрапеўты. Гэта магчымасць атрымаць багаты вопыт, падзяліцца сваім, лепш зразумець адзін аднаго.

«Анастасіс» — гэта «стык» Царквы, медыцыны, псіхалогіі і 12-крокавай праграмы ананімных супольнасцяў.

Запрашаюцца ўсе, каго цікавіць праблематыка (са)залежнасці, хто шукае супрацоўніцтва ў гэтай галіне. Дзякуючы наяўнасці спецыялістаў і разнастайнага асабістага вопыту на семінары можна прапрацаваць і іншыя пытанні, якія тычацца асабістай (уключаючы духоўную сферу) або сямейнага жыцця.

Праграма і кантакты >>

Church.by