4 чэрвеня адбудзецца анлайн-прэзентацыя новай кнігі пра гісторыю Жыровіцкага манастыра

01 чэрвеня 2020

z_cover_mini1.jpg

У выдавецтве Мінскай духоўнай семінарыі выйшла кніга «Міласці крыніца: Жыровіцкая цудатворная ікона Божай Маці і Жыровіцкая Успенская абіцель у 1470-1618 гг.». Яе аўтар — протадыякан Павел Бубноў, выкладчык Мінскай духоўнай семінарыі, старшы выкладчык кафедры царкоўнай гісторыі і царкоўна-практычных дысцыплін Мінскай духоўнай акадэміі.

Кніга прысвячаецца 550-годдзю першага знойдзення Жыровіцкага абраза і 500-годдзя яўлення Божай Маці на камені і заснавання Жыровіцкага манастыра.

Афіцыйная прэзентацыя кнігі протадыякана Паўла пройдзе ў прамым эфіры на YouTube-канале духоўнай школы 4 чэрвеня 2020 года ў 12:00.

Спасылка для падключэння: 

 Глядзіце таксама:

«Этого нет в Википедии». Частка 1

«Этого нет в Википедии». Частка 2

«Этого нет в Википедии». Частка 3

МінДС / Church.by